Тураўскі слоўнік (1982). Том 1. А-Г. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 257  ▶ 
ГОДОВА'ЦЦА незак. Выкормлівацца, вырошчвацца, выхоўвацца. Водзено, то цепер рыба годуецца/ Луткі. Дзе вон годоваўса такі, хто его ведае! Цераблічы. Дзіч, syценятa такіе, як свойскіе, але усеонно в от не годуецца. Там жа. ГОДОВАТДЬ незак. Выкормліваць, вырошчваць, выўоўваць, карміць. Ходзем свінья годоваць. Цераблічы. Шчо шчэ маці годовала, тэ вырвало. Аздамічы. Жонкам трэба дзеці годоваць да хозяйство гледзець. В. Малешава. ГОДО'К м. Равеснік, аднагодак. Мой годок вон, з одного году. Дварэц. ГОДО'УЛЯ ж. Выхаванне, догляд, кармленне. А ека була годоўля? Цепер тым дзецям годоўля, то любота! Дварэц. Свое годоўлі, вороб'е! (жарт). Сямігосцічы. Тобе лепша годоўля була коло мацер i бацька. Хачэнь. ГОДУНЕ'Ц м. ГТадсвінак. Гэтого годунца ужэ будзе 130—150 кілограм! В. Малешава. ГО'ЖЬІ прым. Здатны. Вон гожы хлопец, только хворэе. Дварэц. Ужэ й вона не гожая, добрэ не цяміць. Аздамічы. Я хочу трохі помогці дзецям, покі гож. Цераблічы. Віднб, шчо не гож чоловек. Луткі. Не дай божэ, як дзіая не гожэ (прымаўка). Сямурадцы. ГОГЦЦА незак. Загойвацца. Начынае гоіцца пена, £вербіць. Запясочча. От гэты хлопец, шчо обпекла его кіслотою, то гусіным салом гоіўса. Аздамічы. ГОГЦЬ незак. Загойваць. Морозіну гусіным салом помажэш, то буйстро гдіць. Дварэц. ГО'ЙДАЛКА ж. 1. Гушкалка. Аздамічьі. 2 перан. Той, хто гойсае на вуліцы. Годзі ты, гойдалка, бегаў, дрова трэ колоць! Пагост. ГО'ЙДАЦЦА незак. Гушкацца. Возьмуць дошку еку, уложаць у прасло i гойдаюцца. Аздамічы. ГО'ЙДАЦЬ незак. 1. Гушкаць. Запясочча. 2. Бегаць, гойсаць. Гойдаюць малые по сілезі до познёго, у шпіёнаў гуляюць. Пагост. ГОЙНЁВА'ЦЬ, ГОЙНОВА'ЦЬ незак. Быць у стане цечкі (пра сабак, ваўкоў). Собакі гойнююць часто. Бярэжцы. Стала гойнёваць кошка, так коты со ўсего села! Запясочча. ГОЙНЯ' ж. Зграя. Воўча гойня коло хутороў бегала. М. Малешава. ГОЛА'Н м. Бядняк, галяк. Голан — той, хто нічого не мае. Аздамічы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

воробе, годовацца, годоуля, годуеццаі, годунец, гожьі, гойдацца, гойдаць, гойноваць
2 👁
 ◀  / 257  ▶