Старонка 216
◀ / 257 ▶
ГОЛОШЧОК м. Замерзлая незаснежаная зямля. Як снегу нема і мороз, то голошчок бувае, нельга іці. Сямігосцічы. Голошчоком косяць, бувае. Кароцічы. ГОЛУБ м. Голуб. Голубоў цьма на колгозі (на калгасным двары). В. Малешава. Зварот да чалавека (хлапчука, мужчыны). Я сам, голубе, люблю кашу. Цераблічы. Ой, ты ж голубе мой, шо ты зробіў! М. Малешава. ГОЛУБЕНЯТКО н. перан. Ласкавы зварот да дзіцяці. Ідзёце, мое голубенятка маленькіе! (да ўнукаў). Сямурадцы. ГОЛУБІЦЬ незак. Любіць і выказваць ласку. Іншы голубіць жонку, а іншы нап'ецца, то вон поголубіць! Сямурадцы. ГОЛУБКА ж. Галубка. Запясочча. Ласкавы зварот да чалавека (жанчыны, дзяўчыны). Ты ж на п'яць год молоджэй, голубка! Хачэнь. ГОЛУБОВУ прым. Блакітны. Жывокост цвіце голубовум. Хачэнь. ГОЛУБОНЬКА ж. Ласкавы зварот да дзяўчыны, жанчыны, да малой істоты. Голубонька моя, не плач, я ж увечэры назад прыду да ягодок тобе прынесу. Пагост. Целушэчка, голубонька, ну ідзі! Там жа. ГОЛУБЧЫК м. Ласкавы зварот да чалавека (хлапчука, мужчыны). Іду у лес пукі жаць, мой голубчык, мо ў лесе трава нека будзе. Кароцічы. Памянш. голубчычэк. Мой сыночак, ох мой голубчычэк! Бярэжцы. ГОЛУХА ж. Пазуха. Луткі. ГОЛУШКА ж. Клёцка, пампушка. Голушкі печэмо с картопляў. Луткі. Памянш. голушэчка. Я спекла дзве голушэчкі. В. Малешава. ГОЛЫ прым. Нічым не прыкрыты, чысты. Голому і верба голая (прыказка). Аздамічы. Відавочны, яўны. Не крышаны, а гола соль. М. Малешава. Гола трава ў покосах, не посохла. Хачэнь. Сасна — одна гола смола! Мачуль. Памянш. голенькі. Да на голенькіх дошках лежыць! Пагост. ГОЛЫТВА ж. Галеча, галота. А тые сёла, за Прыпецью, булі голытва! М. Малешава. ГОЛЫШКО н. Бядняк, галадранец. Голышко ты, нема нічого ў цебе! Запясочча. ГОЛЬ ж. Галеча. Голь така, шо нічого нема. Луткі. Пустэча. Одно голь да вода. Хотамель. ГОЛЬЕ н. зб. Галлё. А грушэй, а яблук, аж голье
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 257 ▶