ГОНГТЭЛЬ м. РухавІк, матор. Раз дзве лодкі, то i дзве гонітэлі. Запясочча. ГО'НКА, ГО'НЗКА, ГО'НЧКА, ГО'НТКА ж. 1. Адно звяно ў плыце. Дзве гонкі лесу прыплавіў, Пагост. У нас гонзкі малые, дзесець-дванаццаць колод. Цераблічы. Гончкамі наплаўляць лесу. Чэрнічы. ГО'НКІ прым. Гонкі, прагоністы. Луговое дзерэво гонке, без сучкоў. Аздамічы. ГОНО'ЗА ж. Заедзь. Альшаны. ГО'НОР м. Гонар, фанабэрыя. Хоць коровай грэцкі, але гонор шляхецкі (прыказка). Цераблічы. Шо город, то іншы гонор (прыказка). Запясочча. ГОНОРО'ВУ прым. Ганарысты. А ў нас шляхта, бра, гонорова! Мачуль. ГОНОРЬГСТЫ прым. Тое ж. Некі вон гонорысты, шо го! Дварэц. ГОНОРЫ'ЦЦА незак. Ганарыцца. Только воны гонорацца, шо маюць мошыны! Аздамічы. ГОНТОУ'Е7 н. зб. Матэрыял на гонту. Для дранкі готовяць гонтоўе. Сямурадцы. ГОНЦОВА'ЦЬ незак. Знаходзідца ў стане цечкі (пра сабак). Альшаны. ГОНЧА'К м. 1. Рачное судна, якое сваім ходам сплаўлялі па рацэ ўніз. Му одзін год порожнёго гончака гналі ў Мдзыр. Дварэц. Самоплавом ішоў гончак на ніз з дровамі да злез на косу. Там жа. 2. Сплаўшчык лесу, плытнік. Альшаны. ГОНЧА'Р м. Пагоншчык коней, кароў. Тые, шо товар гоняць, зовуцца гончарэ. М. Малешава. ГО'НЫ мн. Гоні. Одные гоны картопляў му ўжэ вубралі. Луткі. За гоны вон воняе тым ціцюном! М. Малешава. ГО'НЬДА ж. Гунька. Дай гоньку накрыць коня. Мачуль. ГОНЬЯ' ж. Гайня. На гонью воўкоў нарвацца — беда! Тураў. ГОНЯ'ЦЦА незак. 1. Бегаць услед. Му удвоіх мо час за ім гоняліса. Пагост. 2. Ганяцца, выяўляць вялікае жаданне. Я не вельмі гоняўса за етою рыбою. Запясочча. ГОНЯ'ЦЬ незак. Ганяць, кіравань стадам. Як корову гоняе, то вешаюць зеркало у хлёве, шоб вон сам себе побачыў, то покіне (пра нячысціка). Луткі. ГО'ПА ж. Тоўстая жаичына. Запясочча
Дадатковыя словы
гонзка, гонка, гоноза, гонорову, гонорыцца, гонтка, гонтоуе, гонцоваць, гоньда, гоняцца, гопа, порбжнёго
2 👁