ВУ'ЦЕРПЕЦЬ зак. Выцерпець, вытрываць. Не можно вуцерпець — вона парцізанка?! Хачэнь. ВУ'ЦЕЧКА ж. Качачка (звычайна пры падкліканні). Вуцечкі, вуцечкі, ву-уцю-цю-цю! Мачуль. ВУ'ЦЕЧЬІ прым. Качыны. Было одзінанцать вутечых еец. Рубель. ВУЦІКІ-ВУЦІКІ-ВУ'ЦІКІ выкл. Выгукі, якімі падклікаюць качак. Хачэнь. ВУЦІЛІ'НКВАЦЬ, ВУТЭЛІ'МКВАЦЬ незак. Старанна i па-майстэрску іграць або спяваць. Нешчо грае коло его, выцілінквае. Кароцічы. Hy i вутэлімквала вона на причине — усе собраліса i гледзелі! M. Малешава. ВУЦІ'НЫ прим. Качыны. Елі ці вуціне, ці гусіне м'ясо. Запясочча. ВУ'ЦІСНУЦЬ зак. Выціснуць, выперці. Як упёрло у жака, так i вуцісло з лодкі того сомка. В. Малешава. ВУ'ЦЫГАНІЦЬ зак. Выманіць. Ек ні поддаваўса, але вуцыганіў грошы. Сямурадцы. ВУЦЬ незак. Выць, плакаць. Лёг, чуе, воўкі отозваліса, вуюць. Луткі. Собака вуе ўверх, то на пожар, a ў землю, то ўмрэ хто. Аздамічы. Собака вуе перэд прыбутною водою, чуе вон. М. Малешава. Вукінуў ее, а сам вуе по-бабску. Верасніца. ВУЦЬ-ВУЦЬ-ВУЦЬ выкл. Выгукі, якімі падклікаюць качак. Вуць-вуць, вутоўкі, вутоўкІ, поежце! Цераблічы. ВУ'ЦЬВІН прим. Качыны, які належыць качцы. Селезён то вуцьвін чоловек (жарт). Луткі. ВУ'ЦЭЛОВАЦЬ зак. Абцалаваць. Того дзеда вуцэлуе та баба дай ведзе дохаты. Верасніца. ВУ'ЦЮБАЦЬ зак. Адчытаць, зрабіць вымову. Выцюбала добро, шчо бацьку не ўзяў. Кароцічы. ВУЦЯТВАЦЬ незак. Выдягваць, даставаць. Настало, помогі кросна вуцягвацъ. М. Малешава. ВУ'ЦЯЖКІ мн. Загатоўкі (на боты). Вуцяжкі продаюць городчукі. М. Малешава. Выцяжкі на чоботы з юхты робілі. Любавічы. ВУ ўА ВЩ Ь зак. Выціснуць. Трэбо вучавіць яд. Бярэжцы. ВУЧА'УВАЦЬ незак. Выціскаць. Вычаўваюць воск. Аздамічы. ВУ'ЧАУКА ж. Адходы пасля выціскання або працэджвання. Не трэ вучаўку вукідаць, ее наша свіння вельмі любіць. Пагост
Дадатковыя словы
вутэлімкваць, вуцечка, вуцечьі, вуцыганіць, вуцэловаць, вуцюбаць, вуцілінкваць, вуціны, вуціснуць, вучауваць, вучаука, мясо
1 👁