буць усяка: плот з хворосту, штакет з дошчок, частокол с колья. Тураў.
ГОРОПАШНІК м. Шчыры працаўнік. От горопашнік, воно не згуляе, готоў розорвацца за роботою! М. Малешава.
ГОРОПАШНЫ прым. Шчыры ў працы. Вон у нас горопашны, шо й мінуточку не згуляе! М. Малешава.
ГОРОПАШЧЫ прым. Тое ж. Горопашчы вон чоловек, горуе і горуе ў полі. Луткі.
ГОРОПУЗА м. і ж. Брухач. А дзе колос е, то, як горопуза, такі тоўсты. Запясочча.
ГОРОСЦЬ ж. Горыч, гаркота. Горосць не вушла с копусты. Запясочча. І як мороз, орабіна не солодка, усеодно есць горосць. Дварэц.
ГОРОЎЛЯ ж. Цяжкая праца. Гэта гороўля боком вулазіць, бес поры старэе чоловек. М. Малешава.
ГОРОХ м. Гарох. Орох дзе е, то веселец вызбірае. Рубель. Жыве, як горох пры дорозі — хто йдзе, то і скубе (прыказка). Сямурадцы.
ГОРОХВЯНЫ прым. Гарохавы. Мекіну несе горохвяну! (пра пустую гаворку). Запясочча.
ГОРОХОВАТЫ прым. Кучаравы. Мой бацько гороховаты. Сямігосцічы.
ГОРОШОК м. Гарошак. То горошок, а это позадзье. М. Малешава. Орошок росце по жыту, чорнэ таке. Хотамель.
ГОРОЮ прысл. Буйна і высока. Коб вы бачылі, у Марыны ў городзі ўсе горою поросло. Дварэц. З коптурам. Набраў шаньку ягод горою. Аздамічы.
ГОРПА, ГОРОПА ж. Свірэпа. Горпа сцелецца, а свіропа жоўтая. У свіропе нішчо не сцечэ, а ў горпе можэ сцекці росліна. Луткі. Горопа. Чэрнічы.
ГОРУХА ж. Працаўніца. Бабы наросказваюць вам, гэтые горухі! Верасніца.
ГОРУШЧЫ прым. Працавіты. Самэ пчолы горушчые, то слепетні. Цераблічы. Горушчы горуе-горуе, да на голом ночуе (прымаўка). Луткі.
ГОРЧАК м. Драсён. Горчаку кругом хватае, горка трава, як чорт! Запясочча. Косы од горчаку добрэ ростуць. Луткі. 2. Конь цёмна-сівай масці. Горчак — сіву, сіву конь, аж старосць нагоняе. Запясочча.
ГОРШ прысл. Горш. Вона з пшэнішного зробіць горш яшного. Дварэц.
76 👁