збажыны i для малацьбы. Некоторые с хворосту плель гумно. У нас гумно було на бору. Хачэнь. Колісь було круглэ гумно, у одрыні сено, жыто, у одрынах товар стону. Запясочча. ГУ'НУЦЬ зак. Бухнуць, бабахнуць. Провонялое тое піво да як гунуло з бочкі! Цераблічы. Бомба як гуне, то i ўсе! Аздамічы. Як гуну межы плечы, то i зоры побачыш! М. Малешава. ГУ'ПАЦЬ незак. Падаваць нізкі гук. Гбут гупае, у чэрэтах вон, у лозах. Цераблічы. У одзінаццаць часоў вона ўжэ ў Перэрові гупае (пра параход «Ракета»), Дварэц. ГУ'ПОТ м. Бухание, грукат. До того гупот у селе, як ткуць, поўно село гупоту. Луткі. ГУ'РА ж. Гурба,, куча, гурт. Навозіў цэлу гуру дроў. Аздамічы. Друга гура баб пошла на сено. Кароцічы. Гуру снегу як наперло, аж яблоньку разорвало. М. Малешава. ГУ'РБА ж. Гурба, куча. У мене гурба лежыць сем'я з лёну. Мачуль.Бусъкь гурбою лецяцъ, табуном. Рубель. Памянш. г ў р б о ч к а. Складае зноў у копочкі тое сено, такіе маленькіе гурбочкі. У такіх гурбочках воно не згорыць. В. Малешава. ГУРБА'Н м. Няроўнасць, ухаб. Ета дорога ў гурбанах уся, на лісапеці не вельмо розгонісса. Пагост. ГУРГУ'Н м. Гузак, нараст. От на корові гургуноў богато! Аздамічы. Heŭki гургун сеў дай седзіць на шыі, хворэе на одном месці. М. Малешава. Памянш. г у р г у н чы к.; У горшку як е гургунчык, то вон можэ вупасці. Там жа. ГУРГУНОВА'ТЫ прым. Пакрыты нарастамі. Гургуноватэ дзерэво, одные гургуны на ём. М. Малешава. ГУРКОБЕ'НЬЕ, ГУРКОВГНЬЕ н. Агурочнік. Гурковенье буйное, а одзін пустоцвет, нема гуркоў. Луткі. Гурковінне не потопчи. Пагост. ГУРО'К м. Агурок. Гуркі перэгорэлі, да ўжэ гуркі будуць. Цераблічы. Коб добрые гуркі, то елі б г воўкі (прымаўка). Хачэнь. Бурое, як м'яло, усадзіў — заўяло, вуняў — i з хвосціка капае (загадка). Солоны гурок (адгадка). Там жа. ГУРПА'К м. Пагорак, горка. Там гурпак, водою не залівало зусім. Луткі.. ГУРПА'Н м. Тое ж. Еслі затопіць гэтые тры гурпанэ
Дадатковыя словы
гунуць, гупаць, гургуноваты, гуркобенье, мяло, семя
7 👁