Старонка 596
◀ / 1324 ▶
2. (перен.)—отцвести(потерять свежесть, молодость, постареть). Адкрасавала ўжо лецечка сваё. Ст. Соверш. закрасаваць —начать "красаваць". Жыта ўжо закрасавала. Ар. красавацца-суюся-суешся, несоверш. 1. наслаждаться выгодами жизни, процветать, благоденствовать. Красуецца ў жыцьцю, чаго яму не стаець? Нсл. 252. 2. раскошествовать. Красуецца ў чужым дабру. Нсл. 252. 3. щеголять, (Нсл. 252) красоваться. Красуецца ў чужой адзежыны. Нсл. Отгл. имя сущ. красаваньне-ня, предл.-ню—цветение(хлебов и трав, С.). Гсл. 2. наслаждение хорошими обстоятельствами жизни; чувствование удовольствия, счастья. Дзявоцкае красаваньне. Нсл. 252. Не вялікае красаваньне за ім, хоць ён і багаты. Нсл. пакрасавацца-суюся-суешся, соверш. к красавацца в 1, 2 и 3-ем см. — "красавацца" некоторое время. Пакрасаваўся на сьвеце. Нсл. 252. Няхай пакрасуецца цяпер. НК.: Сбягі, 9. красавік-іка, предл.-іку, зват.-іча, м.—четвертый месяц года, апрель. Які сакавік, такі і красавік. Послов. Нсл. красаць-аю-аеш-ае, повел.-ай-айма—высекать огнивом. Гсл.; Вят., Вост. (Даль.). Красай, выкрасі агню. Нсл. 252. Соверш. выкрасіць. Нсл. 252. краселя-лі-лі, ж.—настурция. Растсл. красённы-ная-нае, прилаг. к кросны. Красённыя клубкі. НК.: Очерки, 157. красіво-ва, мн. ч. красівы, ср.—огниво. Ар.; Нсл. 252. Красіво маланкі выцяла ў сівы камень. Танк (Калосьсе, Но. 3/20, стр. 132). красіць, крашу, крэсіш, крэша, несоверш. Сталяны разбрыкаўся конь, крэша падковамі агонь. Швэд: Сьцежкі, 117. красіць-шу-сіш-красе, арх.—украшать. Растсл. Па двару хадзіла, бацькаў двор красіла. Росуха Імгл.(Косіч 14). Соверш. акрасіць—украсить. А ў лузе каліна, а ў лузе каліна, а ўвесь луг акрасіла. Дсл. Соверш. закрасіць—заправить(пищу чем-л.). Вось дык, думаю закрашу (алеям), надта ж я люблю зь ім кашу. Багушэвіч. краска-скі, дат., предл.-цы, ж. 1. цветок, Ар.; НК.: Очерки, Но. 831; Віцебск.; Ксл. полевой цветок. Гсл.; Нсл. 251. У каго ё кветка папараці, той можа ўзяць усе скарбы (на Купальле), калі-ж ісьці бяз краскі, то нячыстая сіла можа асьляпіць. Кот 212. Там яны ірвуць краскі і ўюць вянкі. Тм. Усякія пахнючыя краскі, лесавыя або гароднія, на дождж мацней пахнуць. Рэч. (Пет. II, 27). Ён лётае па красках, па траве. Крушына: Калыханка(Зьніч, 1953, Но. 24). Назьбірала красак на ўзьмежку. Белькава Беш. (Ксл.). У самую касьбу — сонца, краскі, чырканьне косаў. ЗСД. 390. 2. краска, МГсл. красильное вещество. Аддаю сукно ў краску. Нсл. 251. 3. румянец, краска. Моцы мець ня будзе, яснасьці ў вачох ня будзе, краскі на травы ня будзе. Кіт. 6565. Прывёў дзеўку ў краску. Нсл. 252. красачка-чкі-чцы, уменьш. к краска в 1-ом зн.—цветочек. Растсл.; Ар. Русалкі сядзелі, халадок капалі, дый дзеўкі гукалі: Дзевачкі-красачкі, дайце нам сарочкі. Водзьвінка Імгл.(Косіч 14). Пайшоў татачка не пайшоў, зырваў красачку дый знайшоў. Рылавічы НЗ.(ПНЗ 40). красны-ная-нае, уст.—красивый. Не радзіся краснай а шчаснай. Послов. Войш. Паеду, мамачка ў дарогу часную па сваю дзевачку краснаю. Пісараўка Імгл.(Сержп.: Отчет, 7). красная літаратура—художественная литература. Нареч. красна, уст.—красиво. Ласкат. красьненька. Зарала зорачка ясьненька, вышывала Марынка красьненька. Гор. (Кот, 203). красуха-ухі-усе, ж.—красотка, красавица. Смл. (Даль). Твая жонка красуха. Нсл. 252. См. харашуха. красьба-бы, ж., уст.—украшение. Гсл. См. прыбор. красьці-ду-дзеш-дзець-дзём-дзіце, несоверш., перех.—красть, Ар.; МГсл.; Шсл. воровать. МГсл. Рабіць ён хворы, а красьці дык умее. Ст. Прич. крадзены—краденный, ворованный. Крадзенае ў карысьць ня пойдзе. Нсл. 251. Крадзенага каня купіў. Тм. Соверш. украсьці-ду-дзеш-дзець-дзем-дзіце, перех.—украсть, Ар. уворовать. Шсл. Ночы ў нас нехта хацеў калёсы ўкрасьці. Ст. Прич. украдзены—украденный. Ар. Нож быў войстры, як брытва, але ўкрадзены. Ст. акрадаць-аю-аеш-ае, повел.-ай-айма, несоверш.—обкрадывать. Цыганы нас акрадаюць. Нсл. Соверш. акрасьці, акраду-дзеш-дзець-дзём-дзіце—обокрасть. (Цыганы) ночы акралі клець. Нсл. 362. пакрасьці, соверш.—украсть всё, многое или всех, многих; покрасть. Зладзеі хацелі ўсё пакрасьці ў клеці. Ст. Пакралі сала ў каморы. Ст. скрадаць-аю-аеш-ае, нав.—красть по малым частям. Ты, калі пойдзеш да клеці, кажны раз што-колечы скрадаеш. Нсл. кратоўня-ні-ні, ж.—нарытая кротами кучка земли. Раськідай кратоўні. Лятоўшчына Куз. (Ксл.). крата-ты-це, ж.—прут в металлической решетке. Гсл. кратаць, (Сакуны 91)-аю-аеш-ае; повел.-ай-айма, несоверш. 1. чым—шевелить. Міх. Хворая ледзь кратала перасохлымі вуснамі. Дзьве Душы, 98. Лісьцём другая (краска) кратае, б'е ўсёй зямлі паклон. Калачынскі: Л. казка. Прыгожы сон на досьвітку сьніцца, і кратае вусны песьня сама. Кавыль(Бацьк. 12-13/496-497). Дзядзька лейцы кратае. Крушына: Творы, 36., перен.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 1324 ▶