Старонка 134
◀ / 257 ▶
ВОЕВАЦЦА незак. Змагацца, спрачацца. Воны за ту пшэніцу воеваліса. Вон кажэ: моя пшэніца, а вона кажэ: і моё тут грошы ё. М. Малешава. Буяніць, бушаваць. Прышоў да тут воюесса?! Хачэнь. ВОЕВАЦЬ незак. Ваяваць, весці вайну. Турок колісь воеваў да зробіў у Турове Туркоў колодзезь, вода хороша була. Дварэц. Гэто було, ешчэ як старызною (у 1915 г.) немец воеваў. Верасніца. ВОЕНШЧЫНА ж. Ваенныя, вайскоўцы. Колісь там военшчына жыла. Запясочча. ВОЁБОЙ м. Зверабой. М. Малешава. ВОЖАК м. Важак. А то вон вожак цыганскі. Запясочча. Вожак водзіць курэй. Аздамічы. ВОЖКІ мн. Лейцы. Чэпляй вожкі коню. Верасніца. Загубіў вожкі да рэменные. Аздамічы. Тонкая канапляная вяроўка. От возьму вожкі да ек отхрышчу! Верасніца. ВОЗ м. Воз, калёсы (рэдка — і брычка). Пан вуеждае, а собакі белые да усякіе бегуць за возом. Тогды ж не було машын, а ездзілі возамі ў Туроў. Верасніца. От пішчалі возы колісь! Там жа. Воза ў дуб, а коні поплулі поўз дуб. Бярэжцы. 2. Мера вагі (звычайна сена), роўная 25 пудам. Там на п'яць воз сена. Дварэц. Воз сена кажуць, як на санях прывезё, а на возе — колеснік сена, кажэ, прывёз. Запясочча. 3. Сузор'е Вялікая Мядзведзіца. Воз — сем зор. Мачуль. △ Воз з дышлем поломаным. Сузор'е Вялікая Мядзведзіца. Кароцічы. Воз на карасёх. Від старога воза. Цераблічы. ВОЗАК м. Вазак. Тые возакі заехалі, там і коні попускалі. Цераблічы. Возчык леса, абознік. Запясочча. Той, хто вязе маладых. Хотамель. ВОЗДУХ м. Дух, дрэннае паветра. Под дубом дзержыцца воздух, то там і ўдарае гром, а на галі — не. Хачэнь. Паветра. Воздух недобры, открый окно, коб свежого воздуха найшло. Сямурадцы. ВОЗДУШОК м. Кавалак палатна (2 м), за які ў царкве браліся ўсе прысутныя і чыталі памінальную малітву. Запясочча. △ Воздушка знімаць. Адправа па нябожчыку ў 6 тыдняў, у 6 месяцаў і ў год пасля смерці. У цэркві небошчыка памінаюць і воздушкі знімають. М. Малешава. ВОЗЕНКА ж. Клопат, турбота. Колькі з ёй возенкі, себе не гледзі, да ўсе ее. В. Малешава. ВОЗІК м. Вазок, ручная каляска. Возьмі ў Яндрыка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 257 ▶