Õдарозе спатрэбіцца. [Нюра:] Хто хлеб носіць – той есці не просіць (С. Свірыдаў. Аперацыя «Сабіна»). * [Шчарбакоў:] Дзякуй. Не галодны. Да таго ж у мяне хлеб ёсць і нават сала... Вось бачыш. А хто з хлебам ходзіць, той есці не просіць (С. Свірыдаў. Паланянка). – Насовіч, с. 178: Хто з сабой носіць, той у другога не просіць; Ляцкі, с. 56: Хто хлеб з сабой носе, той есці не просе; Прыказкі, кн. 1, с. 240: Хто носіць, той не просіць; Хто торбу носіць, той есці не просіць. Хто хлусіць, той вып'е і закусіць, а хто праўду кажа, той галодны (так спаць) ляжа. Гаворыцца, часцей з гумарам, што таму, хто ўмее складна, лоўка прыдумляць, больш шанцуе, чым таму, хто кажа толькі праўду. [Каця:] Скажы, бабуля, а табе даводзілася калі-небудзь гаварыць няпраўду? Толькі чэсна... [Бабка Зоя:] Ну і дзеці! Акзамент. Чысты акзамент наладзілі старой. Што вам і адказаць, не ведаю. Вось калі скажу: не даводзілася, то і будзе няпраўда. Хто хлусіць, той вып'е і закусіць, а хто праўду кажа, той галодны ляжа (Л. Левановіч. Пасля разводу). – Янкоўскі, с. 104: Хто хлусіць, той вып'е і закусіць, а хто праўду скажа, той так спаць ляжа. Хто ціха ходзіць, той густа месіць. Ціхі, скрытны чалавек здольны на рашучыя, неспадзяваныя дзеянні, учынкі. Сін.: У ціхім балоце чэрці водзяцца; Ціхая вада берагі мые; Ціхая вада грэблю рве; Ціхая свіння глыбока рые. Не паспеў і думку гэтую дадумаць, як перад вачыма Саўка Маўчун мільгануўся. Вось па кім па першым вяроўка плача! Праўду кажуць: хто ціха ходзіць, той густа месіць. Замясіў Маўчун на нашай крыві сабе пірог, ды хутка падавіцца (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма). – Насовіч, с. 180: Ціха ходзіць, ды густа месіць; Прыказкі, кн. 2, с. 321: Хто ціха ходзіць, той густа месіць. Хто цягне, на таго і валяць. Гл. Хто цягне, на таго і навальваюць (валяць, грузяць). Хто цягне, на таго і грузяць. Гл. Хто цягне, на таго і навальваюць (валяць, грузяць). Хто цягне, на таго і навальваюць (валяць, грузяць). На таго, хто добрасумленна адносіцца да справы, ускладваюць яшчэ большыя абавязкі. Сін.: Каторы конь цягне, таго і паганяюць. – Дыхнуць, брат, не даюць. «Ты, кажуць, не працуеш – дык што табе рабіць...» Вось і бегаю... – Разумею: хто цягне, на таго і навальваюць (Л. Прокша. На пасадзе). Вельмі ўжо роўна вёў Гняды баразну
Дадатковыя словы
выпе
5 👁