раскрыць вочы. Вупіла шпірту да не знала, то розявіла рот і вочы вулупіла. Чэрнічы. Чого ты очы вулупіла, не познала? Альшаны.
ВУЛУЧЫЦЦА зак. Выгнуцца, прагнуцца. Корова поцягласа, вулучыласа — будзе отліга, мороз отляжэ. В. Малешава.
ВУЛЬ-ВУЛЬ-ВУЛЬ выкл. Выгукі, якімі падзываюць качак, індыкоў. Вуль-вуль-вуль, вуленькі мое... Сямігосцічы.
ВУЛЬКА ж. Качка (ласкальна ці ў размове з дзецьмі). Ой, мой сынульку, пойдом домоў, онь нашы вулькі поплулі. Верасніца. Памянш. вуленька.
ВУЛЮДНЕЦЬ зак. Вылюднець, папрыгажэць. Поехала ў город да трохі і вона вулюднела. Верасніца. Вылюднело ціпленя, а було ж таке воно слабэ і нехорошэ. Цераблічы.
ВУМ м. Розум. Косы сівеюць і вум сохне. Кароцічы. △ Набегці на вум. Прыйсці ў галаву. Якая песня набежыць на вум, тую і спевалі. Хачэнь.
ВУМАЗАЦЦА зак. Вымазацца, укачацца. Вумазаўса ў муку ці ў піль яку. В. Малешава.
ВУМАНЬВАЦЬ незак. Выманьваць. От ты што есі, а вон хочэ да вуманьвае. Бярэжцы.
ВУМАХВАЦЦА незак. Завіхацца, мітусіцца. А куры так умахваліса коло лёну! Верасніца.
ВУМАЦАЦЬ зак. Абмацаць, перамацаць. Я за ноч вумацала подушку на печы, не могла заснуць. Хачэнь.
ВУМАЦЬ незак. Вымаць. Горшкі вумаём с печы. Запясочча. △ Вумаць метрыку. Выпісваць метрычнае пасведчанне. Ходзіла вымаць метрыку ў загсе. Мачуль.
ВУМЕНЦІЦЬ зак. Хутка з'есці. Петро вуменціў мігом і квас і зацірку. В. Малешава.
ВУМЕНЬВАЦЬ незак. Выменьваць, мяняць. Возілі хусткі, наметкі да там вуменьвалі на хлеб. В. Малешава.
ВУМЕРАЦЬ зак. Вымераць, перамераць. Стаканчыком вумерае коробку ягод і полічыць усе. Хачэнь.
ВУМЕРЗАЦЬ незак. Вымярзаць. Вода вумерзае, а лёд вісіць коло берэга, а под ім сухо. Пагост.
ВУМЕРЭЖЭНЫ прым. Выраблены мярэжкай. Вумерэжэна сорочка. Хачэнь.
ВУМЕСЦІ зак. Вымесці. Трэба ўзяць вумесці контору. Запясочча.
78 👁