Старонка 58
◀ / 1324 ▶
чутно, здараюцца чудосы, дык маю надзею, што мне адрастуць. Татар: Кво вадыс 109. 2. адылі, нареч., област.—затем. МГсл.; Міх.; Гсл. 168. І пашла гаротніца ў наймы, адылі і ў старчыхі. Гсл.(под "наймы"). Няўся чытаць, адылі пісаць. Гсл.(под няўся). Біць... Ж-жыдоў! Вышла дужа сьмешна й недарэчна. Адылі аказалася, што ён быў п'яны. ЗСД 21. Загадаў мне пан касу кляпаць, адылі йсьці на луг. Нсл. Лета цэлае валачыўся, адылі к зіме дамоў прыцягнуўся. Нсл. Дзядзька змалаціў, адылі стаў атрасаць салому. Міх. Ды зьявіўся Хрыстос міраносіцам, адылі ўсім апосталам. Из волочебной песни, Нсл. Свой ясны талент, Богам дадзены, у зямлю не закапай. Адылі, чуеш, дзяблугадзіне ў спакусе не прадай. Крушына(Зьніч, 1952, Но. 20,5). Троху пагаманіў, адылі пашоў да хаты. Гсл. 3. впрочем. МГсл.; Гсл. адыліж, союз,—а в самом деле, Нсл. однако же. Адыліж праўда! Нсл. адымалка — адымка. Мгл. адыман-на, предл.-нё; мн. ч.-ны-ноў-номны-намі-нох, м., мат.—вычитаемое. адыманка — адымка. Каловічы Вял. адыманьне-ня, предл.-ню; мн. ч.-ні-няў, м., мат.—вычитание. МГсл.; Ар. адымачка-чкі-чцы, ж.—тряпка, которой вынимают горшки из печи. Ар. См. адымка. адыйці, адыйсьці,—см. под ісьці. адымка-мкі-мцы, ж.—тряпочка(тряпка для вынимания горшков из печи, Ар.) Барада Пар. (Ксл.); Ар.; Ксл. Вазьмі адымку, адцадзі гаршчок. Ар. Кашуля чорная, як адымка. Ар. адыстар, нареч.—точь-в-точь, необыкновенное сходство. Гсл.; МГсл. Наш Юрачка — адыстар татулька. Гсл. Сказаў і думаў, што нос у Васіля адыстар бацькаў. Дзьве душы, 156. адысьціся,—см. под ісьціся. ад'юшыць,—см. под юшыць. аёй,—междометие боли. Ар. аёй—междометие удивления. Ксл. Аёй, якія прыгожыя кветкі! Лёзна (Ксл.). См. айё. аёў, межд. негодования, отрицания. Дсл. Аёў нягож буду рабіць? Сялцо Бельск. у. (Дсл.). аяё, крик от ужаса и от боли. Дсл. Аяё, як баліць, ажно сьцерпу нетуці. Дсл. аяёкаць-аю-аеш-ае; повел.-ай-айма, несоверш.—охать, стонать. Дсл. Хворы ўсё будзе аяёкаць. Дсл. аяя—междометие удивления. У паноў было ігрышча, а якое аяя! Стих. 2-ой пол. XIX века. См. аяяй. аяяй,—междометие (радостного, Нсл.) удивления. Шсл.; Нсл. 9. Аяяй, якая вялізная рыба! Нсл. Аяяй, якія прыгожыя грошы! Нсл. Аяяй, як хораша прышлося! Нсл. Аяяй, які сьнег наляпіў вялікі! Ст. аяй,—междометие удивления. Аяй, які ён вялікі! Азярышча Аз. (Ксл.). адзеж-ка-ына-ынка,—см. под адзежа. адзежа-жы-жы, ж.—платье, одежда (нижняя, как брюки, юбка, пиджак, блуза, кофта и т.п., Ар.) МГсл.; Ар.; Шсл.; Ксл. Шмат паспраўляў сваім дзеўкам адзежы. Ст. Ні адзежы, ні ежы, нічога няма. Ст. Брыль не адзежа — сырапеня ня ежа. Палуянава Гар. (Ксл.). адзежа сьмяротная—одежда, назначенная для покойника. Гатуй адзежу сьмяротную. Красьн. (Дсл.). Уменьш. адзежка-жкі-жцы. Войш. Каб ні ежка, ні адзежка, дык была бы грошы дзежка. Послов. Войш. Единств. ч. адзежына-ны-не. Няма на ім ніякае адзежыны. Дсл. Каб хоць якая адзежына была ў хаце, нічога няма. Ст. Уменьш. адзежынка-нкі-нцы, (Нсл. 395)—бедная, жалкая одежда. Дсл. Якая была адзежына, адзежынка, уся пагарэла. Нсл. Ідзець убогенькая, і няма на ёй ніякае адзежынкі. Дсл. адзежны, -ная-нае, прилаг. к адзежа —одежный. Адзежны склад. адзерж-аваць-аць,—см. под дзяржаць. адзерж-авацца-ацца,—см. под дзяржацца. адзервянеласьць, -ці, ж.—одеревенелость. адзервянелы, -лая-лае—отверделый, одеревенелый. Нсл. 359. Пачуўся супакойны, адзервянелы... голас. ЗСД 373. адзервянець,—см. под дзервянець. адзетак-тку, предл.-тку, м.—одежда (нижняя). Ар. адзець, адзену-неш-не; повел.-нь-ньма, соверш., перех. 1. одеть(нижнюю одежду), Ар.; Ксл. одеть кого-л.(в нижнюю одежду). Ар. Прич. адзеты—одетый. Шсл.; Ар. Яшчэ пакуль адзеты, абуты й не галодны. Ст. Соверш. прыадзець—несколько одеть. Ар. Сто нагіх прыадзеў. Кіт. 2966. Несоверш. адзяваць, адзяю, адзеш-ець-ем-іце, адзяюць, повел. адзявай-айма—одевать (в нижнюю одежду). Ар. 2. обеспечивать кого-л. одеждой, давать возможность носить одежду того или иного фасона, качества и т.п. зьдзець-ну-неш-не, соверш.—снять, скинуть с себя(одежду или что-л. другое надетое), Растсл. снять с себя или с кого-л. нижнюю одежду, упряжь, часть упряжи с лошади. Ар. Зьдзень чорную сарочку. Нсл. 205. Несоверш. зьдзяваць—скидывать с себя что-л. из одежды. Нсл. 205. надзець, 1. надеть(нижнюю одежду, упряж) Ар. Надзень рукавіцы. Ар. 2. начинить (кишки и проч.). Надзець кішкі. Ар. Надзець курыцу кашаю. Ар. надзяваць-яю-яеш-яець-яем-яеце, несоверш. к надзець 1, 2. Ар. Прич. надзяваны —начинённый, Ар. фаршированный (начинённый фаршем, С.) НК.: Очерки, Но. 211.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 1324 ▶