дыхацца, дыхаецца, безлич., несоверш. —дышаться. Тут лёгка дыхаецца. Ар.
задыхацца-аюся-аешся, несоверш. 1. задыхаться, испытывать стеснение в дыхании от недостатка воздуха, запыхаться, (МГсл.)
2. задыхаться, умирать от недостатка воздуха, от дыма, удушливога газа. Соверш. задыхнуцца-нуся-нешся—задохнуться. Ар.
дыхля-лі-лі, ж.—трясина. Бяльсл. Тут дыхля, надабе йсьці ціха, бо калі праваліцся, дык сам ня вылезеш; як яна "дыхае", як я йду. Бяседавічы Хоцім.(Бяльсл.). Уменьш. дыхлінка-нкі-нцы, ж.—топина на болоте, где можно провалиться. Дсл. 199.
дыхляк-яка, предл.-яку, зват.-яча; мн. ч.-кі-коў-ком, мн. ч., предл.-кох, м.—бранное на слабосильного мужчину, парня. Шсл. Дыхляк ты, не з тваею сілаю тут управіцца! Ст.
дыхляціна-ны-не, ж.—мясо павшего животного. Шсл. Купіў нейкае дыхляціны ды хоча, каб усі елі. Ст.
дыхніца-цы-цы, ж.—дыхательное горло, гортань. БНсл.
дыхнуць,—см. под дыхаць.
дыхт,—см. под дыхту даць(под даваць, даць).
дыхтоўны-ная-нае—плотный, крепкий (о материале). Нсл. 149. Дыхтоўная хустка. Нсл. Дыхтоўнае сукно. Тм.
дыхта-ты, ж.—фанера. Шсл. Наклеілі паперу на дыхту. Скрыль Пух. (Шсл.).
дыхтант-нту, м.—диктант.
дыхтаваньне-ня, предл.-ню, ср.—диктовка.
дыхтаваць, -тую-туеш-туе, несоверш. —диктовать.
дыхтавы-вая-вае—фанерный. Сяло, ідзе была дыхтавая хвабрыка, было вылучна вялікалітоўскае. Васілёк(Калосьсе, Но. 3-16, 1938 г., стр. 130).
дыдалям, нареч.—прахом. Шсл. Хай яно дыдалям пойдзе! Ст.
дыягноза-зы-зе, ж.—диагноз.
дыялёг-ёгу, м.—диалог.
дыямэнт-ту, предл. и зват. дыямэнце, м.—алмаз. Гсл.; Нсл. 149. Сьмешным выдаецца мне, што поэзя — дыямэнт прозы. Кавыль (Бацьк. Но. 1-2/437-438). Знашлі жуковіну з дыямэнтам. Лынькоў: Воўчы лог(Калосьсе, Но.2 з 1935 г.). Думкі-дыямэнты, кветкі жыцьця, песьні — вас гэтак люблю! Гарун. Ты была маею песьняю, дыямэнтам пачуцьця. Крушына: Лебедзь, 30.
дыямэтра-ры-ры, ж.—диаметр.
дыяпазон-ону, предл.-оне, м.—диапазон.
дыза-зы-зе, ж.—девочка-подросток, тонкая и высокая. Міх.; Варсл. А гэта ж дыза яшчэ бегае зь дзецьмі. Варсл.
дый, союз. Употр. для присоедиения однорядных членов предлож. или целых предложений: да и. Ар.
Ён узяў кіёк дый пашоў. Н.(Афанасьев Сказки, I, 1913, 210). Каб дый зь неба суглядалі, хлеба й солі засылалі. Из песни нищего, НК: Старцы. Сеў дый паехаў. Гсл. а) Употр. для присоединения предложений или отдельных членов предложений, дополняющих прежде выраженную мысль: да и. Як пашлі, дак пашлі, дый зайшлі ў самы гушчэр. Ст. Ёй нічога не хацелася рабіць, дый работа падала зь яе рук. Колас: в. Чурыла. Бо я ня думаў бачыць у вас нічога, апрача Ісуса Хрыста, дый укрыжаванага. Луцк.: 1-шы ліст да Карынц. 2. б) дый годзе,—см. под годзе.
дык (обласг. дак) 1. наречие. Употребляют в начале предложений, содержащих в себе вывод из прежде сказанного: так. Маланка (ськеміла): Юля, дык мы пойдзем. Макаёнак: Каб людзі... Дык што ж нам рабіць? Гсл.
Употребляют как соотносительное слово в главном предложении, когда дополнительные предложения условного или временного типа. Як пяюць гэту песьню, дык во як хораша. Стдуб. (Косіч 13). Табе не казалі, дык я табе кажу. Нсл. 149. Па ім калі й чорт пабяжыць, дык нагу заскабіць. НК.: Старцы, 72. Калі ня брэша, дык праўду кажа. Послов. Рапан. 146. Во ў нас такі гулявы ёсьць, калі трэба, дык змаўляй з Богам. НК.: Пособ. 133.
2. нареч., обласг. Употребляют в сравнительных предложениях и обращениях с союзом "як", к которому, как и к "дык", может добавляться "і"(як і... дык і). Каб дый зь неба суглядалі, хлеба й солі засылалі!... Як і бацек, дык і матак, як і цётак, дык і дзядзек. Як і брацьцяў, дык і сёстраў. Из песни нищего, НК.: Старцы, 80. Ср. так і б.
3. союз. 1. так. Гсл.; Шсл.; Ар.; Нсл. 149. Употр. для присоединения предложений результата: так, вследствие того, пто-
4. союз. Употребляют для присоединения слова или несколько слов, связанных смыслом с всем прежде сказанным и объесняющим выраженную мысль. Яшчэ дадам: быў прыехаўшы да нас Карусёнак ізь Вільні, дык нашы не маглі зь ім нагукацца, так было цікава.
5. союз для соединения против. предложений со значением "но". А што! казаў я табе не сябравацъ ізь імі, дык ты ня слухаў. Вось і маеш цяпер бяду! Проклець нейкая гэты сабака: жэрці жарэць, а брахаць, дык ня хоча. Ст. (Шсл. под проклець).
6. союз. Употребляется в начале предложения, содержащего общий вывод из предыдущего: итак. Дык вы цяпер даведаліся, як было і чаму так было. Дык што Бог злучыў, няхай людзіна не разлучае.
82 👁