Тураўскі слоўнік (1982). Том 1. А-Г. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 257  ▶ 
селу, нема роботы. М. Малешава. Дзе быў? — Блындаў по корчах. Алынаны. БЛЯ'ХА ж. 1. Тонкае ліставое жалеза, ліст такога жалеза. Купіў бляху на стрэху. В. Малешава. 2. Тонкі ліст жалеза з загнутымі краямі для сушкі яблыкаў, грыбоў i інш. Сушим рыбу, яблука, зернета на блясі. М. Малешава. БЛЯША'ШК м. Тое, што з бляхі. Быў комін бляшанік. Хачэнь. БЛЯША'НЫ прим. Бляшаны. Бляшана крыша. Аздамічы. БЛЯ'ШКА ж. 1. Бляха для сушкі яблык, рыбы i інш. Сямігосцічы. 2. Металічная пласцінка на вупражы. Цераблічы. БО 1 злучн. Таму што, бо, а то. У хаце дух, бо цепло на дворэ, а на дворэ холоднб, то i ў хаце мороз. Мачуль. Не сейце лну на ушэсце, бо будзе лён шдрсткі. В. Малешава. Вона ўрэдна, бо маці два раз цыцку давала. Хачэнь. Не радуйся чужой бедзе, бо своя на градзе (прыказка). Аздамічы. 2 часц. Так. Бо з дожджу гэто? — Не з дожджу. Дварэц. Дурная, я ее не пускау, а вона пошла.— Неўжо? — Бо. Сямігосцічы. Ідзі налій супу,, дочка. Попробуй, бо? Аздамічы. Бо й праўда хороша — красавіца. В. Малешава. Я бо думаю, дзе ў бабы грошы. Верасніца. БОБ м. Фасоля. Боб на тычкё ўецца. Аздамічы. Капшук надунуць да ўсерэдзіну насыпляюць бобу да коту к хвосту прыўяжуць, да боб тарамцщь, то кот бегае, с ума сходзіць, а ўсем поцеха. М. Малешава. Л Б о б сед у н. Фасоля. Луткі. Б о б ц ы г а н к а. Хотамель. Т ы ч к 6 в ы боб. Фасоля. Хотамель. Б о б е д 6 м у. Боб. Боб едому сыры едзяць. М. Малешава. Просты боб. Боб. Запясочча. БО'БЕЛЬ м. Карантыш. Аздамічы. БОБЕ'Р м. Бабёр. Той жэ прыканавок ужэ загаціў бобер. Хачэнь. Бобэр мае свою нору i не дбае собе. В. Малешава. Жыве, бы бобер, сам. Сямігосцічы. Слёзы льюцца, ек з бобра. Луткі. Як той бобер, дзесець вер. Бярэжцы. Памянш. б 6 б р ы к. Цераблічы. БО'БІК м. Печаная галушка з цеста. На с'ято (сараю) пекуць сорок бобікоў. Запясочча. БОБГНА ж. Фасоліпа. М. Малешава. БОБО'ВУ прым. Бабовы. Сямігосцічы. БОБО'К м. Печаная галушка з цеста або часцінка 5. Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бляшашк, бляшка, бобель, бобову, бобок, надўнуць, сято
4 👁
 ◀  / 257  ▶