Старонка 72
◀ / 1324 ▶
3. полка, железная лопаточка у сохи. Нсл. 365. Аполак нехта зьняў ад сахі. Нсл. аполкавы-вая-вае—выбранный из "аполка". Нсл. 365. Аполкавыя падошвы на чаравікі добрыя. Нсл. апона-ны-не, ж. 1.—то, чем покрывают что-либо, покрывало. Уменьш. апонка-нкіцы, ж.—оболочка. 2. завеса, Гсл. занавес, занавеска. 3. ткань(? С.) Гсл. апоркі-рак и -ркаў( один апорак)—сапоги с отрезанными голенищами. Дсл.; Гсл.; Ар. Насунь на ногі апоркі і выскач на двор. Навасёлкі Куз. (Ксл.) апорышча-ча; мн. ч.-чы-чаў, ср.—подспорье, прибыль. Дсл. Заставіла сына ў парабкі, усё ж будзе апорышча ў дварэ. Дсл. апошкі-каў, мн. ч.—последнее. Ар. апошні-няя-няе—последний. Ар.; Гсл.; Шсл.; Ксл. Даелі апошні хлеб. Якшы Беш. (Ксл.). Загубіў апошні стогн. Гарун(ст. "На сьмерць"). Будзе прарок апошні, каторы ўвесь сьвет наверне к Богу. Кіт. 103617. Апошні раз казаў табе: не рабі ты гэтага! Ст. Выняў дурань апошні бохан хлеба. Крамушоўка Н. (Демид: Веров. 92). Чырвоны ліхтар, матляючыся ззаду апошняга вагону, згас. Сяднёў: Корзюк. Добра сьмяецца, хто сьмяецца апошні. Послов. Рапан. 220. Яшчэ апошняга ў печ ня ўсыпаў—имею еще запас. ЛБ. 176. апоўдні, апаўдні, нареч.—в полдень. Сонца ня мела тае цяпліні, як апаўдні. Шакун: Сьлед, 10. А поўдні, як сонца вісела высока, Дзімка сядзеў на прызьбе. Капыловіч: Хлеб. апоўзак-зка, м.—оползень. Ксл. На беразе ракі апоўзак. Пясочак Куз. (Ксл.). апоўзіна-ны-не, ж.—связанные в верхних концах "дубцы", Янк. I. связанные ветки, которые кладутся на верх стога. Шсл. Апоўзіны накладаюць накрыж на верх стога. Янк. I. На стог трэба яшчэ пакласьці апоўзіны, бо раськідаецца верх. Лядцо Пух. (Шсл.). апоўзлая—употребляют из сущ. "жаба", означает: никчёмность. Янк. I. Жабу тую апоўзлую не пасылай. Янк. I. апоўзлы-лага, во смысле сущ.—апоўзьлік. Апоўзлы чалавек ён. Новае Сяло Беш. Ксл.). апоўзьлік-іка, предл.-іку, зват., уменьш.—неповоротливый, слабый человек, Ксл. слабосильный, хилый. Куды ты пашоў, апоўзьлік ты! Асіпова Аз. (Ксл.). а поўначы—в полночь. Ар. А поўначы хатку няведама хто падпаліў. Гарун: Жабрачка. Учора а поўначы мужыка ў лячэльню выправіла, Вышынскі: Хата пад ліпаю(Беларус, Но. 155). апочына-ны-не, ж.—плотовое весло. Калупайла. апахаць,—см. под похці. апад-ду, предл.-дзе, м., соб., единств. ч. нет.—опавшие с дерева фрукты. Янк. I. Ападу насушыла мо' мех. Янк. I. ападаць,—см. под падаць. ападкі-дкаў, единств. ч. нет.—падалица(о фруктах). Ар.; Шсл. Хадзем у садок зьбіраць ападкі. Ст. Купіў нейкіх гаркіх ападкаў, што нельга й есьці. Ст. апады-даў — апад, ападкі. Іг. апал-лу, предл.-ле, м. 1.—топиво. Ар.; Ксл. Апалу не дакупіцца. Сяркуці Сян. (Ксл.). З апалам цяжка ў нас: лесу няма блізка. Ст. 2. отопление. Гсл.; Нсл. 364. Дроў на апал не даюць. Нсл. 3. болезнь лошади, Дсл. одышка у лошадей. Не гані каня, — будзе апал. Ельн. (Дсл.). апалойка-йкі-йцы, ж.—половинка квашенной капустной головки. Шсл. З нашае капусты будуць добрыя апалойкі. Войстрава Шсл. См. палуйка. апалонік-іка, предл.-іку, м. 1.—разливательная ложка, Ар.; Шсл. половник, поварежка. Няма апалоніка, чым наліваць блінэ. Ст. На гарачыя сквароды налівала Прузына зь дзежкі апалонікам цеста, стоячы ля печы. Калюга: Заблоцкі. См. палойнік, палонік. 2. лягушка—головастик. Гсл.; Шсл. На балотцы ўжо ё апалонікі. Ст. См. палонік. апалоў-ва, м.—сковорода. Ксл. На апалове скварацца сала. Пачаевічы Чаш. (Ксл.). См. скварада. апалак-лку, м.—кусок чего-либо горящего или обожженного? Дзесь зары апалак пакаціўся із смуткам. Кавыль(Блр. Думка, Но.2). апалан-іць-еньне-ёны,—см. под апаланяць. апаланяць-яю-яеш-яе; повел.-яй-яйма, несоверш., перех. 1. пленять, забирать в плен, обладевать. Нсл. 365; Дсл. Знаць, чэрці іх там апаланяюць, апаланілі, што яны ня йдуць. Нсл. 2. окружать во множестве(с целью овладеть, С.), Нсл. 365 окружать, теснить. Дсл. Чэрві капусту апаланяюць. Нсл. Радня маладую апаланяе. Дсл. Вышла ў тое сяло, ідзе радні, як мардвы — радня апаланяе: што сказаў чутненька, радня за яе. Тм. 3. пленять, прельщать. Нсл. 365. апаланіць-ню-ніш-не, 1. соверш. к апаланяць 1—пленить, взять в плен. Дсл. 2. стеснить. Дсл. Жыдава апаланіла. Дсл. Дзяцюка апаланілі дзеўкі. Дсл. 3. пленить, прельстить. Дзеўка апаланіла дзяцюка. Нсл. Прич. апаланёны, а)-взятый в плен. Масква была апаланёна Пранцузамі. Дсл. б)—окруженный(недоброжелательным, С.) множеством (с целью овладеть, С.), Нсл. 365. Ня борзда выберашся, апаланёны таргачамі. Нсл. г) —пленённый, увлеченный. Нсл. 356. Відаць ты апаланёны ёю. Нсл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 1324 ▶