Тураўскі слоўнік (1982). Том 1. А-Г. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 257  ▶ 
ГУЗЕ'НЬ м. Хваставая вяроўка ў стаўных. рыбалоўных лавушках (жак, кош). Альшаны. ГУ'ЗІК м. 1. Гузік. На чужы рот гузіка не нашыеш (прыказка). Запясочча. 2. Гузак. Схопіўса гузік у дзіцяці. Луткі. ГУ'ЗІЧКІ мн. Мальва. Гузічкі такіе, воно жонкам хорошо парыць. Хачэнь. ГУ'ЗКА ж. Верх у мяшку. Понесом удвох, ты беры за гузку, а я за рогі. Тураў. Хваставік у стаўных рыбалоўных лавушках (жак, нерат i інш.). Дзірка ў кошы, травою затыкалі i звалі гузка. Любавічы. Камель у снопе. Запясочча. Хвост у птушак. Запясочча. ГУЗЬГР м. Камель. Я б его веніком, гузырэм! Цераблічы. Снопу кладуцца на прост колосамі на гузыр. Пагост. У сітоватом дзерэві полосы гнілые з самого гузыра i до верха. Верасніца. Памянш. г у з ы р э ц, г у з ер э ц. 3 гузырца з дубка робілі грабовельно. В. Малешава. Засушвалі гузерца на шворань. Цераблічы. ч ГУЗЬ м. Гузак. От ляснуўса, шо гузь збег! Пагост. След на тонкім лёдзе ад удару. Такі гузь бы с цветамі сядзе на лёду. Цераблічы. Бляшка на набедрыках. Наш брыгадзір ездзіць з гузямі, на зороі на коні. Мачуль. ГУК м. Гук. По гуку чуе трактора. Дварэц. Одно гук чуеш, а людзей не бачыш у лесе. Луткі. Рэха. Пошоў гук по лесу. Цераблічы. Будзе гук на усе село. Бярэжцы. ГУ'КАЦЦА незак. Знаходзіцца ў стане цечкі (пра евінню). Гукаецца свінья, трэда гнаць до кнура. Бярэжцы. ГУКА'ЦЦА незак. Галёкаць. Гукайцеса, дзеці, як по грыбу пойдзеце. Пагост. ГУКА'ЦЬ незак. Крычаць, клікаць. Гукаў, еукау, а вон не чуе. Цераблічы. А дзед гукае: «Ево, о Ево, едзь сюды!»— Я за лоточку i еду. Мачуль. У мого бацъка ні плачэ, ні гукае (прыказка). Луткі. Хто гукае, то гукае, а мы едом (прымаўка). В. Малешава. Галёкаць. Вон трубіць, товар згуквае, i мы самі гукаём! Бярэжцы. ГУКНУ'ЦЬ зак. Усклікнуць, крыкнуць. Як гукнуць свінье да як побегуцъ! Бярэжцы. Як гукне, то усе стадо на ногах! Любавічы. Як гукнё песню, то i ў мене ў грудзях грае! В. Малешава. Але i гукнё, аж у небе одзовецца! Луткі. ГУКОВУ' прым. Звонкі, прасторны. Лес буу такi гуковы, як тут гукнеш, то там одгукнецца. Хачэнь
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гузень, гукацца, гукаць, гўкне, гўкнуць, зброі, лёдў
6 👁
 ◀  / 257  ▶