наймаючыся, вядуць на судзе чужыя справы. Барысёнак: Адвакатура, 117.
помнага, нареч.—многовато. Нсл. 464. Помнага просіш за свой товар. Нсл.
помнець-ню-ніш-не; прош. вр. помнеў-нела-нелі, каго-што, несоверш.—помнить. Соверш. папомнець (Гсл.)-ніш-ніць—будешь, будет долго помнить(угроза). Ар. Папомніш ты мяне! Ар. Не гамзі ты ў балота новую адзежыну. Калі ты заўсёды так гамзіш, дык папомні маё слова — ані разачку ня будзе чаго ў людзі адзець. Юрсл.(под гамзіць). выпамнець-ню-ніш-не, прош. вр.-неў-нела-нелі—удержать в памяти. Нсл. 90. Выпамнець усё гэта цяжка. Нсл. прапомневаць, -нюю-нюеш-нюе—забывать нечаянно. Нсл. 527. Ты часта прапомнюеш тое, што надабе зрабіць. Нсл. Соверш. прапомнець-ню-ніш-не. Нсл. 527. Апрапомнеўшы баязьнь Божую, пакаяньне свае ўзрушыў. Кіт. 65а2. Я прапомнеў сказаць яму гэта. Нсл. Прич. прапомнены—забытый. Нсл. 527, Прапомненую крыўду ўспомнеў. Нсл. прыпомнець, соверш.—припомнить. Ар. Несоверш. прыпамінаць. прыўпамянуць-ну-нёш-нёць-нём-іцё, соверш. (слегка, С.) напомнить. Нсл. 498. Ня гневайся, што я прыўпамяну, што пара доўг аддаць. Нсл. Хоць бы ты імне прыўпамянуў аб гэтым. Нсл. 519. Несоверш. прыўпамінаць, -аю-аеш-ае—часто(слегка С.) припоминать. Нсл. 498. Я табе аб гэтым ня першы раз прыўпамінаю. Нсл. успомнець, соверш.—вспомнеть. Я(Бог) вас успомню збавеньням. Кіт. 7а8. Несоверш. успамінаць-аю-аеш-ае; повел.-ай-айма—вспоминать. Успамінайце мяне Бога малітвамі. Кіт. 7а7.
помнецца-іцца-яцца, несоверш. каму—помниться. Соверш. адпомнецца-нюся-нешся—припомнеть себе. Войш. Я забылася песьні, але заўтра адпомнюся. Войш. прыпамянуцца-нуся-нешся, соверш. к прыпамінацца. Нсл. 508. Несоверш. прыпамінацца-аюся-аешся—домогаться чего-л. напоминаниями. Нсл. 508. Даўно ўжо я табе прыпамінаюся аб доўгу: сядні прыпамяніся табе, а ты заўтры й забудзешся. Нсл. Несоверш. прыўпамінацца—часто (слегка, С.) требовать отдачи чего-л. Нсл. 498. Не прыўпамінайся яму, то ён сам не аддасьць. Нсл. прыўпамянуцца-нуся-нёшся, соверш.—(слегка, С.) потребовать отдачи чего-л. Нсл. 498. Раз прыўпамянуўся яму аб доўгу, дык ён нято туды. Нсл. успомніцца-іцца-яцца, каму—вспомниться. Несоверш. успамінацца-аецца каму.
помнік-ка, предл.-ку, зват. помніча, м.—памятник. МГсл. І будзем на зямлі, ты, любы лесе, мне помнікам на доўгія гады! Лойка: Л. песьня. Даруйце, дзяцюкі, што помніка вам дагэтуль не паставілі. Пархута: Размова з братамі. Ды толькі помнік — крыж пахілы — жыцьцю дзядоў і іхным мукам, стаяў адзін, як сьветка ўнукам, край зарослае магілы. Клімовіч(В. Каліна). Часта надзе падарожных да сябе магутны помнік. Крушына: Лебедзь 58. Застаўся помнікам дом адзін. Е. Лось. Я сустрэў Кунцэвіча... ля помніка. В. Адамчык(Маладосьць, Но. 7, 1967 г., стр. 547).
помны-ная-нае—памятный. Усіх памерлых сваякоў вылічаюць наймя і ў канцы кажуць — "помныя й няпомныя". Демид.: Веров., 1896 г, ІІ, 138.
помпа-пы, дат., предл.-пе, ж.—насос. Ар.; Падбярэзьзе Віц. (Ксл.).; Нсл. 465. Помпаю гарэлку пераліваюць із бочкі ў бочку. Нсл.
помста, -ты, дат., предл. помсьце, ж.—месть. МГсл.; Гсл. Помста ад Бога. Нсл. Помсту імне зарабіў. Тм.
помсьлівасьць-ці, ж.—мстительность. Ср. помсьлівы.
помсьлівы-вая-вае—мстительный. Цэлая гама помсьлівых пачуцьцяў перадавалася абодвымі майстрамі. Глыбінны (Прыйсьце,, Но. 1), См. памстлівы.
помсьнік, -іка, предл.-іку, зват.-іча, м.—мститель.
помсьніца-цы-цы, ж.—мстительница.
помсьціць (памсьціць, Нсл.), соверш.—отомстить. Нсл. 466. Памсьціў мяне ён. Нсл. Помстилъ есть. Скар. ІІ ц. Помстиш цяп. Ск. 2 адз. Тм., ІІІ ц., помшчу Тм. ІІІ ц. Хадзіў ён помсьцячы за зьдзекі. Лойка: Л. Песьня. Як памсьціць за зьдзек із Маці? Крушына: Творы 155. Жаданьне памсьціць ворагу. Глыбінны: Доля блр. культуры пад Саветамі, 99.
памсьціцца, соверш.—отомстить. Гсл.; Мгсл.; Нсл. 292. Ты імсьціўся мне, дый Я табе памшчуся. Нсл. 292. Во калі ён табе памсьціўся. Гсл. Памсьцімся за ўсіх. Гарэцкі: Блр. марш. За яго памсьцяцца горы. Крушына: Лебедзь 60. Многократ. памшчацца—мстить при удобном случае хотя бы через долгий промежуток времени. Гсл.
помут-уту, предл. и зват.-уце, м.—мутность, возмущенная влага. Нсл. 466. Ходзе, як рыба ў помуце. Нсл. Помуту ў вадзе нарабіў. Нсл.
помысл-слу, предл. и зват.-сьле, м.—намерение, помышление. Нсл. 466. помысел. І ў помысьле ў мяне таго ня было. Нсл.
понаж, панажа, предл.-жу; мн. ч. панажы-оў-ом-амі-ох, м.—педаль, Ксл.; Ар. педаль в кроснах. Шсл. Понаж надабе новы. Сьвярдлы Беш. (Ксл.). Пашукай якое вяровачкі прывязаць понаж. Ст. Дзе ён дзеўся: ня відаць нешта аднаго панажа? Ст.
поначы, нареч.—в ночное время. Север. (Раст.: Северск. 77).
попаўзкам, нареч.—ползком. Нсл. 471. Попаўзкам падышоў, прыцікаўся. Нсл.
попаўзень-зьня, предл.-зьню, зват.-зьню; мн. ч.-зьні-зьнёў-зьнём, зьні-зьнямі-зьнёх, м.—пресмыкающееся
115 👁