ВУ'ЛЕПІЦЬ зак. Абмазадь (глінай). Вона сама вулепіла, вушокутурыла хату. Запясочча. ВУЛЕ'ТАЦЬ незак. Вылятаць. Почнуть вілетать буські скоро. Альпень. ВУ'ЛЕЦЕЦЬ зак. Вылецець, выскачыдь. Серцэ б вулецело, так стукнуло. Запясочча. ВУЛІВА'ЦЬ незак. Выліваць, вычэрпваць. Воду, шчо мулі рукі коровайніцы, вуліваюць на вішню i поюць: «ІПоб вішэнькі розвіваліса, а молодые любоваліса». Хачэнь. Надо воду вуліваць, бо потанем. B. Малешава. ВУ'ЛІВОК м. Вылівак, яйка, знесенае без шкарлупы. У нас e одна кура, шчо несе одные вуліўкі. Кароцічы. Д В у л і ў к і в у л і в а ц ь. Несці яйкі без шкарлупы. Кура вуліўкі вулівае да есцъ. Сямігосцічы. ВУ'ЛІТЫ прым. Выліты, заліты. Лёх у дне цементом вуліты. Хачэнь. Д Я к в у л і т ы. Гладкі, адкормлены (пра чалавека). Як вуліта жонка, хороша, гладка, нема моршчын. В. Малешава. ВУ'ЛІУ м. Лівень. Дзве недзелі такі вуліў буў! Сямігосцічы. ВУ'ЛІУКА ж. Чарпак для вылівання вады з лодкі. Вуліўка з дуба, воду вуліваць. Кароцічы. Вулеўка e? Надо воду вуліваць, ато потанем. В.. Малешава. ВУ'ЛІЦЬ зак. Выліць. Я ў свой осковень тры гладышкі молока вуліла. M. Малешава. Добра прайсці. Суткі дождж вуліў. Хачэнь. Д В у л і ць в о л о с. Вылечыць шэптамі i выліваннем хваробу валасень. Волос вуліць воском можэ баба, i на колос его вуліваюць. Луткі. ВУ'ЛКА ж. Правулак, кароценькая вулічка, якая злучае вуліцы ў сяле. Вулка — то яке дзе племя седзіць. Аздамічы. Mo ў Jleceeoŭ вулцы свіньі? В. Малешава. ВУ'ЛОЖЫЦЬ зак. Палажыць, выбіць дашчэнту. Немец наших выложыў богато. Альпень. ВУ'ЛУЗАНЫ дзеепрым. Вылузаны, вылушчаны. Тые орэхі вулузаные. Луткі. ВУ'ЛУЗАЦЦА зак. Вылузацца, выкруціцца, вызваліцца. I як вон вулузаўса з той беды, не ведаю. Верасніца. ВУЛУПА'ЦЬ незак. Вылупліваць, выдзіраць. Вулупаюць корчы. Хільчыцы. ВУ'ЛУПЩЬ зак. 1. Выдраць, выцягнуць. В. Малешава. 2. Ввілупіць, набіць. Вылуплю да тогды лягу спокойно. -Цераблічы. Д В у л у п і ць вочы. Шырока
Дадатковыя словы
бўські, вбчы, вулепіць, вулетаць, вулецець, вуложыць, вулузацца, вулупаць, вулупщь, вулівок, вуліу, вуліука, мбршчын
3 👁