ГОСПОДЫНЯ ж. Гаспадыня ў заможнага гаспадара. У доброго мужыка і кошка господыня (прыказка). Азяраны.
ГОСТРЫ прым. Востры. Нож гостры, гледзі, не порэжса. Пагост.
ГОСТРЫЦЬ незак. Вастрыць. Гостраць косу ментушкою. Сямурадцы.
ГОСЦЕВАЦЬ незак. Гасцяваць. Поехала і госцевала там месяц. Кароцічы. Частаваць. Мы ему рады, госцюем его. Луткі.
ГОСЦІНА ж. Пачастунак. У мене госці цеперэка і госціна. М. Малешава. Церэз рэчку кладка — шо ступлю, то гнецца. Помрэ оцец, маці — госціна мінецца (з песні). Сямурадцы.
ГОСЦІНЕЦ м. Невялікі падарунак. Тая настаўніца госцінцу прышле, вона така хороша була. Запясочча. Узятка, хабар. Далі дзесець пляжок на госцінец горэлкі. В. Малешава. Пачастунак. Прошу на госцінец. Аздамічы.
ГОСЦІЦЬ незак. Частаваць. Госціць будом цебе. Запясочча.
ГОСЦЬ м. Госць. Садзіцеса, госцем будзеце. Запясочча. Прышоў госць, да не ў пору. Луткі. Вода — госць, постоіць і пошла. Хачэнь. Пташэчка у вокно стукне — госці будуць. Там жа. △ У госцях. У гасцях. У госцях добрэ, а дома лепш. Цераблічы. На госці. У госці. На госці прыедзе мо хто. М. Малешава.
ГОТОВАЦЦА незак. Рыхтавацца. Целя ў мешку, а доўбня готуецца. Сямурадцы.
ГОТОВАЦЬ незак. Рыхтаваць. За медзведзем — готуй подушкі, а за кабаном — дошкі (прымаўка пра паляванне). Цераблічы. Шо тобе готовац цепер на обед? М. Малешава.
ГОТОЎ прым. Гатовы. Ідзіце, хлопцы, снедайце, ужэ готовэ. Хачэнь. △ Готоў утонуць (умерці, порвацца і інш.). Пра магчымасць наступлення той ці іншай падзеі. Суторга схопіць — і готоў утонуць. Альшаны. Шчоб усе гэто склаў да показаў, шчо чоловек перэжывае, то готоў бы ўмерці с пуду. Цераблічы.
ГОХНУЦЦА зак. Упасці, ударыцца. На кладцы гохнулас. Альшаны.
ГОЦКІ-ГОЦКІ выкл. Выгук пры гойданні на дошцы. Гоцкі-гоцкі, мела маці дочкі! Цераблічы.
ГРАБ м. Граб. Кругом ольха була, грабы булі. Аль-
80 👁