Старонка 161
◀ / 257 ▶
доберуса, не будзеш ты цегацца з ім! Верасніца. Вужако ты дай рабучэрэвы! (лаянка). Луткі. ВУЖАР м. Выжар, яма з вадой на месцы выгаралага торфу. Коўтоўбіна выгорыць, то выжары зовуць. Аздамічы. Выжар такі е на болоньі. Альшаны. ВУЖАРКА ж. Выжарына, ямка з вадой на балоце. Коровы прідуць, у выжарцы сколоцяць воду. Альшаны. ВУЖАЦЬ зак. Выжаць, зжаць. Я ўжэ хочу жыто выжать, коб не стояло. Альпень. ВУЖЛУКЦІЦЬ зак. Выжлукціць, выхлябтаць. От прыстаў да нажлукціўса воды, мо й з поўвэдра вужлукціў. Сямігосцічы. ВУЖОВІКІ мн., ВУЖОВІК м. Агульная назва неядомых грыбоў. Вужовікі ростуць, дзе навоз, у гразі. Запясочча. Гето ж ты некого вужовіка знайшоў, а не грыба, вукінь его. Кароцічы. Мо гэто то, шо му зовом вужовікі? Нічогіе грыбу! Хачэнь. ВУЖОВУ прым. Вужыны. Вужовые яйца. Луткі. У кота вужове жало есцека ў хвосту, то его одрубаюць. Чэрнічы. △ Вужовэ молоко. Малачай. То ўжэ неяк бу звелос вонэ, тэ вужове молоко. Хачэнь. ВУЖОЛОБІЦЦА зак. Пакруціцца, выгнуцца. Вужолобіласа дошка од сонца. М. Малешава. ВУЖОЎНЯ ж. Гадаўё, змеі. Аздамічы. ВУЖЫНАЦЬ незак. Выжынаць. Робілі бороду, а потом ужыналі ее. Верасніца. ВУЖЫХА ж. Самка вужа або змяі. Мачуль. ВУЖЫЦЬ зак. Выжыць, ужыцца (разам). Ек вужыву з гэтым сыном, то пойду ў подсуседы. Луткі. ВУЖЫШЧЭ н. Вужышча, тоўстая вяроўка. Вужышчэ, шо воза ўвязваць. Лісовічы. ВУЖЭНЯ н. Вужаня. От зараза курэнята, як вужэнята, вулазяць с-под курыцы. Запясочча. ВУЖЭРЫШЧЭ н. Выжарына, месца пасля ляснога пажару. Луткі. ВУЗБІРАЦЬ зак. Вызбіраць, пазбіраць. А зарэ зоднее — вузберуць ягоды. Дварэц. ВУЗДЭЧКА ж. Вуздэчка. Коня у нас, у шляхты, як казалі, на обрытё воділі, а тые, на том концэ, вуздэчка кажуть. Рубель. ВУЗЕНЬКІ прым. Вузенькі. Вузенька полосочка, дзве борозне загончык. Запясочча. Загон вузенькі, ек шнурочок, на одну борону. Луткі. ВУЗЁЛ м. Вузел. Крута нітка скручваецца ў вузлы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 257 ▶