Послов. Жылі дзяды, ня бачылі бяды, а застануцца ўнукі — нацерпяцца мукі. Дсл. Так вядзецца ад дзядоў. Тм.
2. всякий старик. Ар.; Нсл. 133; Дсл. Кашляе, як стары дзед. Нсл. Старая кажа: мой дзед. Дсл. Добра каша пры хлебу, добра баба пры дзеду. Послов. Рапан. 76. Старыя дзяды, бярыце свае кіі. Гарцава Стдуб.(Косіч). Дзяды вадзіць—дремать. Гсл.; Нсл. 133. Досіць табе дзяды вадзіць, валей ляж спаць. Нсл. Уменьш. дзядок-дка, предл. дзядку, зват. дзедку; мн. ч., дат.—ком, мн. ч., предл.-кох, м.—старичок. Дзядка сабе наняў. Нсл. А дзядок адзін сядзіць. Ст.
3. воображаемый страшный лицом дед с горбом, которым в Великолитве пугают малых детей для удержания их от плача, капризов и шалостей. Нсл. 132. Дзед на ігрышчу—дзед сьвяточны, у вывернеными кажусе, горб у яго зялёны, барада зь лёну. Дсл. Уменьш. дзедка-дкі, предл.и зват.-дку. Пацалуй дзедку ў руку. Нсл. Дзедка даў гасьцінца. Ст.
дзедзя-дзі, предл. и зват.-дзю; мн. ч., род.-дзяў, ласкат.—дедушка. Іг. Чырвоны дзедзя на коніку едзе(загадка — сьвечаная лучына). Іг.
дзедзька-кі, дат., предл. и зват.-ку; мн. ч., род.-ек, каў, ласкат.—дедушка. Вял.; Раст.: Смаленск. 150; Дсл. Здароў, дзедзька! Дсл. 204. Старэнькі дзедзька быў сядні ў нас. Бардзіч Краснап.(Бяльсл.). Старэнькі дзедзька па гародзе ходзе, канапелькі сее. Косіч5. А я дзеду зраблю беду — на кірмаш не паеду. Звару сала, сьпяку блін, каб мой дзедзька дома быў. Вял. Маўчы, дзедзька пачуе, дый у хату ль возьме. Нсл. Дзедзька за вуглом сядзіць. Тм. Гукніце дзедзьку. Тм.
дзедзечка-чкі-чку, предл. и зват.-чку, уменьш. к дзедзька. 1.—дедушка. Нсл. 132.
2. почтительное обращение ко всякому, хотя бы и незнакомому старику. Дсл.
3. старичок, старинушка. Нсл. 132. Ой ты, дзедзечка, глянь на палічку. Росуха Імгл. (Косіч 59). Схадзі, дзедзечка, па венік. Нсл.
дзедзюхна-ны-не, предл.-ну, ласкат.—дедушка. Нсл. 132. Дзедухна, лябедзюхна мой. Нсл.
дзядуля-лі, дат., предл. и зват.-лю, ласкат.—дедушка. Гсл.; Ар.; Шсл.; Нсл. 133. Дзядуля прышоў, абаранку даў. Нсл. Дзядуля, я гатоў з табою плысьці. Крушына(Зьніч, 1952, Но. 20, 4). Уменьш., ласкат. дзядулька-лькі—дедушка. Ар.; Гсл.; Шсл.; Нсл. 133. Дзядулька йдзець. Нсл. Дзядулька прышоў да нас у госьці. Ст. дзядуленька-нькі, дат., предл. и зват.-ньку, уменьш. к дзядулька—дедушка. Дсл. А дзед-дзядуленька, а йдзе твая бабуленька? Дсл.
дзядуня-ні, ласкат.—дедушка. Дсл. 203. Што ты шалееш, дзетачка — не даеш дзядуні супачынку. Дсл.532.(под апачынак). Ваш дзядуня а паўдні любіў спаць. Дсл.
дзядзюга-югі, предл.-югу, увелич., грэбл. к дзед 2, 3. Нсл. 132. Ты яшчэ здаровы дзядзюга. Нсл.
дзед (МГсл.)—род дзеду, дзед калючы, (Варсл.) 1.—чертополох. МГсл.; Варсл. Напар свайму дзяцяці ад пярэпалахаў калючага дзеда. Варсл.
2.—дзядоўнік. Бяльсл. Конь пахадзіў каля прасла, дык цэлая грыва й хвост дзядоў начапляласяі. Бяседавічы Хоцім.(Бяльсл.). Мой сабака нейдзе ў дзяды ўбіўся: увесь шышкамі аброс. Барысавічы Клім.(Тм.).
3. мордовник круглоголовый, [Echinops spherocephalus]. Верас.
4. вертикальная часть в станку для выгинания полозьев. Бяльсл. Гэты дзед яшчэ крэпкі — хоць які полаз загнець. Ташна Клім.(Бяльсл.).
дзедаваць-дую-дуеш-дуе; повел.-дуй-дуйма, несоверш.—есть, питаться, как на "Дзяды", когда бывает 12 блюд; пировать. Ар. Соверш. падзедаваць. Ар.
дзедаваць-дую-дуеш-дуе, — беседовать по стариковски. Нсл. 133. Зьберліся дый дзядуюць. Нсл.
дзедавік-іка, предл.-іку, м.—свинья-самец, откармливаемый на мясо к "Дзядом". Варсл.
дзедавічка—см. под дзедачка.
дзедаў-ава-ава—принадлежащий деду. Ар.; Дсл. Мой бацька ў хату дзедаву кулём зь няўзьдзержнай радасьцяй прыбег. Салавей: Сіла 33.
дзедаўшчына-ны-не, ж.—земля унаследованая от деда. НК: Очерки 208; Шсл. Паедзем жыць на дзедаўшчыну. Ст.
дзедачка, дзедавічка-чкі-чцы, ж.—свинья, откармливаемая на мясо к "Дзядом". Варсл. Воўк схапіў дзедавічку Янкі Канцавога.
дзедка-дкі, предл. и зват.-дку, м. 1. давнишнее приспособление из железа для вставки лучины; вбивалось в стену. Шсл. Уткні лучыну ў дзедку. Ст.
2.—см. под дзед 1.
дзедніна-ны-не, ж.—наследство от дедушки. Нсл. 133. Гэта мая дзедніна. Нсл.
дзея, дзеі, ж.—действие, акт. БНсл.
дзеяздольнасьць, -ці, ж.—дееспособность.
дзеяздольны, -ная-нае—дееспособный. БНсл.
дзеяльнасьць-ці, ж.—деятельность. Гсл. Лятуцелася аб працы ў вольным краю, аб дзеяльнасьці. Дзьве Душы, 10.
дзеяльны-ная-нае—деятельный. Гсл. Калі ўжо абіраць, дык дзеяльных, каб карысьць была. Парадзіна Імсьц. (Бясл.).
дзеяньне-ня, предл.-ню, отгл. имя сущ. к дзеяць, дзеяцца—действие.
арытмэтныя(арытматычныя) дзеяньні—арифметические действия.
дзеяньнік-іка, предл.-іку, зват.-іча, м.—деятель.
82 👁