Старонка 206
◀ / 257 ▶
ГЛУШМАН м. 1. Глуш. Цемнота була, глушман. Хільчыцы. 2. Глухі чалавек. От глушман, не чуе, як піпкаю. Пагост. ГЛУШНЯ ж. Глуш. Гэтто у нас у дзерэўні глушня! Запясочча. ГЛУШЭЦ, ГЛУСЕЦ м. Глушэц. А глушцэ большые за гусь. Пагост. Дзіч така глусец. Бярэжцы. ГЛУШЫНА ж. Вельмі глухая мясціна. Дзерэўня іх глушына! Сямігосцічы. ГЛУШЫЦЬ незак. 1. Рабіць глухім, перашкаджаць чуць. Выключы радзіво, а то глушыць. М. Малешава. 2. Спыняць развіццё. Цепер ангіну глушаць, а колісь поміралі. Хачэнь. 3. Закрываць, зацяняць. Гарбузы глушаць трохі картоплі. В. Малешава. ГЛЫБ м. Глыбіня. Тут на метр глыба. Пагост. Вон, карась, на глыбу на том есцека! Луткі. ГЛЫБІНА ж. Тое ж. Два сажні глыбіны яма. Луткі. ГЛЫБІНЯ ж. Тое ж. Воны по метру дзержалі глыбіні (грэблі вадзяных млыноў на рацэ). Мачуль. ГЛЫБКО, ГЛУБКО, ГЛЫБОКО, ГЛУБОКО прысл. Глыбока. У Людоміры будзе глыбко, не так, як на Дубовой. Дварэц. Як возьмеш глубко, то й просо будзе. Дварэц. Хоць глубко бродзіць, але зімой будзе чым поросяці подослаць. Луткі. Там глыбоко, там бухта. Альгомель. Там глубоко, гледзі не ўтопіса. М. Малешава. ГЛЫБОКІ, ГЛУБОКІ прым. Глыбокі. Тэ озеро глубоке! Луткі. Я сплю неглыбокім сном. Сямурадцы. ГЛЫБОСЦЬ, ГЛУБОСЦЬ ж. Глыбіня. Глубосці п'яць метроў около Стахова Куста. Хотамель. ГЛЫБОЧЫНА, ГЛУБОЧЫНА ж. Тое ж. Не йдзець, бо там утопімса, там на юрку глыбочына! Цераблічы. ГЛЫБОЧЫНЯ ж. Тое ж. О такіе на глыбочыню лапці! Запясочча. ГНАЦЦА незак. Гнацца. Гоніўса по вушках за курою. М. Малешава. ГНАЦЬ незак. 1. Гнаць, накіроўваць прымусова. Товар жэнуць на стайло. Запясочча. Трое дзецей, а ее генуць на поле! Сямігосцічы. Дзед роскажэ, як ёго пры немцах гонілі. В. Малешава. 2. Сплаўляць. Му лес гонілі на рэку. Кароцічы. 3. Атрымоўваць перагонкай. Самогоне, хто цебе не гоне! (жартоўны зварот). Чэрнічы. 4. Патыхаць. От ягод жэне брагою. М. Малешава.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 257 ▶