дрэннае надвор'е. Плюхота на дворэ, собакі не можно вугнаць. Луткі.
ВУГНІСЦІ зак. Выгнісці, пагнісці поўнасцю. Бувае, вуросце грэчка да вугніе ўся. Сямігосцічы.
ВУГНОЙВАЦЬ незак. Угнойваць. Як выгнойвалі, то земля мусіла родіть. Рубель.
ВУГНОІЦЬ зак. 1. Згнаіць. Вугноілі сена дожджы. Хачэнь. 2. Угноіць. Загородіть плот і выгноіть тое место, а после сее. Рубель.
ВУГОВАРВАЦЬ незак. Загаворваць, шаптаць. У мене дзед буў да вон вуговарваў од оўёху. Хачэнь.
ВУГОВОРАЦЬ незак. Вымаўляць. Зуб боліць да не выговораю добрэ. Сямурадцы.
ВУГОВОРЫЦЦА зак. Выгаварыцца, абыходзіць цяжкасці ў маўленні. Вон не можэ «рэ» вуговорыць, то так вуговорыцца, замест урэзацца скажэ лузнуцца, опходзіць так «рэ». Луткі.
ВУГОВОРЫЦЬ зак. Вымавіць. Вон не можэ вуговорыць. Альпень. Выказаць (незадаволенасць, жаль і інш.). Шчо кому трэбо, то вон і вуговорыць. Дварэц. Выговорыць обіду свою на кого хоч. Сямігосцічы. Выговорыць свою жаль жонцы. Там жа.
ВУГОДА ж. Выгода, раскоша. У нас выгода — і пашы доволі і попас блізко. Луткі. Дзеды помешчаліса там, дзе вігода. В. Малешава. Вігода шчыталаса — доволі травы косіць, дрова блізко, грыбі, ягоды. Там жа. Коту вугода ў ценёчку. Сямігосцічы.
ВУГОДНО прысл. Зручна, раскошна, выгадна. Вугодно жыць на чвэрцы ему було. Чэрнічы. На паству тут вугоднёй. Бярэжцы.
ВУГОДОВАЦЦА зак. Вырасці, стаць сталым. Хлопец вурос, вугодоваўса, а такі здорову! Хачэнь.
ВУГОДОВАЦЬ зак. Выгадаваць. Трэбо яке целятко вугодоваць да продаць. Хільчыцы.
ВУГОІЦЦА зак. Загаіцца. Вугоіласа корова од пожару. Кароцічы.
ВУГОІЦЬ зак. Загаіць. Вугоілі ногу грызніком с салом. Сямігосцічы.
ВУГОЛ м. Вугал, злучэнне бярвенняў у зрубе. Ходзі, Параска, зарэжэм вугла. Верасніца. △ Немецкі вугол. Гладкі, без выступаў вугал. Аздамічы. Просты вугол. Вугал з выступаючымі канцамі бярвёнаў. Аздамічы. Круглы вугол. Тое ж (?). Урубвалі хаты у круглы вугол колісь. Цераблічы.
78 👁