(жартоўнае пажаданне маладым на вяселлі). Верасніца.
ГОРБАЧ м. Качаня-падлётак. Аздамічы. 2. Палена з сукамі. Дроў одных горбачоў прывёз. Пагост.
ГОРБЕЛЬ м. Гарбун. Ужэ на плечах горб вурос, то і горбель. Луткі.
ГОРБІЦЦА незак. Горбіцца, выгінацца. Горбіцца под тым возом конь. Альшаны.
ГОРБОВАЦЬ незак. Гнуць спіну на працы. Горбуе вона на бураках да на картоплях! Цераблічы.
ГОРБОНОСЫ прым. Гарбаносы. Горбоносы, колі нос спусноваты да велізны на весь від. Аздамічы.
ГОРБУЛЬКА ж. Гарбуння. Онё о баба горбулька, вона добрэнька бабка. Цераблічы.
ГОРБУНЕЦ м. Горка. Тураў. Памянш. горбунчык. Кругом ні грудочка, ні горбунчыка! Запясочча.
ГОРГУН м. Жаўлак. Горгуны на віду поўскоквалі. Аздамічы.
ГОРГУНОВАТЫ прым. Пакрыты жаўлакамі, наростамі. Горгуноватэ дзерэво, бакулкі на ём. Цераблічы.
ГОРДОЎНІК м. Жывакост. Як екая вава, то гордоўнік прыкладвалі. Гордоўнік дзе хочэце росце по кустох, да ўецца. Хачэнь.
ГОРКАВІЦЬ незак. Картавіць. Горкавіць Маня. Верасніца.
ГОРКАВО прысл. Картава. Зубоў нема, то горкаво говору. Сямігосцічы. Не беруць тэ замуж, шо горкаво говорыць. М. Малешава.
ГОРКАВОСЦЬ ж. Картавасць. Вон горкаву, горкавосць мае ў році. М. Малешава.
ГОРКАВУ прым. Картавы. Як ры не вуговарвае, то горкаву, а як сы — то шэпеляву. Луткі.
ГОРКАЦЬ незак. Картавіць. Горкае, як дзед, не розобраць, шо говорыць. Сямігосцічы. Іванко горкае, у ёго нечысты розговор. М. Малешава.
ГОРКІ прым. Горкі. Ох, горка цыбуля, горка, шчо огонь! Кароцічы. Пі горке, еж горке, то й помрэш — не згнієш (прымаўка). М. Малешава. Горка горэлка, да ўсе п'юць, недобрэ замужом, да ўсе йдуць (прыказка). Там жа. 2. Бедны, няшчасны. Шо мне, горкой, робіць! Сямурадцы.
ГОРКНУЦЬ незак. Горкнуць. Зімой молоко не кісне, да горкне. Бярэжцы. Пошоў, бутылку купіў той олівы. Нашчо, шчоб вона горкла? Дварэц.
ГОРКО прысл. Горка, цяжка, гаротна. Горко старо
75 👁