Старонка 56
◀ / 1324 ▶
адвалока-окі-оццы, ж. 1.—проволочка, Дсл.; Нсл. 372 промедление. Гэта адна адвалока — абяцаў аддаць доўг, а не аддаець — толькі зубы замаўляе. Дсл. Адвалоку робяць у судзе. Нсл. Будзем павінны кажнаму з падданых нашых, каму бы йшло а чэсьць, неадвалочную справядлівасьць учыніці на першым Сойме Вялікам без усякае адвалокі. Стт. 93. без адвалокі—безотлагательно, незамедлительно. Галаўшчына маець быць плачона без адвалокі. Стт. 73. 2. отдаление. Гсл. 10. Дзядзька жывець на адвалоццы. Гсл. адвал-акаць-ачы,—см. под валачы. адвала-кацца-чыся,—см. под валачыся. адвал-еваць-іць,—см. под валіць. адвал-евацца-іцца,—см. под валіцца. адвальчык-ка—сани со спинкой. Ксл. У вадвальчыку куды лепей ехаць, як у простых санках. Ходцы Сян. (Ксл.) адварот-оту, предл.-оце, м. 1.—возврат, отдача хорошего и дурного, Дсл. возврат, взаимная отдача. Нсл. 372. Выцяў яго на адварот. Дсл. Дай яму на адварот. Нсл. Чаму ты яму адвароту ня даў? Нсл. 2. отвращение (крайне неприятное, гадливое чувство, вызываемое кем-чемлибо,С.) Нсл. 372. На цябе адварот нашоў, што ты нічога не ясі? Нсл. адваротны-ная-нае, 1. взаимно отдаваемый, обратный, (МГсл.); Нсл. 372 отданный обратно, ответный. Дсл. Адваротная лаянка. Нсл. Адваротная аплявуха. Нсл. Адзяржаў адваротную аплявуху. Дсл. Гэта адваротная хлеб-соль. Дсл. 2. тот, который отварачивается, недоброжелательный. Доля мая — гэта доля гаротная, сэрца дала мне, наўчыла любіць, дый прысудзіла яна ж адваротная, век у сіроцтве, ў выгнаньню пражыць. Гарун: Думы ў чуж. адварачаць,—см. под вярнуць. адварачацца, адвярнуцца,—см. под вярнуцца. адведаць-аю-аеш-ае; повел.-ай-айма, соверш., перех.—посетить, навестить. Ксл.; Нсл. Пайду адведаць братанічну. Красьніца Чаш. (Ксл.). Адведаць дзеці свае. Глуск. (Янк. I). Адведаць сваякоў. Тм. Чаму калі нас не адведаеш? Нсл. Да цябе я прышла не абедаці, хацела цябе адведаці. Жукова Імгл. (Косіч, 35), См. давёдацца да каго. адведкі-дак, единств. ч. нет.—ответный визит. Пайду ў вадведкі да братанічны. Мясаеды Беш. (Ксл.). Хадзіла ў вадведкі. Глуск. (Янк. I). У вадведкі з пустымі рукамі ня йдуць. Тм. Матка прышла к дачцэ ў вадведкі. Дсл. адв-ерне, (безлич.)-ярнуць,—см. под вярнуць. адвесьці,—см. под весьці. адвечару, нареч.—перед вечером. Дсл. Прыду к вам адвечару. Дсл. Ср. адвячорак, адвячоркам. адвярнуць,—см. под вярнуць. адвярнуцца,—см. под вярнуцца. адвячорак-рку, предл.-рку, м.—время от полдня до вечера(ближе к вечеру нежели полдню, Ар.) Ар.; Ксл. Адвячоркам быў дождж. Прудок Віц. (Ксл.). Пойдзем касіць, адвячорак яшчэ вялік. Хацімшчына Куз. (Ксл.). Адвячоркам я выйду за весьніцы. Крушына: Лебедзь, 34. адвячорка-ркі-рцы, ж.—вечеринка. Дсл. Усі дзеўкі на адвячорцы. Дсл. адвячэр'е-р'я, предл.-р'ю; мн. ч.-р'і-р'яў, ср. — адвячорак. Ксл. Усё адвячэр'е араў. Чарніцы Лёз. (Ксл.) адвіслы-лая-лае—отвисший, отвислый. Зь недалужна і неяк сьмешна адвіслай левай рукой. ЗСД 287. адву-чаць-чыць-аны-аньне,—см. под вучыць. адвычка-кі, дат., предл. адвычцы, ж.—утрата какой-либо привычки, обыкновения делать что-либо., бывать где-л. и т.п. На прывычку ёсьць адвычка. Рапан. Прык. 202. адубелы-лая-лае—окоченелый, Ксл. отверделый, одеревенелый. Шсл.; Ар. Каб не адубелы прыехаў назад! Ст. Чалавек стаў адубелы. Сянно (Ксл.). Рукі сусім адубелыя з марозу. Дсл. адубець,—см. под дубець. адубянелы-лая-лае—окоченевший. Дсл. Адагрэй свае адубянелыя рукі. Нсл. 360. Ср. адубянець (под дубянець). адудзячыць,—см. под дзякаваць. адукаванасьць-ці, ж.—образованность. МГсл. адукаваць-кую-куеш-куе; повел.-куйкуйма, несоверш. и соверш., перех.—образовать, воспитать, Шсл. давать (дать, Ар.) образование, Гсл.; Ар. воспитывать, обучать. Нсл. 723. Адукуеш яго(павадыра), як добрага; а ён кіне цябе, дый хвастом накрыецца! НК: Старцы, 77. Сідаровіч адукуе сына. Ар. Не адукаваўшы дзяцей ня можна. Нсл. Прич. адукаваны—образованный. Гсл.; Ар.; Нсл. 723. Наш старшыня, відаць, адукаваны чалавек. Ст. Паповіч наш, знаць, добра адукаваны, што казань кажа так хораша. Нсл. Вучыцель добра адукаваны. Гарэцкі: Песьні, 58. Вы людзі адукаваныя, дык жа мусіце ведаць усё. Цялеш: Дзесяць 56. А ён патрэбны быў як чалавек адукаваны. Кл.: Каліна, 79. Дзяцюкі гэта адукаваныя. "Ніва", Но. 36(654). Соверш. выадукаваць, (област. выдукаваць, Нсл. 723)—воспитать, обучить, Нсл. 723 дать образование. Выдукавалі дурня. Нсл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 1324 ▶