Тураўскі слоўнік (1982). Том 1. А-Г. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 257  ▶ 
ВУ'ТОУКА ж. Качка, качачка. Остаулю дзве вутоўкі i селезня. Верасніца. Вон то, бела,— вутоўка, а той, церэбіцца,— селезён, i почварквае, голос сіплы. Кароцічы. Вутоўка моя ты хороша! Цераблічы. ВУ'ТОУЧЫ зак. А В ы т о ў ч ы в о ш ы. Модна пабіць. Вона ему вытоўчэ вошы, ек побачыць, шо п'яны! Запясочча. ВУТО'ЧКА ж. Рабро ў кошыку. Ужэ я ў кош позаложваў вуточкі, ужэ но плесці. Дварэц. ВУ'ТРАВЩЬ зак. Скарміць, скарыстаць. Як вутравіў картоплі з сцёпкі, то затым з яруса беруць. В. Малешава. ВУ'ТРАЦЩЦА зак. Растраціцца, патраціцца. Шчо мы вутраціліса на гэту хату! Луткі. I молодая на веселы вытраціцца! М. Малешава. ВУ'ТРОЕ прысл. Утрая. Вона брала вутрое, а получыла вучэцьверо. Луткі. ВУ'ТРОШЧЫЦЬ зак. Вытрашчыць. Шчо ты бельма вутрошчыў? Запясочча. Вутрошчыў вочы, не познаў ці шчо? М. Малешава. ВУ'ТРУБУШЫЦЬ зак. Вытрыбушыць. Кхшкі не вутрубушыў, оно плечы у куры об'еў. Хачэнь. ВУ'ТРУСЩЬ зак. Вытрусіць. Мак вытрушу ў торбіну, а нашчо его везаць? Алынаны. ВУ'ТРУШЧЫЦЬ, ВУ'ТРОШЧЫЦЬ зак. Вытрушчыць, вынішчыць. Воўк вудушыў, вутрушчыў тых eeчок. Хачэнь. Усю цехніку вытрошчыць такі механік. Аздамічы. ВУ'ТРЫМАЦЬ зак. Вытрываць, выцерпець. Мой большый хлопец так мене перэрывае, шчо я ўжэ не вытрымаю. Тураў. Боліць, шо не вытрымаю. Аздамічы. Я б вутрымала ў том клубі седзець. M. Малешава. ВУТРЬГМВАЦЬ незак. Вытрымліваць. Як я утрымваю гледзець на такого п'яного ек у бога д зе т! Bepacніца. ВУ'ТРЭСЦІ зак. Вытрасці. Поб'е лён да вутрэсе. Запясочча. ВУТУ'ПВАЦЦА незак. Затуплівацца. На земле пика вутупваецца. Дварэц. ВУ'ТУПІЦЦА зак. Затупіцца. Вутупіласа пілка да стала тупа. Дварэц. ВУТУ'РВАЦЬ незак. Вытурваць, выганяць. Я ёго вутурвала на двор, а вой не йдзе. Верасніца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вутоука, вутоучы, вуточка, вутравщь, вутрацщца, вутрошчыць, вутрубушыць, вутрусщь, вутрушчыць, вутрымаць, вутрэсці, вутупвацца, вутупіцца, вутурваць, обеў, побе, пяного, пяны
1 👁
 ◀  / 257  ▶