Старонка 159
◀ / 257 ▶
дралосо й на его ліхо. Луткі. Вудраўса жывот нейкі откуль (жартам пра сваю фігуру). М. Малешава. ВУДРАЦЬ зак. Выдраць, выкалупаць кіпцюрамі. Гледзі, у ліце плыгне, то очы кіпцямі вудзерэ. Старажоўцы. Выдраць, нанава распрацаваць (поле). Вудраў полянку под шчо хоч: под просо, под лён. Цераблічы. Выдраць, дастаць мёд, разбурыўшы калоду або вулей (пра мядзведзя або пра злодзея). Пчолы нашоў у лесі, давай выдзёром. Хотамель. Адшукаць, дастаць. Дзе ты его вудраў, таке хорошэ? Луткі. ВУДРУЧКОВАЦЬ зак. Выдрэсіраваць. Трохі баба вудручковала, а то не було рады. М. Малешава. ВУДУБІЦЬ зак. Выдубіць (скуру). Выдубіць кожу. Запясочча. Выцягнуць, дастаць. Вудубілі машыну з еругі. Луткі. Пабачце-пабачце, бусько карпа вудубіў. Там жа. ВУДУМАЦЦА зак. Надумацца. Чоўна дзед выдумаўса зробіць. Альшаны. ВУДУМАЦЬ зак. Даць мянушку. Була ў одного ольшанца дзевочка, на ее Сова вудумалі да зложылі таке: у Ольшанах чоловек Сову кладкою вёў, а сам поўз кладку ішоў (жарт, т. зв. смехоўе). В. Малешава. На ёго вудумалі, шчо вон кожан. Там жа. ВУДУМОК м. Мянушка. Екі на его выдумок у нас? Помча? Аздамічы. Дражнілка. То такі вудумок на нас, церэблюкоў,— кырр! Цераблічы. Вудумок вудумоў, шчо такого не було на селе. Там жа. △ На вудумок зваць. Празываць. Чого ты чоловека на вудумок зовеш? У его ж ім'я есць. Луткі. ВУДУМОЎВАЦЬ незак. Называць, празываць. Нехто ж выдумоўваў усе урочышча ў нас. Сямігосцічы. ВУДУРЫЦЬ зак. Выманіць, узяць падманам. У дзецей дзед вудурыў копейкі красные, то казалі з золота булі. В. Малешава. ВУДУШЫЦЬ зак. Выдушыць, перадушыць. Воўк вудушыў, вутрушчыў тых вечок, дай оттого звеліса тые овечкі. Хачэнь. ВУДЫР, ВОДЫР м. Пухір. Усхопіўса вудыр, прып'ёк. Хільчыцы. Водыры посхапваюцца на ногах, ек походзіш по жаберу. Любавічы. Памянш. вудырок, вудырчык. Прышчыцца рука, ек вудырчыкі робяцца. Луткі. △ Жоўцяны вудырок. Жоўцевы пузыр. Вудырка жоўцяного нема у коня. Цераблічы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 257 ▶