Старонка 255
◀ / 257 ▶
ездзіла. Заеду к ему да поглежу на такого, шо лежыць на ўсю койку хлопец да вуплачуса-вуплачуса, шо попоплачу коло ёго, шо не знаю. Вуйду з больніцы і не знаю у которы бок іці на параход. А мой чоловек не ездзіў, вон то на роботу, то дома. Некі вон то недобітны. Это я ўсе сама і слёзы ўлівала, і сілу свою ўбівала. Адалей восем месецоў лежаў, да тоды чотыры месецы так ужэ ўчыўса ходзіць. Да помаленьку ходзіў, с палкою, с костылямі, да покуль вуходзіўса. Да буў такі хлопец мізерненькі вон, як везлі ў больніцу, а там за год і два месецы вурос такі, як от і зарэ. Заехала по ёго. А ўжэ вон едзе домоў. А вон стоіць так на калідоры. А я позіраю. Кажу: «Коля, мо ты мене вушшэй стаў? Чого ты такі велікі вурос?» Прошло, ўжэ цеперэка робіць на тракторы ўсе на свеці. Тогды му ему далі, шо вон хоцеў есці, тэ вон еў, і тамэка та больніца вельмі тожэ кормяць добрэ, і лечэнье було добрэе. Костна больніца вона называецца. У той больніцы вон лечыўса. А цепер вон і на рэку, вон і мокры, вон і голы, вон і ўсе. Вон нервы свое поцераў, да вон трошкі ўродзе говорыць і заікаецца. Вон цегаў копу копіцелем. Ну, ведаеце ву копіцель? Кіпці такіе. Берэ гэту копу да цягне, да ў стога. А ёго напарнік тэ кіпці не опусціў да зачэпіў дрот (электраправодку). І загорэўса трактор от току. І током цягне того трактора. Той трактор подскаквае-подскаквае за проволокой. І трактор тая проволока цягне. А вон, той напарнік, вускочыў с того трактора. А Коля наш, бедны, росцераўса. Вон бояўса, коб той трактор не згорэў, бо вон будзе отвечаць, так ёму здавалосо. То тушыў трактора. У трактор сядзе, вускочыць, адалей зноў бежыць у трактор. А там людзі білі лён. Да побачылі эту беду, да ўсе туды збегліса, да скорэнько побеглі, да ў станцэю, да вуключылі, да тогды той трактор о стаў ўжэ на месці. Да давай тушыць, то ўтушылі. А шоб о була сыра погода, як цеперэка, то ёго ўбіло б у тракторы. І от того на ёго, бедного, нервы напалі і вон стаў заікацца. Старшына казаў: «Шчасліву ты, Міколай, шчо суха погода. Еслі б мокра, сыра, то цебе б там у тракторы спаліло б і ўбіло б». Ну, а потом ужэ прэтсэдацель побачыў нашу невестку да кажэ: «От, Варо, ты шчасліва, шчо твой хлопец остаўса». А я кажу: «Это я шчасліва, маці шчасліва, а жонка — не будзе гэтого, то пойдзе за другого. Это маццы шчасце, шо вон жыў остаўса». Сямурадцы Запісаў у 1980 г. на магнітафоне А. А. Крывіцкі, зрабіў транскрыпцыю П. А. Міхайлаў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 257 ▶