ГОЛОДНЫ прым. Галодны. Поросята голодные, накормлю пойду. Запясочча. Як чоловек голодны, то есць боршч холодны (прыказка). Хачэнь.
ГОЛОДОВАЦЬ незак. Галадаць. Голодовалі людзі колісь, а цепер усе цехніка робіць. Верасніца. Толькі душа ў голодоўку не голодовала. М. Малешава.
ГОЛОДОЎКА ж. Голад. У кого золото було, то не було голодоўкі. Запясочча.
ГОЛОДРАНЕЦ м. Абшарпанец, бядняк. На чорта вон мне здаўса, той голодранец! Верасніца.
ГОЛОМОРОЖА ж. Абліваха. Голоморожа — это як замерзае на дзерэві дошч. Цераблічы.
ГОЛОМОЎЗА м. і ж. 1. Бязрогая карова. Пагост. 2. Чалавек з голай галавой (без шапкі, абстрыжаны і інш.). Чо, голомоўза, ходзіш? Ідзі шапку одзень. Пагост. Голомоўзо нерозумнэ, чого прэш, шо не бачыш? Верасніца.
ГОЛОМОЎЗЫ прым. 1. Бязрогі або са збітым рогам (пра вала, карову). От голомоўзэ, нестройнэе таке, та товарына! Луткі. 2. З голай галавой. Голомоўзы — это ў которого голова боса. Сямурадцы.
ГОЛОПОМ прысл. Галопам. Полецеў конём голопом. Аздамічы.
ГОЛОПУПЕЦ м. Птушаня, не аброслае поўнасцю пер'ем. Нашоў кубло у лозе, а ў ём голопупцы. Сямігосцічы.
ГОЛОПУПУ прым. 1. Не аброслы поўнасцю пер'ем (пра птушаня). Аздамічы. 2 перан. Голы, бедны. Нашчо такому голопупому тое жыто? Цераблічы.
ГОЛОС м. 1. Голас. От маў голос! На весне як крыкне, то далеко чутно! Аздамічы. А буў Мохно, то той на голос прывучыў, шоб корову ішлі. Хачэнь. Екіме!—Го!— На голос ідзі, колі чорт очы вубраў! М. Малешава. 2. Галашэнне. Шо крыку да голосу було! М. Малешава.
ГОЛОСІСТЫ прым. Галасісты. І дзеўка голосіста і гармонь, так вуводзяць! Пагост.
ГОЛОСІЦЬ незак. Галасіць, голасна плакаць. Я прысніла, шо так голосіла по мацеры, так вуводзіла! Запясочча.
ГОЛОСНІК м. Пішчык у музычных інструментах. Гармонь стара, а екі голоснік у ее! Пагост. Мн. голоснікі. Чырвоныя сярожкі пад дзюбай у пеўня. Запясочча. Доўгае пер'е ў пеўня ў хвасце. Няма шчэ голоснікоў, не
82 👁