Старонка 245
◀ / 257 ▶
покачаемса і опяць прыходзім прасці. Прадом, попрыходзяць хлопцы, от нас тые верэцёна одбіраюць, мучкі нашые зрываюць, спорым, смеімоса. І так вечор проходзіць. Спрадзеш, зайдзеш до мацер, покажэш, сколько напрала. Як богато напрала, добру ручайку, значыць, маці добрэ скажэ, а як мало, то кажэ: «Ах ты, леніва! Шчо ты робіла? Это ж там хлопцы булі, бачылі, шчо ты мало напрала. Ніхто замуж не возьме». Ну, як другі раз ужэ пойдзеш, то ўжэ так стараешса, шчоб богато напрасці. Ксенія Васільеўна Флар'яновіч, в. Сямігосцічы Запісаў у 1973 г. на магнітафоне і зрабіў транскрыпцыю П. В. Садоўскі ПЕРАД НОВЫМ ГОДАМ У нас коліся така була прызвычайка перэд Новым годом. Повечэрэем, потом збіраемса, бером воду холодну, у місу нальём, запалім дзве свечкі і пускаем на воду тые свечкі. Тые свечкі ходзяць, ходзяць навоколо по той місцы, а потом і зойдуцца. Ну, угэ кажэмо, на кого думаем, зойдуцца ці там замуж пойдзе. Грэлі воск, тожэ налівалі холодну воду у міску і стаўлялі коло сценкі. І лілі той воск на холодну воду. Ну, і на той холодной водзе робіцца, як бувае на еке веселье, то робіцца таке, як бы коні, бы возы. А то не дай божэ як кому умерці, то і недоброе нешчо зробіцца. Воск грэлі ў печэ, а потом той гарачы лілі на холодну воду, дай робіліса такіе ўзоры. Шчо кому покажэ. Вода наліваласа ў веліку місу. Льеш дай думаеш, навошчэ. Ці на добрэе ці на плохее. * * * На Нові год от як спечэ маці первого бліна, этого бліна возьмом і вубегаемо на сметнік. Хапаемо того прутка, шчо маці кросна затыкала, і с тым прутком на сметнік побежымо і слухаемо, у екой стороне собакі брэшуць. То ў той бок замуж. (— І спраўдзіла каму калі?) — Не знаю, мне — то не. Ксенія Васільеўна Флар'яновіч, в. Сямігосцічы Запісаў у 1973 г. на магнітафоне і зрабіў транскрыпцыю П. В. Садоўскі ТРЭБА ШКАДАВАЦЬ СТАРЫХ (казка) Коліся ўбівалі старыкоў. У одном селе так усіх перэбілі. А одзін свого бацька шкодоваў, узяў да сховаў ёго ў лёх. — А дзе, кажэ, твой бацько? — Я ўжэ ёго ўбіў да сховаў. А ўзяўса голод. Нема есці, людзі подыхаюць з голоду, посеець нема чым. Господзь не зародзіў ані! Сын бацьку кажэ: — Баце, што робіць, посеець нечым? А вон кажэ:
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 257 ▶