ковы, ласковы, а далей душу вуйме. Бярэжцы. Росколе, серцэ вуйме, а потом з'яжэ і трубіць (пра выраб дудкі). В. Малешава.
ВУОРАЦЬ, ВУВОРАЦЬ зак. 1. Выараць. Вуораў у том хвосце загона колка дубового. Дварэц. Вуворуць картоплі наліхо, воны, ек мост, лежаць, а ноччу іней сцене і воны, ек порохоўкі, пороб'яцца. Дварэц. 2. Узараць. Прыголовач остаўс, не вувораў шчэ Васіль. Цераблічы.
ВУПАДАЦЬ незак. Выпадаць. Зуб вупадацьме. Бярэжцы. На сілязі ў концэ мая вупадае роса медовая. Верасніца.
ВУПАДОК, УПАДОК м. Згуба, непрыемнае здарэнне, няшчасны выпадак (хвароба, смерць). Вупадок у нозе ў корову (пра нарыў). Запясочча. Хай тобе на вупадок! (кляцьба на згубу). Там жа. Упадкі буваюць у скоціні, упадок — як сцерлоса у коня, свінья поросят поела ці подохлі. В. Малешава.
ВУПАЛАЦЬ зак. Вывеяць, ачысціць. Опаліны вупалаём, а тоды другі раз просо тоўком, продуном і шчэ тоўком. Верасніца.
ВУПАЛВАЦЬ незак. Выполваць. Вупалвалі просо, шчоб не було ні зеліночкі. Хачэнь.
ВУПАРЫЦЬ зак. Выпарыць, ашпарыць. Я вупару лодышку кіпятком. Запясочча.
ВУПАСЦЬ зак. 1. Выпасці. Можэ, некоторой не вупало ехаць. Бярэжцы. 2 перан. З'явіцца на свет, нарадзіцца. Пока вупало, ужэ знаюць, як зовуць. Луткі.
ВУПАХАЦЦА зак. Стаць непрыдатным. Усе поле выпахалоса, зробілоса сітнік одзін. Мачуль.
ВУПАХЦІСА зак. Вытхнуцца. Водка выпахласа. Запясочча.
ВУПЕКАЦЬ незак. Выпальваць. Упекалі ей нешчо, то вона цепер гладка і не сказаў бу, шчо хвора. М. Малешава.
ВУПЕКЦІСА зак. Выпечыся. О, як добро вупекса хлеб, не сеў на скорку. М. Малешава.
ВУПЕРЦІ зак. Выперці, выгнаць. Магулу вуперло на берозе. Буразі. Будзе попрэкаць тогды, шчо вуперла замуж. Бярэжцы.
ВУПЕРЦІСА зак. Выперціся, выгнуцца. Дно з дзежкі вуперлосо. Чэрнічы.
ВУПЕРЭДЗІЦЬ зак. Аперадзіць, абагнаць. О, дзеўкі, я вас вуперэджу полоць! Верасніца.
77 👁