Старонка 406
◀ / 1324 ▶
спачувае ёй, ці зьдзекуецца зь яе. Сяднёў: Корзюк. Усяк сьмяецца із мяне. Данецкая Селіца Цімскага пав. (Халанский, 71). 4. употребляют с род. падежом, указуя на причину действия: по. Мы, мужы Любашанцы, з паручэньня ўсяе воласьці Любашанскае, вызнаваем сім нашым лістом. Шчарбакоў: Нарыс Гіст. Беларусі, 101. На сойме з рассудку нашага, гдзе ся то пакажаць, чэсьць і горла траціць. Стт. 67. І халопе мой, чы сам ад сябе кланяешся, чы з майго прыказаньня. Кіт. 4а15. Сам із добрай волі сваей на Божу дарогу даў. Кіт. 52613. Я ня ест Богам, але з ласкі Божай пракорам. Тм. Усё з волі Маёй Божай станавіцца. Кіт. 13669. Пан Бог пост мой у гэты камень абярнуў, з той прычыны... сабе пажытку ня віджу. Кіт. Ня трэба да джыназею (араб., род малітвы азану, гуканьне на малітву) з тых прычын. Тм. 4263. Ён із няволі, у труднасьці еў. Кіт. 68610. Хто на вон час з дому яго з паручэньня яго старшым будзець, маець на том прысягнуці, што тое... пабрана. Стт. 436. А кашталян, калі зь якіх прычын заразом із шляхтаю заехаціся ня мог, тагды маець набарзьдзей у дарозе з паветнікамі сьцягнуціся. Стт. 105. З павіннасьці нашае гаспадарскае статут права Вялікага Князства Літоўскага на ўсі патомныя часы выдаем. Стт. 8. Наболей з тае прычыны, іжа мя міласьцівы Бог з таго языка на сьвет пусьціў. Скарына, перадмова да Псалтыра. Такія зарукі кажны подле свайго абавязку з рассудку праўнага заплаціці вінен будзець. Стт. 370. А чаму, зь якой прычыны, пад брывамі ў дзяўчыны загараюцца агні? Крушына: Лебедзь 44. з права, нареч.—по закону, по праву. За тую суму, з права сказаную, у меньне праціўніка ўвязаці. Стт. 271. Таковы з права і рассудку нашага чэсьць і горла траціць. Стт. 67. Дзерва пазнаюць з плоду. Тат.: Евангеля, 70: 33. з прыгоды—по случаю чего-л., в следствие какого-л. обстоятельства. Ловаў зьвярыных нікаторых нет, адно акалічныя сёла, гонячы, зьвер да іх з прыгоды запудзяць. Даўгяла: Сьвіслацкая воласьць у 1560 г.("Наш Край", 1927, XII, стр. 30). 5. употребляют с род. падежом для указания содержания (книги и под.): по. Кніга з арытмэтыкі. Сшыток із географы. Нарысы зь гісторыі мовы вялікалітоўскае. II. с вин. падежом, а)употребляют для указания приблизительной меры,— с. Хадзіў з гадзіну. Ар. Важа з пуд. Ар. б) употребляют для указания предмета, лица, к которым приравнивают величеством, размерами другой предмет или лицо. Сала ўзяў з крышан. Ст. Сабака ўвелькі з ваўка. Імсьц. Ядро зь вядро, снапок зь піражок, а зернятка з гарашок. Зап. У. Бобр. III. с твор. падежом: с. Дзяржу я поле ў заставе, каторага поля Некраш мне на шэсьць бочак із сенажаткаю заставіў. Гордз. Акты 6. Заставіў поле із сенажатмі. Тм. Тым жа абычаем і мачаха, есьлі дзеці мела із сваім мужам. Стт. 1529, 55. Сягодня і за мной пан гутарыў Кіт. 5а4. Пайшоў із старцамі. Цэлеш: Ярылаў агонь. Грэбля лучыла Асінаўку із суседнім Забалацьцям Дудзіцкі ("Бацьк.", Но. 49-50/435-436). Шпак із сьвістам кража. Грахоўскі: Лясная казка. Прыгнулася над ёй із сваім нязвычайным падаркам. Кулакоўскі: Дабраселцы. А браце ты мой, із стрэльбаю на плячох і надта сьмелы! З казкі (Белар. Моладзь, Но. 3, 1959, 14). Як табе, месячку, із зарой разыйсьціся. Навасёлкі Стдуб. (Косіч 246). Што там із зьдзекам мяне сьцеражэ? Гарун: Думы ў чужыне. Пракляцьце вам із ёю! Гарун. Уборзьдзе зьвернуцца із славай. Крушына: Лебедзь, 59. (Гуляючы ў карты) калі карта пэўная, першы ад здаваньніка кажа — "З нашым", або — "з нашым дзьве капейкі". зн. ён гуляе і павялічае стаўку. НК.: Игры, 50. 2. у залежнасьці от глагола "жаніцца". Зь кім сын твой жэніцца? Ар. З гэтай паненкай ажаніўся. Гордз. (Шэйн: Мат., II, 59). 3. в нареч. злучэньнях. з гарою—более надлежащего. Нсл. 220. Я табе з гарою заплачу. Нсл. з духам—в живых. Нсл. 220. Каб ты так з духам быў, як тое бачыў. Нсл. з гакам—с лишним. Колькі вёрстаў да Крэва? Пяць із гакам. з раньня—с утра. Ар.; Дсл. З раньня да вечара, ночы—от утра до вечера, ночи. А з гэтых прычын чакаць татульку было ёй ьыццам нейкай дадаткавай і кажначаснай прыемнасьцю. Дзьве Душы 83. з ласкі чые—по милости. з дуру—по глупости. З дуру, як з дубу. Дсл. З дуру крыкнуў. Гарэцкі: Песьні 52. з найма—по найму. Нсл. 597. З найма раблю. з—по: з Божага дапушчэньня—по Божьему допущению. Нсл. 220. (Царква) з паручэньня Самога Хрыста аўтэнтычна зьясьняе праўды веры. Журня (Б. Шляхам, Но. 122, стр. 11). з накону—по определению. Нсл. 597. Яму, знаць, так з накону таку давялося. Нсл. Знакону, знаць, ён так робе, што нічым яго ня можна паправіць. Нсл. 214. зь няволі—по неволе. МГсл. зь неведзі—по неведению. з парадку—по порядке. Шсл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 1324 ▶