Старонка 176
◀ / 257 ▶
ВУСІКІ мн. Вусікі ў паўзучых раслін. Бярэжцы. ВУСКАЛЯЦЬ незак. Выскаляць, выстаўляць. Не ускаляй зубы! М. Малешава. ВУСКВАРОК, ВУСКАРОК, ВУСКОРОК м. і ВУСКОРКА ж. Выскварка, кавалачак смажанага сала. Банку з вускваркамі возьмі да картоплі паджар. В. Малешава. Вускоркі з старого сала не смачные. Тураў. Можэ саліну якую, вускарка з'еў? М. Малешава. А як выскорка ўзяў, то не мочай. Альпень. ВУСКЛОБВАЦЬ незак. Вычэсваць цяслой, выстругваць скобляй. Корыта мі высклобвалі чэслою. В. Малешава. Высклобвалі склобкаю бочкі, цэбра, шчоб роўно було. Цераблічы. Вычышчаць, выскрэбваць. Цесто не вусклобваем зусім з дзежкі. Верасніца. ВУСКЛОБІЦЬ зак. Выстругаць скобляй. Запясочча. ВУСКОРОЦЕНЬ м. Копанік. Віскороцень. Хотамель. ВУСКОЧЫЦЬ зак. Выскачыць, выбегчы. Удушэны на вецёр вускочыш — дай охват. Луткі. Вускочыў, ек дурэнь з-за куста (прымаўка). Сямурадцы. Выпасці. Вускочыла рыбінка з рота у кота. Дварэц. Хоцеў заспеваць, да вускочылі тые шчэлепу, да такога розяўленого і поперлі ў больніцу. Луткі. З'явіцца, узысці. Гарбузы ўсходзяць, у дужках ужэ, а лопаточка не вускочыла шчэ. М. Малешава. ВУСКРЭБОК м. Выскрабак, паскрэбак. Казалі, вускрэбкі не еж, а то на коня не злезеш — то хлопцы і не едзяць. Дварэц. перан. Апошняе дзіця ў сям'і. Это малэ выскрэбок у нас. Луткі. Ужэ, кажэ, і вускрэбка ожэніў, то ужэ стары. Там жа. ВУСЛУХАЦЬ зак. Пачуць. Эта жонка, тут оддыхаючы, этэ усё выслухала і пошла расказала. Кароцічы. ВУСЛУХОЎВАЦЬ незак. Выслухоўваць. Я не пойду вуслухоўваць, як гето було. Хачэнь. ВУСМЕШКА ж. Высмейванне, кпіны. А як дурны, то вусмешку робіць зо ўсёго. Хачэнь. △ На вусмешкі строіць. Высмейваць. Воны ёго на вусмешкі строяць, вон плохі чоловек. В. Малешава. ВУСМЕЯЦЬ зак. △ Вусмеяць очы. Засмяяць, абсмяяць. Людзі вусмеюць очы мне, ек почуюць. Луткі. ВУСНУЦЬ зак. Загінуць, здохнуць, памерці. Тые немцы од морозу вуснулі, не прывуклі воны. Дварэц.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 257 ▶