- мурлата-ты, дат., предл.-це, ж.—верхнее бревно стены, служащее для укрепления стропил. Ксл. Мурлата добра ляжыць — цягні крохвы. Вішкавічы Чаш. (Ксл.).
- мурнік-іка, предл.-іку, зват.-іча, м.—каменщик. НК.: Под. пос 47, Но. 52.
- мурматаць, мурмачу, мурмочаш-ча, несоверш.—бормотать. Гсл. Ходзе стары і мормоча пад нос. Гарун: Варажба.
- мурмель-ля, предл.-лю, зват. мурмелю; мн. ч.-лі-лёў-лём-лёў-лямі-лёх, м.—ворчун, брюзга. Ар. См. мармыль.
- мурцоўка-ўкі-ўцы, ж. 1. хлебная тюра. Ксл. Зьеў бы я мурцоўкі. Падрэзы Чаш. (Ксл.).
2. яичница с мукою. Шсл. Нагатавалі на сьнеданьне мурцоўкі. Забалоцьце Сьміл. (Шсл.).
- муры-роў—тюра, НК.: Очерки, 25. хлебная тюра. Ксл. Зрабі мне муроў. Высачаны (Ксл.). См. цюпкі.
- мурынцоўка-ўкі-ўцы, ж.—цветной платок. Ксл. Алена пайшла ў харошай мурынцоўцы. Вяжышча Беш. (Ксл.).
- мус-су, предл.-се, м. 1. необходимость. МГсл.
2. принуждение. Нсл. 294. Як хочаш, мусу няма. Нсл.
3. такая игра в картах, в которой никто не должен говорить пас, а должен играть, хотя бы и не имел надежды на взятку. Нсл. 294. Будзем із мусам граць. Нсл.
- мусака, Нсл. мусака, Ксл.-акі-аццы, ж. —сукровица. Нсл. Гной з балячкі сьцёк, а цяпер мусака цячэць. Нсл. Скулка покнула і мусака пацякла. Беліца Сян. (Ксл.).
- мусіць, мушу, мусіш-се, несоверш. 1. быть в необходимости, быть принужденну. Нсл. Хачу, не хачу, а мушу ехаць. Нсл. Кажан перастаць мусіць, калі свая вош укусіць. Послов. Нсл.
2. перех.—принуждать. Нсл. 294. Ня мусь яго піць. Нсл. См. сіліць. Соверш. змусіць —принудить, сделать что-л. против желания. Нсл. Хварэць буду, калі змусіш мяне лішняе выпіць. Нсл. См. прысіліць. Соверш. прымусіць—принудить. Нсл. 294; Ар. Мяне прымусілі гэта зрабіць. Нсл. См. прысіліць.
- мусульманін-іна, предл.-іну, зват.-іне, м.—магометанин. Кіт.
- мусульманка-нкі-нцы, ж.—магометанка.
- мусульманскі, -кая-кае—магометанский.
- мусыка-ыкі-ыццы, ж.—гнойная материя. Гсл. См. мусака, возалак.
- мушнік-іку, предл.-іку, зват.-іча, дат., предл.-ком, мн. ч., предл.-кох, м.—бумага морить мух. Ксл. Чаму ты мушніку ня купіў? Астроўна Віц. (Ксл.).
- мут, муту, предл. и зват. муце, м. 1. муть, нечистота в жидкости, Шсл. нечистота в влаге. Нсл. 295. Ня пі вады, хай мут зыйдзе. Ст. Даў піць із мутам. Нсл.
2. возмущение, мятеж. Нсл. 295. У муту рыбу ловяць. Послов. Нсл. Нейкі мут у народзе. Нсл.
- мута-ты, ж.—мутная, нечистая, грязная жижа, Ар. мутная влажность, осадок. Нсл. 295. Муты выпі, а ня піва! Нсл. Гарэлку вычаставаў, цяпер сам будзеш муту піць. Нсл.
- мутар-ару, предл. и зват.-ару, м.—труд (усилие умственное или физическое, направленное на достижение чего-л. С.), беспокойство. Нсл. 295. Набраўся я мутару зь ім. Нсл.
- мутарны-ная-нае, 1. трудный к исполнению. Нсл. 295. Мутарная работа. Нсл.
2. тяжелый. Нсл. 295. Мутарны сядні дзень. Нсл. Нареч. мутарна—трудно, (Косіч 233) тяжело, Нсл. 295. очень трудно, неприятно, скверно. Ксл. Імне мутарна на сэрцу. Пустынкі Сян. (Ксл.). Мутарна рабіць на гарачыні. Нсл. Мутарна нам прышло бяз хлеба. Нсл. Сяголета яму мутарна прышлося; грэчачка памерзла, там пашлі сухмяні — каноплі ня ўзыйшлі. Косіч 233. Будзе песьні мутарна маёй. Крушына: Лебедзь, 41.
- мутэрка-кі, дат., предл. мутэрцы, ж. —гайка. МГсл. Да гэтае трубы няма мутэркі. Гсл. См. мітэрка.
- мутня-ні-ні, ж.—взмучение, взбалтывание. Нсл. 295. Мутню ў вадзе зрабіў. Нсл.
2. смесь чего-л. с подонками. Нсл. 295. Нейкую мутню паднёс нам піць. Нсл.
3. сплетничанье. Нсл. 295. Гэта ўсе мутня бабская. Нсл.
4. смута, нарушение согласие. Нсл. 295. Мутню зрабілі злыя людзі меж намі. Нсл.
- мутрухлясьце, мыртыхласьце — "падрабязьзе" более низкого качества. НК.: Очерки, 140.
- муціць, мучу, муціш-це, несоверш.—мутить. Ар. Ня муці вады! Ар. Соверш. замуціць, 1. замутить, сделать мутным.
2. безлич.—о боли в желудке. Дсл. 245. Замуціла ў жываце. Дсл.
3. чуть-чуть заправить кушанье какой-л. приправой. Нсл. 175. Быццам забяліла, а толькі замуціла бацьвіньне. Нсл.
4. притереть мукой. Нсл. 176. Замуці мукой поліўку. Нсл. Прич. замучаны—притертый немного мукою, немного заправленный. Страва толькі замучана, а ня закрашана. Нсл. Соверш. змуціць—возмутить. Дсл. 271. Ляцелі гусі-лебедзі, ох, змуцілі ваду сьветлую. Дсл.
- мучанік-іка, предл.-іку, зват.-іча, м.—мученик.
- мучыць-чу-чыш-ча, несоверш., перех. 1. причинять муки, физические или нравственные, страдания; мучить. Соверш. замучыць. Прич. замучаны—замученный.
2. пытать, подвергать пытке. Тот чалавек падазроны мучан маець быці. Стт. 493. Выцяць пану і далі ў віскавіцу пані. Дзьве Душы, 5.
83 👁