атуга-угі-узе, ж. 1. стесненные обстоятельства, Гсл. тесные(стесненные, С.), тяжелые обстоятельства, стеснение. Нсл: 381.
2. горести. Атуга найшла на наш край. Нсл. Атуга ад нёпрыяцеля была нам і ад двароў адракліся. Нсл.
3. скорбь.
атукаць,—см. под тукаць.
атукацца,—см. под тукаць.
атулак-лку, предл.-лку, м. 1. прикрытие. Гсл.; Нсл. 381.
2. укромное место. Гсл.
3. покровительство, убежище, приют. Атулку ні адкуль няма. Нсл. 381.
атул-ены-яць-іць,—см. под туліць.
атульле-ля, предл.-лю; мн. ч.-лі-ляў, ср. —уют. Вылазе чорны дамавік з атульля. Кавыль.
атумека-екі-ецы, ж. 1. намёк. Ксл. Атумекамі кажа. Шупарава Сур. (Ксл.). См. нёменка.
2. лишь в мн. ч. атумекі—обиняки, недоговоренность, иносказание, НК.: Очерки, Но. 484. иносказание; окольный подступ к делу. НК.: Под. пос., Но. 24. Гукае атумекамі.
атумечны, -ная-нае—иносказательный. НК.: Под. пос, Но. 24.
атута, междомет.—отклик на зов ищущего: здесь, Нсл. 9. здесь, вот здесь. Дсл. Іване, ідзе ты? — Атута. Дсл. Атута я. Нсл. Уменьш. атутацкі. Нсл.
атуту, междомет.—употребляется в игре в жмурки: здесь. Нсл. 9.
атыніць,—см. под тыніць.
а ты сабе, междомет.—да, согласен. Ксл. Ці можна ў вас узяць скараду? — А ты сабе! Копцевічы Чаш. (Ксл.).
аво, междомет.—вот. Нсл. 2; Ксл. Аво й я тут! Нсл. Аво яму! Нсл. Аво й ён! Лятоўшчына Куз. )(Ксл.).
авохці, междомет.—ах, ох. Гсл. Заб'ець! Авохці! Дадушы заб'ець! (кабылу). Дрыжыць усё ў Хомцы, як струна. Гарэцкі: Песьні 59. Авохці, Божачка наш, — казала яна, — каторы год сьвет увесь круціцца. Воля прышла, а ўсё канца няма. Дзьве Душы 19. Ага! Дык нас будуць страляць, як хлеба ня стане! Авохці, ратуйце! Нам гэткае ўлады ня надабе. Тм. 155.
авохці мне(імне), междомет.—горе мне!, Нсл. 2. горе мне, охё, ах, Гсл. ах, восклицание при горе. Ксл. увы мне. Дсл. 4. Авохці мне, як цяжка! Бабінічы Віц. (Ксл.).
авохцінькі мае, междомет. — авохці мне. Нсл. 2.
авоз-зу, предл.-зе, м.—ход под овин. Нсл. 2. Пакладзі дровы ля авозу. Нсл.
авож, междомет.—вот же, Ксл., но вот. Нсл. 2. Авож напярэк табе! Нсл. Авож табе Бог даў за тваю хітрыню. Нсл. Авож і ня буду прасіцца. Сянно (Ксл.).
авой, междомет. 1. ах, межд. изумления. Нсл. 2; Гсл.; Ксл. См. авай. Авой мая мамачка! Сялцо Бельск. у. (Дсл. 4). Авой, як хораша! Бабінічы Віц. (Ксл.). авой... авой... авой, што гэта яму прыгадзілася? Міхалі Куз. (Ксл.).
2. межд. негодования. Нсл. 2; Каледзіна, Ніз Парэцк. (Дсл. 4); МГсл. Уменьш. авоінькі, —межд, изумления. Нсл. 2. Авоінькі ж мае! Нсл.
авосьжа, междомет.—вот же, Ксл.; Нсл. 2. напротив. Нсл. 2; Гсл. Авосьжа прыедзе сядні. Нсл.
авадзень-дня, предл.-дню; мн. ч.-дні-днёў-днём-дні-днямі-днёх, м.—овод. Ксл. Авадзень мяне ўкусіў. Ісачкава Аз. (Ксл.).
авай, междомет. 1. удивления. Нсл. 2; Гсл. Авай, што я бачу! Нсл. Авай, як жа шмат!
2. ах, Нсл. 2. межд. негодования. Нсл. 2; Гсл. Авай, што ты нарабіў. Нсл. Авай, які ты дурань. Нсл.
авантура-ры, дат., предл.-ры, ж.—авантюра(беспринципное, рискованное предприятие, дело начатое без учета реальных сил и условий, в расчете на случайный успех, С.) Гсл.; Ксл. Увязаўся ў вавантуру з гэтымі жулікамі. Лёзна (Ксл.).
авантурнік-іка, предл.-іку, зват.-іча, м. —авантюрист. Ксл. Зловяць яго — вялікі авантурнік. Дубнікі Сян. (Ксл.).
авап-іць-лены,—см. под вапіць.
авэй, междомет.—тьфу! Шсл. Авэй, авэй! які ж ты дурны, братка. Ст.
аверадз-іць-іцца,—см. под верадзіць.
авёс, аўсу; мн. ч. аўсы, мн. ч., дат. аўсом, мн. ч., предл. аўсох, м.—овёс. Мал.; Вял.; Міх. Я вас прыемна ўспамінаю, загоны буйнага аўсу. Клішэвіч: Каліна. На гары зялёна жыта, над гарой авес, не па праўдзе, мой міленькі, з імною жывеш. Міх.
авечка-кі, дат., предл.-цы; мн. ч., род. авец, мн. ч., вин. авечкі, ж.—овца. Ар.; Шсл.; Ксл. Авечкі бягуць дамоў. Ст. Авечка ты дурная! Ст. Чаму ўзгарэўся Твой гнеў на авечкі пасты Твае? Луцк. (Пераклад Псальмаў, 74). Андрэйка, памажы загнаць авечкі. Янк. І. Пастух авечкі што дзень ліча, а такі воўк бярэць. Послов. Рапан.: Прык. 229. Уменьш. авечачка, дат., предл.-цы; мн. ч., вин. авечачкі. Ар. Перабегла наша авечачка. Ст.
авечка-глумачка—овца, больная головокружением. Дсл. Вось у мяне авечка-глумачка, я яе шукаю. Смол. (Дсл.).
авечнік-іка, предл.-іку, м.—хлев для овец (овчарня, Ксл.) НК.: Очерки 258; Ксл. Загані авечкі ў вавечнік на нач. Калышкі Лёз. (Ксл.).
авечны пастух, пастыр—пастух, пасущий овец. Шсл. Авечны пастух ужо гоне. Ст.
авясец-сца—стайный окунь-сеголеток. НК.: Очерки 493.
авячы-чая-чае—овечий. Лцні. Авячая воўна. Луні.
78 👁