Тураўскі слоўнік (1982). Том 1. А-Г. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 257  ▶ 
БАБУШКЕФЫЦА ж. зневаж. Toe ж. Верасніца. БА'БЧЫШЧЭ н. зніж. Бабка (страва з дранай бульбы). Ой, шо я там наготовала? Бабчышчэ зварыла. Beрасніца. БАБ'ЯЧЫ прым. Бабульчын, бабчын. Баб'ячы чэпец. Сямігосцічы. 1 БА'ВІЦЦА незак. Затрымлівацца, доўга знаходзіцца дзе-небудзь. Шо вон там доўго бавіцца? M. Малешава. Ідзі погуляй, да не баўса. Сямігосцічы. БАГА'ЗЕЗНО прысл. ПроцЬма. Багазезно колісь у Погост на ярмалок наежжало — i петрьікбуцы, i городчукі — одусюль! Пагост. БАГА'ЗНО прысл. Вельмі багата, у вялікай колькасці. Да наведзе багазно дзецей. Хачэнь. Одзін чоловек за Туровом на Козиргаці ораў да вуораў багазно золота. Пагост. БАГА'СТВО н. Багацце. Багаства свого не знае. Сямурадцы. БАГА'ТО прысл. Багата, многа. E землі у нас багаlo, свет землі у нас. Мачуль. Багато менш двороў було. Аздамічы. Вона була богато спраўнейша, як козы дзержала. Хачэнь. Богато год ему. M. Малешава. Ідзёце, кросёнца, по уток, туда, йдзе багато дзевочок! (пры заканчэнні снавання кроснаў). Там жа. Над нашого попа ніхто багачшэй не жыў. Дварэц. БАГА'ТЫ прым. Багаты, заможны. Голова багата розумом. Дварэц. Другіе за нас булі багачшые. Аздамічы. Багатого й сон не берэ (прыказка). М. Малешава. БАГАТЫФ м. Багач. Понасеваюць конопель, то багатырі угэ! Алыианы. Ек умрэ багатыр, то зойдзецца весь мір, а ек помрэ беднячок, то одзін поп да дзячок (прыказка). Верасніца. Бацько мой багатыр, у его золотые стоўпу стояць. В. Малешава. Багатыр багаты не здороўем, а добром (прымаўка). М. Малешава. БАГАТЫФКА ж. Багацейка. Я не багатырка, але хочу, коб було. Хачэнь. БАГАТЫРО'У прым. Які належыць багатыру. Багатыроў сын пошоў до бабы свае ў госці. Сямігосцічы. БАГАТЫФСКІ прым. Багаты. Багатырскі хутор. Хільчыцы. БАГАЦЕ'ЗНЫ прым. Вельмі багаты. Вона була у складу, ох, була багацезна! Сямурадцы. БАГАЦЕТТ м. Багач. 3-за корову вон багацей стаў — удзень по трыццаць літроў молока надойваюць! Пагост
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бабячы, багаство, багатыроу, багацезны, козйргаці, петрьікбўцы, стоўпў
8 👁
 ◀  / 257  ▶