ВІЦЦА незак. Віцца, завязвацца. Кочаны не ўюцца гэты год. Хачэнь.
ВІЦЬ незак. Віць. Цыбулю ўюць на вероўчэнку і зовуць венок. Дварэц. Уюць поводца с конопель. Кароцічы. Её ж (конскую волосню) як не вець, то вона роскручваецца. Луткі. Ведра булі дзерэўяные, да дужкі вілі з лозы. Верасніца.
ВІШ м. Сухая леташняя або перастаялая трава. Трава ў вішу осталас, завішэла. Луткі. Віш шамае, нема ніякого клёку ў вішу. В. Малешава. Віш косяць, а зара не можно достацца до того места, воды багато. Сямігосцічы. Бувало, бусько несе віш, то кажуць — дождж будзе. Луткі. Весною худоба назбіраецца вішу, дзе голіну скусіць, дзе мучку. Там жа. Дрэннае, няякаснае сена. Подстілають коровам віш. Альпень. Віш на подсцёл, негодное сено. М. Малешава. Курэнь крыты буў вішэм. Сямігосцічы.
ВІШНЁВАТЫ прым. Блізкі да вішнёвага колеру. Осот вішнёватым цвіце. Дварэц.
ВІШНЁВУ прым. Вішнёвы. Это вішнёвы цвет. В. Малешава. Возьмі но вішнёвой попрэбуем настойкі! Там жа. Памянш. вішнёвенькі. Вона жоўценька, а ўсерэдзіне вішнёвенька. Бярэжцы. △ Клей вішнёвы. Смала на вішні. Мачуль.
ВІШНЯ ж. Вішня (плод і дрэва). Дзеці начавілі вішонь. Дварэц. Вішэнь було, ек росы, поўно іх. Хачэнь.
ВІШУГА ж. Дрэннае, няякаснае сена. Така вішуга, шо ўзяцца не можно, вонэ рэжэцца. В. Малешава.
ВІШЧАЦЬ незак. Вішчаць, крычаць прарэзліва. Чую, на городзі вішчыць порося, шо да нет вішчыць! Луткі. У нас бояцца ўсёго, шчо вішчыць, пішчыць, я ж сама боюса. Там жа. Вішчала, ек свінка ў плоце, так болело. М. Малешава. Вішчыць, шо ў небі чутно. Сямігосцічы. Ек села кошка на собаку, на плечы, от вішчаў! Хачэнь.
ВІШЭЦЬ незак. Высыхаць, старэць, рабіцца непрыгоднай на корм (пра траву). Вішэе трава, вісохла на пне. В. Малешава. Старэе трава, под віш подходіць, вішэе. Альпень.
ВО часц. Вось. Во, мо не пройдзем? Запясочча. Осё во, поба, гэты нож, на столе. Луткі. Думала, не забаўлюса, аж во екое поры прышла. Хачэнь. Во спаў, шо выспаў коня з оглоблямі. Мачуль. прыназ. У. І во льне завіток не рві, не беры, казалі. Верасніца. прыназ. На.
75 👁