Тураўскі слоўнік (1982). Том 1. А-Г. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 257  ▶ 
У чужом воццы порушыну бачу, а ў своём i бервена не бачу (прыказка). Верасніца. А Б а ч ы ц ь г 6 р э. Гараваць, медь непрыемнасці. Баба з сыном горэ бачыцъ: п'яніцы кусок, п'е дай годзе. В. Малешава. Б а ч ы д ь с т р а х. Перажываць жах. Бачыў страх: лецело поверх лесу, прылецело i село на вугоні (пра першае ўражанне ад верталёта). В. Малешава. Б а ч ы ць у с в о іх в о дах. Быць сведкам. Сама бачыла ў своіх вочах таку пужаку жонку ў белым. Сямігосцічы. С в о і м а о ч ым а б а ч ы ц ь. Прысутнічаць неласрэдна пры якім-небудзь здарэнні. Своіма очыма бачыла, як тые лісты нагле леталі от пожару. Дварэц. Ш об т а к дз е ц і с в о ё б а ч ы ц ь. Пацвярджэнне праўдзівасці сказанага. Ей богу, шоб я так i дзеці свое бачыла, шо г это праўда! М. Малешава. Ш об очы не б а ч ы л і! Пра нежаданне бачыць каго-небудзь. Беры да йдзі, шоб мое очы не бачылі! Хачэнь. Як б а ч ы ш. Хутка. Як бачыш сохне! М. Малешава. ГГятніца,. субота да недзеля, як бачыш ужэ будзе конец. Луткі. БАШКА7 ж. Галава. Ну й башка ў цебе, это ж трэ додумацца до такого! Верасніца. БАШКОВГТЫ прым. Вельмі кемлівы, разумны. Башковітая вона, шо ўбачыць, то ўсе зробіць. Коб побачылі, екіе коўры поўтыкала! M. Малешава. Башковиты чоловек, колі на льбе дзве жылкі e. Луткі. Та была башковейша, a гэта тупейша. Запясочча. БАШЛЬГК, БАШЛА'К м. Башлык. Башлык на голову i кругом шыі, то i вёцёр не продуе. М. Малешава. БАКУРА ж. 1. Яма, якую выкруціла вада, глыбокая гразкая лужына. Така здорова баюра — водою вырыла. Цераблічы. 2. Аб'ёмны прадмет. Баюра — тоўстэ шчо таке. Сямурадцы. 3. Нараст на дрэве. Пагост. 4. Балбатун. Аздамічы. БА'Я ж. Баваўняная тканіна байка. Купіла мацер баі на сукню. В. Малешава. БА'ЯЦЬ незак. 1. Складна гаварыць. Его i жонка ўмее баяць. Хотамель. 2. Расказваць казкі. Бегаў бай по сцене... Баяц ці не? Запясочча. А Б а я ць б а й к і. L Апавядаць, расказваць. Пособіраліса да байкі баюць. В. Малешава. 2. Абманваць. Дурэнь байкі бае, а розумны веры мае (прыказка). Запясочча.. БЕ'БЕХІ, БЭ'БЕХІ мн. 1. Вантробы. Бёбехі. Сямігосцічы. Бэбехі. Алынаны. 2. Сухія камячкі гною на воўне ў авечак. M. Малешава
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абёмны, башлак, бебехі, пяніцы, сўкню
10 👁
 ◀  / 257  ▶