ца. Луткі. Сцегняка вуймаю — слаўнэ, смашнэ тэ сало! Хачэнь.
ВУЙЦІ зак. Выйсці. Плюхота на дворэ, не можна вуйці. Луткі. Лось з-за рэкі вушоў да почэхліў у лес. В. Малешава. Вуйду на ганок да глежу, дзе то наша сторона. Хачэнь. Выбрацца, выехаць. Вышла з сыновое хаты і не стала жыць. Дварэц. Атрымацца. Гвалт хоцела дзеўку, да нема, хлопэц вышоў. М. Малешава. З'явіцца, паказацца. Кажуць, шчо тая стрэла церэз сем год наверх вуйдзе (дзе маланка ўдарыла ў зямлю), ею од хондзі лечыліса. Хачэнь. Узысці. За тры дні выйшло просо, росце, а веток нема. Дварэц. Выйсці з ужытку. Ужэ волы вышлі за нашой пам'яті. Рубель. △ Вуйці на свет. Свет убачыць, пачаць бачыць. Тры года болела на вочы, а цепер вышла на свет. Бярэжцы.
ВУКАЗАЦЬ зак. Выказаць, перадаць словамі. Як ты там прыдумаў этэ вуказаць? Верасніца.
ВУКАРАЦЬ зак. Пакараць. Выкарала Гальку за тэ. Рубель.
ВУКАРАШКАЦЦА зак. Выкараскацца, выбрацца з цяжкага становішча. Лёдво вукарашкаўса прослі войны. М. Малешава.
ВУКАТ м. Выраз, выемка. Полотняна кольбел була з вукатом унізе. М. Малешава. Выкатом вучэсвалі бабку зверху ў подсанках, то колода не покоціцца. Там жа.
ВУКАЧАЦЬ зак. Пакачаць. Я вукачаю качалкой тую кохту, і хорошэ. Запясочча. Выгадаваць. У дочкі семеро дзецей, усіх і вукочала я. М. Малешава.
ВУКІДАЦЦА зак. З'явіцца ў выглядзе высыпкі на целе. Там у ведрэ буў той поганы (змяя), одзін прышоў да напіўса, то жывот схопіў і вукідаўса той поганы на целі. В. Малешава.
ВУКІДАЦЬ незак. Выкідаць. А зёбры вукідайце, бо горкіе. Луткі. Дорога ложка к обеду, а послі выкідай на двор (прыказка). Хачэнь.
ВУКІДВАЦЬ незак. △ Вукідваць конікі. Жартаваць. Вон конікі вукідвае нам, не бачыш? М. Малешава.
ВУКІНУЦЦА зак. Павярнуцца (злосна), вызверыцца. Вона так вікінуласа і пошла, бі воўк. Хотамель.
ВУКІНУЦЬ зак. Выкінуць, адкінуць. Током як вукіне руку! Запясочча. Свою сокеру вукінуў у дрывотнік, а мою сховаў у стрэху. Хачэнь. Вукінулі вон лаву, а крэсла купілі. Хільчыцы.
80 👁