БАРАБАНІЦЬ незак. Барабаніць. Я по-вулічному Бубёнчыкоў, бо мой бацько добрэ барабаніў у бубон. M. Малешава.
БАРАБОЛЯ ою. Бульба. 0, вырослі бараболі! Запясочча.
БАРАН м. 1. Баран. Которого барана на плод кідаюць, того не лейчаюць, а которого думаюць прырэзаць, то лейчаюць. М. Малешава. 2. Двухручны рубанак. Бараном чышчаць дошкі на подлогу. М. Малешава. Памянш. баранчык, баранец. Луткі. Завязаць бараном (хустку). Закруціць хустку вакол галавы i завязаць. Запясочча. Несцi (браць) на баран. На. плечы, на ашыек. Понеслг, бедные, дзіцяткоў на баранох. В. Малешава. Бэрэ дзед мэне на баран да несе. Мачуль. Як муты баран. Спакойна, панура. Мне говораць, а я стою, як муты баран. Цераблічы.
БАРАНІЦА ж. Аучыннае пакрывала, пацягнутае сукном, для ахутвання ног у санях. Паны бараніцэю ноei укручвалі. Сямігосцічы.
БАРАНОК м. Абаранак. Шчо ранку — по боранку, а вечором — два (прымаўка). Луткі.
БАРАНОЧОК м. Павязка паверх хусткі вакол галавы. В. Малешава.
БАРАХЛЕЦЬ незак. Брынчаць (пра трэснутую пасуду). Поколаны глёк будзе барахлець, ек его постукает. М. Малешава.
БАРАХЛЯВУ прым. Благі, кепскі, недабраякасны. Барахлявую хату купілі у тые жонкі. М. Малешава.
БАРВЕНОК, БЕРВЕНОК, БАРВІНОК, БЕРВІНОК м. 1. Барвенак. Барвёнок i зімой зелены. Запясочча. Бар венок, як робяць веселье да коровая, то шышкі з его строяць. Чэрнічы. Бервёнок. М. Малешава. Бервінок. Бярэжцы. 2. Амяла. Барвёнок на берёзах росце, а гавораць, што e i на дубе. Пагост. Бервёнок. Хачэнь. Барвшок. Алыпаны.
БАРДЗЕЦЬ, БАРЗДЗЕЦЬ незак. Кранаць, хваляваць, непакоіць, думаць. А тобе й не бардзё, шо свінья не кормлена. Сямурадцы. А мне й не барздэ, й не думаецца. Там жа.
БАРЗДОВАЦЬ незак. Панаваць, раскашавацца. Ву учотырох зойдзеце на поле да там барздуеце. Луткі. Вона барздовала пры ём. М. Малешава.
39 👁