пераводы-даў, единств. ч. нет.—сплетни, переносимые из дома в дом. Нсл. 399. Зводамі а пераводамі займаюцца бабы. Нсл.
пераводзіна-ны, дат., предл.-не, ж. 1. длинное, тонкое бревно, на которое кладут крюки стропила при устройстве крыши. Ксл. Мы ўжо паклалі пераводзіну на пуню. Семянцова Беш. (Ксл.).
2. верхняя перекладина в ткацком станке, скрепляющая станок. Ксл. Хоча, каб безь пераводзіны ставы добра стаялі. Беліца Сян. (Ксл.).
перавоз-озу, предл. и зват.-озе, м. 1. переправа через реку. Ар.; Ксл.; Нсл. 399. Паўлюк зарандаваў перавоз. Селядцова Беш. (Ксл.). Заплаці за перавоз. Нсл.
2. средства для переправы, Ар. перевозное судно. Нсл. 399. Гаспадару, дай перавоз пераз раку! Ар. Падайце перавоз. Нсл. Перавоз усіх не падыйме. Тм.
3. плата за перевоз. Заплаці перавоз, тады перавязу. Нсл.
перавозьнік-ка, предл.-ку, зват. перавозьніча, м.—перевозчик. МГсл. Апавяданьні старога перавозьніка Саўкі. ЗСД 34.
перавозьніцкі, -кая-кае—перевозчичий. —перавозьніцкі хлеб, заработак. Нсл.
перавойстраны,—см. под істрыць.
перавага-агі-азе, ж. 1. перевес. Нсл. 399; Гсл. У тавару перавага ёсьць. Нсл.
2. сила, влияние, Нсл. 399. премущество, превосходство. Яго слова перавагу мае над маім. Нсл.
перавазьня-ні-ні, ж.—суета при перевозке. Нсл. 399. Дадзела гэта перавазьня. Нсл. За перавазьнёю час страціў. Тм.
пераваж-аньне-аваны-аваць-ыць,—см. под важыць.
пераважаць-аю-аеш-ае, повел.-ай-айма, несоверш., каго-што—иметь преимущество, превосходство.
пераважна, нареч.—преимущественно. МГсл.
пераважны, -ная-нае—преобладающий, —преимущественный. Гсл.
пераважыць-жу-жыш, повел.-ж-жма—получить преимущество. Мае слова пераважа тваё ў пана. Нсл. 399.
перавайстрыць,—см. под істрыць.
перавайстрыцца,—см. под айстрыцца.
перавалока-окі-оцы, ж. 1. перегрузка. Гсл.
2. проволочка. Нсл. 400. Толькі перавалоку нам робіш. Нсл.
перавалакаць-аю-аеш-ае, несоверш.—забороненный посев переезжать бороной в длину пашни. Варсл. Янка ўжо перавалакае ячмень. Варсл. Соверш. перавалачы. Авес я ўжо заламаў і перавалок. Варсл. под заламаць.
пераваротнік-ка, предл.-ку, зват. пераваротніча, м.—по принудению перешедший в другое вероисповедание. Міх.
перавароцень-тня, общ. 1. по поверью, оборотень человека в животное. Нсл. 400. Ночы сьвіньня чорная, знаць ведзьма перавароцень, бегла за намі: ледзь ускочылі ў хату. Нсл.
2. бранное,—изменивший-шая вероисповедание. Нсл. 400. Якая будзе ў ім праўда, калі ён перавароцень? Нсл. Жонка нашага пана, знаць, пераваротням стала; ніколі да царквы ня ходзе. Нсл.
пераварачаць,—см. под варочаць.
перавераньне-ня, предл.-нью, ср.—убеждение. Ср. пераверыць.
пераверыць-ру-рыш-ра, соверш., каго—убедить. МГсл. Прич. пераверany—убежденный кем-л. Прич. наст. вр. перавяраючы—убедительный. Несоверш. перавяраць-аю-аеш-ае—убеждать.
пераверыцца-руся-рышся, соверш.—убедиться. Як ён прыехаў на сход, то пераверыўся, што князь навет кіруе ўвесь карагод. Дзьве Душы 26. Абдзіраловіч пачуў тут нейкую палёгку ў дачыненьнях да Іры, быцца пераверыўся ў нечым радасным і меў права сказаць: "Эт, каму гэта патрэбна!" Дзьве Душы 159. Прич. прош. вр. пераверыўшыся—убежденный(если сам убедился). А хто-бы перавес каму другому парубаў або сець перавесную скраў, маець заплаціці шэсьць рублей грошай. Стт. 381.
перавесла, -ла, предл.-ле; мн. ч.-лы, ср. —жгут для связки снопов. Ар. См. перавясло.
перавясло-ла; мн. ч.-лы-лаў, ср. 1. жгут, которым связывают сноп. Ксл.; Шсл.; Гсл. Мае перавяслы крэпкія. Лужасна Куз. (Ксл.). Малы авес парос, няма з чаго й перавясла зрабіць. Ст.
2. верёвочка на ушках ведра, Гсл. веревочная ручка ведра. Ксл. См. пачопка. Зьві ты перавясло ў вядро, а то калі як парвецца, дык вядро будзе бяз дна. Глебаўск Сян. (Ксл.).
перавясла-ла, мн. ч.-лы-лаў, ср.—связка, пучек чего-л.(имеющий длинную форму, С.) Нсл. 400. Два перавяслы лык прадаў, дый солі купіў. Нсл.
перавыш-аны-аць,—см. под вышаць.
перац, перцу, у перцу, зват. перча, м. —перец. Ст. У каўбасы паклала перцу й салетры. Ст.
перцу даць—дать взбучку, нагоняй. Шсл. Дам табе перцу, дзяціна, добрага! Ст. Ну й даў жа яму перцу, закаяцца болей гэтак рабіць! Ст.
перцам, в зн. нар.—горько, досадно. Нсл. 412. Уменьш. перчык-ку. Шсл. Люблю булён ізь перчыкам. Ст.
88 👁