Старонка 153
◀ / 257 ▶
са шпакі ў той шпакоўні. Цераблічы. Яйца ненайграные булі, да не вувеліса гусі. Хачэнь. Бусько вуўёўса. Альшаны. З'явіцца на свет (пра некаторых жывёл). Ужэ мушы вувеліса ў подзі. М. Малешава. Мо той собака там коло жонок і вувеўса, дзе жонкі там і вон. Бярэжцы. ВУВІХВАЦЦА незак. Матляцца, задзірацца. От танцуюць, аж тые сподніцы вывіхваюцца! Цераблічы. ВУВІЦЦА зак. Праявіцца, звіцца. А вон гэттыка, на нозе, вувіўса страшно той вуж. Верасніца. Той человек пошэптаў і вон, вуж, вувіўса на ўсю руку. Хачэнь. Існавала даволі стойкае ўяўленне, што ад шэптаў каля ўкушанага гадзюкай месца на целе з'яўляецца яе адбітак. ВУВОД м. △ Даваць вувод. Даваць жыццё, нараджаць (?). Смерць берэ і вувод дае (прыказка). Хачэнь. Ейцэ на вуводзі. Яйка з развітым зародкам. Тэ чыстэ, а тэ на вуводзі ейцэ. Цераблічы. ВУВОДЗІЦЦА незак. Выводзіцца, нараджацца. То мо п'еўговуе хаты, з іх п'еўгі вуводзяцца? Хачэнь. ВУВОДЗІЦЬ незак. Выводзіць. Вуводзіць плота на серэдзіну рэкі. Запясочча. ВУВОЗІЦЬ незак. Вывозіць. Вывозіў возом сено з воды. Хотамель. ВУВОЗКА ж. Вывазка, выцягванне сплаўнога дрэва на бераг. Там була вувозка, гонку на гонку цягнулі. Сямігосцічы. У Колкі і я ездзіў на вувозку. В. Малешава. ВУВОЛЬНІЦА зак. Звольніцца, дэмабілізавацца. Вувольніўса з арміі і поехаў у дзерэўню. В. Малешава. ВУВОРВАЦЬ, ВУГОРВАЦЬ незак. Выворваць. Вуворвалі люлькі з белой гліны, чэрэпкі да усе таке колісьне. Цераблічы. Кругом усе вуворваюць плугом картоплі і грэбуць согнуўшыса. В. Малешава. На Солом'і у нас цепер горшкі вугорвалі, то, бувало, казалі на Старом Селе. Хачэнь. ВУВОРОТ м. Выварацень. Под вуворотом вода е да нап'емса хоць у еку жару ў лесі. Луткі. Дождж ішоў, да я седзела под вуворотом і не намочыў. Цераблічы. Як вуворот поддзеты гэтым абу-чым, віхром, то его тожэ не бралі (павер'е). Хачэнь. ВУВОРОЧАЦЬ незак. Выварочваць, вырываць. Я на коленках поўзу да ўсе вуворочаю, вуворочаю грыбу, коб ніхто не побраў. Хачэнь.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 257 ▶