Старонка 52
◀ / 1324 ▶
адназорны-ная-нае—однообразный. Шмат вечароў было адназорных, падобных, але адзін запаў у ягонай памяці вельмі глыбака. Шакун: Сьлед 16. аднак, союз., област. 1.—однако (Нсл. 360) 2.—все равно. Зьбегай па ваду, аднак гуляеш. Нсл. 360. аднак жа, союз., област.—однако же. Нсл.360. Аднак жа на маё вышла. Нсл. аднакол-олу, предл.-оле, м.—постройка(усадьба, С.) в отдельном и пустом месте. Дсл. Жывець на аднаколе. Дсл. аднаколіца-цы-цы, ж.—одной материи кофта и юбка. Ксл. Аднаколіцу пашылі Ганьне. Загрудзьдзе Сян. (Ксл.) аднаколы-лая-лае, област.—одинаковый. Ксл. Хусткі аднаколыя. Вулянавічы Сян. (Ксл.) аднакончы, нареч.—обязательно. Ксл. Аднакончы ты заўтра прыдзі к нам. Кабішча Куз. (Ксл.) адналёзка-зкі-зцы, ж.—шерхебель, рубанок с одним лезвием. Бяльсл. Пазыч ты мне свае адналёзкі, дошку надабе пачысьціць. Хведараўка Краснап. (Бяльсл.). аднарадны-ная-нае, грам.—однородный. аднарадныя столкі проказі—однородные члены предложения. аднаразны-ная-нае, грамм.—однократный. аднаразны дзеяслоў—однократный глагол. аднаразнае трываньне—однократный вид. аднаразная хорма дзеяслова—однократная форма глагола. аднарулька-лькі-льцы, ж.—ружье с одним стволом. НК: Очерки, Но.586. аднаручка-чцы-чцы, ж.—веретено небольшого размера, на которое обыкновенно прядут. Нсл. 360, См. ручайка. аднаручнік-іка, м.—аднаручка. Нсл. 360. См. ручайка. Уменьш. аднаручнічак-чка. Нсл. 360. аднаселя, аднасель (ВКЛБ 78)-лі, ж.—одинокая усадьба. Ар. Ён жывець на аднаселі. Ар. аднаселянін-іна, предл.-іну, зват.-іне, м.—одной деревни житель, Нсл. 360 односельчанин. Чаму ж яго ня знаць? Ён наш аднаселянін. Нсл. аднасель,—см. под аднаселя. аднаскладовае(слова)—односложное (слово). МГсл. аднастайна, нареч.—однообразно. Нсл. 360; Ар. Не аднастайна зроблены каткі. Нсл. См. адназорна. аднастайнасьць-ці; мн. ч., род.-цяў, ж. 1.—однообразие. Нсл. 360; МГсл.; Ар. Няма аднастайнасьці ў каткох. Нсл. См. адназорнасьць. 2. постоянство. Нсл. 360. Аднастайнасьці няма ў тваім жыцьцю, тваім абходжаньню. Нсл. аднастайны-ная-нае, 1.—однообразный Ар.; Нсл. 360; Ксл. Ад абедзьвіх кароў малако аднастайнае. Ст. Аднастайная работа. Нсл. Аднастайны парадак. Тм. Усі дні гэтыя аднастайныя. Дабрамысьль Лёз. (Ксл.) См. адназорны. 2. постоянный. Нсл. 360. Аднастайны ў яго характар. Нсл. аднавокі-кая-кае—одноглазый. Нсл. 360; Гсл.; Ар.; Пустынкі Сян. (Ксл.) Аднавокую кабылу купіў. Нсл. аднавор: сеяць, садзіць у ваднавор—сеять или садить в почву, вспаханную один раз, Янк.I один раз паханное поле. Шсл. Ячмень у ваднавор ня добра сеяць. Янк.I. Бульба ў ваднавор вырасьце, толькі дагледзь. Тм. Авес пасеяў у ваднавор. Ст. аднава, нареч.—однажды, Дсл. Аднава імне, браткі, сьніўся дзіўны сон. Дсл. См. аднойчы, адноўчы. аднавага-гі, ж.—равновесие. Адзельск Гордз.; Гсл. аднавага абы якая—безразличное равновесие. аднаважны-ная-нае—равновесный. аднавіць-ўлю, адновіш-ве, перех., соверш. 1.—возобновить (начать снова, обратиться к чему-либо опять, С.) Гсл. аднавіць перамовы—повторить вновь. Аднавіць змову, кантрахт. 2. обновить, восстановить первоначальный вид, придать вид нового (чему-либо обветшавшему). Аднавілі сьвіран. Ар. адноўлены, прич. а)—возобновлённый, б)—обновлённый, восстановленный. аднавеньне-ня, предл.-ню, отгл. имя сущ. а) возобновление, б) восстановление. аднаўляць-яю-яеш-яе, несоверш. 1.—возобновлять. 2. обновлять, восстановлять. аднаўляньне-ня, предл.-ню, отгл. имя сущ. 1. возобновление. 2. обновление, восстановление. аднавіцца, адновіцца, соверш. 1. возобновится, начаться снова (после перерыва), повториться. Перамовы аднавіліся. 2. обновится, стать опять свежим, сильным. 3. обновиться, стать новым по составу. Склад таварыства аднавіўся, прыбылі новыя сяброве. аднаўляцца, несоверш. к аднавіцца 1,2,3. адначасна, нареч.(к адначасны) 1.—одновременно. Ксл. Адначасна загарэлася й пошта. Дабрамысьль Лёз. (Ксл.) 2. кратковременно, на краткое время. Нсл. 360. Ён тут адначасна жывець, скора паедзець. Нсл. адначаснасьць-ці, ж.—одновременность. Гсл. адначасны-ная-нае, 1. одновременный. 2. кратковременный. Нсл. 360. Жыцьцё наша адначаснае: сягодні жывем, заўтра паміраем. Нсл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 1324 ▶