Тураўскі слоўнік (1982). Том 1. А-Г. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 257  ▶ 
ковы, ласковы, а далей душу вуйме. Бярэжцы. Росколе, серцэ вуйме, а потом з'яжэ i трубіць (пра выраб дудкі). В. Малешава. ВУ'ОРАЦЬ, ВУ'ВОРАЦЬ зак. 1. Выараць. Вуораў у том хвосце загона колка дубового. Дварэц. Вуворуцъ картоплі наліхоJ воны, ек мост, лежацъ, а ноччу іней сцене i воны, ек порохоўкі, пороб'яцца. Дварэц. 2. Узараць. Прыголдвач остаўс, не вувораў шчэ Васіль. Цераблічы. ВУПАДА'ЦЬ незак. Выпадаць. Зуб вупадацъме. Бярэжцы. На С ІЛ Я ЗІ ў концэ мая вупадае роса медовая. Верасніца. ВУ'ПА/ДОК, УПА'ДОК м. Згуба, непрыемнае здарэнне, няшчасны выпадак (хвароба, смерць). Вупадок у нозе ў корову (пра нарыў). Запясочча. Хай тобе на вупадок! (кляцьба на згубу). Там жа. Упадкі буваюць у скоціні, упадок — як сцерлоса у коня, свінья поросят поела ці подохлі. В. Малешава. ВУ'ПАЛАЦЬ зак. Вывеяць, ачысціць. Опаліны вупалаём, а тоды другі раз просо тоўком, продуном i шчэ тоўком. Верасніца. ВУПА'ЛВАЦЬ незак. Выполваць. Вупалвалі просо, шчоб не було ні зеліночкі. Хачэнь. ВУ'ПАРЫЦЬ зак. Выпарыць, ашпарыць. Я вупару лодышку кіпятком. Запясочча. ВУ'ПАСЦЬ зак. 1. Выпасці. Можэ, некоторой не вупало ехаць. Бярэжцы. 2 перан. З'явіцца на свет, нарадзіцца. Пока вупало, ужэ знаюць, як зовуць. Луткі. ВУ'ПАХАЦЦА зак. Стаць непрыдатным. Усе поле выпахалоса, зробілоса сітнік одзін. Мачуль. ВУ'ПАХЦІСА заК. Вытхнуцца. Водка выпахласа. Запясочча. ВУПЕ'КАЦЬ незак. Выпальваць. Упекалі ей нешчо, то вона цепер гладка І не сказаў бу, шчо хвора. М. Малешава. ВУ'ПЕКЦІСА зак. Выпечыся. О, як добро вупекса хлеб, не сеў на скорку. М. Малешава. ВУ'ПЕРЩ зак. Выперці, выгнаць. Магулу вуперло на берозе. Буразі. Вудзе попрэкацъ тогды, шчо вуперла замуж. Бярэжцы. ВУТІЕРЦІСА зак. Выперціся, выгнуцца. Дно з дзежкі вуперлосо. Чэрнічы. ВУ'ПЕРЭДЗЩЬ зак. Аперадзіць, абагнаць. О, дзеўКІ, я вас вуперэджу полоць! Верасніца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вувораць, вуораць, вупадаць, вупалаць, вупалваць, вупарыць, вупасць, вупахацца, вупахціса, вупаідок, вупекаць, вупекціса, вуперщ, вуперэдзщь, вўпадок, зявіцца, зяжэ, магўлу, порбхоўкі, поробяцца, продўном
1 👁
 ◀  / 257  ▶