Старонка 856
◀ / 1324 ▶
4. пара году—время года. Гсл. Вяснушчая пара. Войстама. Восенская пара. Тм. Зімовая пара. Ар. 5. период. Старавечная пара. Пара Вялікага Княства Літоўскага. без пары—преждевременно. МГсл.; Ар. Без пары памер чалавек. Ст. Дахтары вымуць душу без пары. З Батлейкі. будзе парой—времени достаточно. Ар. за парою—во время. За парою прыехалі дамоў. Ст. на пару—иногда. упару—вовремя. не ўпару—не вовремя. Не ўпару ты прыехаў. За прыеханьням тваім і ён узьявіўся. Нсл. 519( под прыеханьне). парабак, (Ар.; Нсл.; Шсл.; Ксл.), парабок, (Нсл.; Кушляны Аш.)-бка(бка); мн. ч.-кі-коўком, мн. ч., предл.-кох, м.—годовой(наемный, Нсл.) работник, Нсл. 393; Гсл. батрак. Шсл.; Ксл. Шмат парабкаў ён наймаў. Любашова Выс. (Ксл.) Я табе ня парабак дарма рабіць! Ст. У парабкі наняўся. Нсл. Добры гаспадар! двух парабкаў дзяржыць. Нсл. Злосьць спаганяе на парабкох. Лынькоў: Воўчы лог(Калосьсе, Но. 2, 1935 г., стр. 97). Уменьш. парабачак (Нсл. парабэчак, Шсл.)-чка. Узяў сабе на лета парабэчка. Ст. параб-іць-ляць,—см. под рабіць. парабіцца,—см. под рабіцца. парабчанка-нкі-нцы, ж.—наёмная годовая сельскохозяйственная батрачка. Злосьць спаганяе на парабках а на парабчанках. Лынькоў: Воўчы лог(Калосьсе, Но. 2, 1935 г., стр. 97). парабчаць, -чаю-чаеш-чае, несоверш. —быть в наемных работниках. Нсл. 393. Каторы год у мяне парабчае, ды я нічога благога ў ім не дагледзеў. Нсл. парагатаць,—см. под рагатаць. парахонь-ні, ж.—гниль, труха после гниения. Ваяводкі Віц. (Ксл.). Я як крануў сваю хату, дык яна, як парахонь пасыпалася. Тм. парахоўка-кі, дат., предл. парахоўцы, ж.—коробка со спичками. (Ксл.) Падай імне парахоўку! Падрэзы Чаш. (Ксл.). парахманець,—см. под рахманець. парахно-на, ср.—труха, гниль. Войш. парахнець—истлевать, Гсл. обращаться в "парахню"— гниль. Соверш. спарахнець —обратиться в прах, истлеть. парахня-ні-ні, ж. (НК: Очерки 224)—гниль. Шсл. Пунька твая адна парахня: крані, дык і рассыпецца. Ст. парахва, парахвя-ві-ві, ж.—церковный приход. Шсл. Поп ад нас пераехаў у другую парахвю. Ст. парахвальны, парахвяльны-ная-нае —приходский. парахвянін-іна, предл.-іну, зват.-іне, м. —прихожанин. парахвянка-нкі-нцы, ж.—прихожанка. парада-ды-дзе, ж. 1. совет. Нсл. 473; Косіч 239; Ар. Зь ведамасьцю а парадаю старшых будзеш мачы заставіці. Стт. 311. Без мае парады зрабіў ты гэта. Нсл. 2. совещание. Гсл.; Ксл. Зь ім (дубком) парады ветрык вёў. С. Музыка 103. Ішоў дзяцюк к дзяўчыначцы, к сваей на параду. Сураж (Ксл.). Пайду к добрым людзём на параду. Ст. парадка-дкі-дцы, — уменьш. к парада 1. Нсл. 473., совет. Парадкі імне ніякае ня даў. Нсл. Уменьш. к парада 2—совещание. Пайду я к татку на парадку. Нсл. 473. парадачка-чкі-чцы, уменьш. к парадка 1, 2. Ар.; Растсл. Хто ж імне дасьць, беднай, парадачку. Нсл. 473. Ні радачкі, ні парадачкі. Ст. Устань, устань мой татачка, дай мне парадачку, як у сьвеце жыці. Рад бы я ўстаці, парадачку даці, сырая зямля дзьверы замяла. Косіч 239. парадак-дку, предл. и зват.-дку, м. 1. порядок в разных знач. Ар. У нас добры парадак. Ар. Няма ў іх ніякага парадку. Ар. 2. способ. На яго меньню парадкам статутовым адправена быці маець. Стт. 76. Усі справы судовыя парадкам, у том статуце навапраўленым апісаным, адправаваці маюць. Стт. 8. парадак адправаваньня судоў—процессуальный кодекс. Паслы Вялікага Князства Літоўскага падалі нам (Гаспадару, С.) ку пацьверджаньню Статут, то ёсьць парадак адправаваньня судоў. Стт. 7. з парадку, нареч.—по порядке, последовательно. Калі стане ім з парадку галавы сьцінаць. ВК ля Росі(ЛБ. II, 65). гнаць з парадку—рассказывать что-л. последовательно. Дсл. за парадкам—по порядке, согласно установленного порядка. У гаспадарцы ўсё йдзець за парадкам. Ст. такім парадкам—таким образом. Вк. дзела парадку—для порядка. у парадку—в порядке. Ар. парадкаваць-кую-куеш-куе, несоверш. 1. приводить в порядок. Ар. См. парадчыць. Парадкуець яго да ксту. НК: Бабы а, II. 2. вести в чем порядок. Нсл. 476. Ты яшчэ ня ўмееш парадкаваць у гаспадарцы, няма чаго й брацца. Нсл. Яшчэ стары парадкуе ў дварэ. Нсл. Соверш. упарадкаваць—привести в порядок. Ар.; Воўсішча Сян. (Ксл.). Астап упарадкаваў усё сена ў пуню. Тм. Упарадкуй усё ў павеці. Ар. параднік-іка, предл.-іку, зват.-іча, м.—советник. Ср. парадніца. парадніца-цы-цы, ж.—советница. Няма мае роднае сястрыцы, няма мае парадніцы, не зь кім мне парадзіцца. Пісараўка Імгл.(Сержп.: Отчет, 8). Ой, маці, маці, парадніца ў хаце, парадзіла, як жонку караці; цяпер парадзь, як жонку хаваці. Из песни.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 1324 ▶