Старонка 331
◀ / 1324 ▶
даўзрослы-лая-лае—не совсем возрастный, не достигший полного возраста. Нсл. 136. Даўзрослы ўсё яшчэ ня дуж. Нсл. даўжо, даўжо ж.—ну да. Шсл. Даўжо ж, хіба, і ты паедзеш з імною. Ст. даўжэнны-ная-нае, 1. очень длинный. Даўжэнны пусьціла канец. Нсл. 136. 2. очень долгий. Нсл. 136. Які цяпер даўжэнны дзень! Нсл. даўжэр-ры-ры, ж. — даўжыня. Шсл. Ого гэтакую даўжэр прайці! Ст. даўжэразны-ная-нае—весьма длинный. Шсл. Узяў даўжэразны кій ды як дасьць! Ст. даўжэць-эю-эеш-эе; повел.-эй-эйма, несоверш. 1. становиться длиннее. Нсл. 136. Аборка даўжэе. Нсл. 2. становиться дольше. Ар. Дзень увясну даўжэе. Нсл. Соверш. падаўжэць, 1. стать длиннее. Нсл. 136; Ар. Аборка падаўжэла. 2. стать дольше. Нсл. 136; Ар. Ноч узімку падаўжэла. Ар. даўжбіт-іта, предл.-іту, зват.-іце; мн. ч.-ты-тоў-том, мн. ч., предл.-тох, м.—должник, дебитор. Смал. ліст каля 1240 г.(Шахматов: Курс, 69); Дз. даўжбітка-ткі-тцы, ж.—должница. даўжыня-ні-ні, ж. 1. долгота. Гсл.; Ар. 2. длина. Ар.; ПНЗ; Шсл. даўжыць-жу, доўжыш-жа, несоверш., перех. 1. удлинять, увеличивать длину чего. Нсл. 136. І не даўжы і не караці кажуха, а зрабі подле меркі. Нсл. Можна яе караціць і даўжыць. ЗСД. 120. См. доўжыць. Соверш. падаўжыць—удлинить. Нсл. 136. Падоўжыш кажух, дык і ня стане аўчынаў. Нсл. 2. длить. Нсл. 136. Даўжы Бог век твой. Нсл. Соверш. прадаўжыць—продлить. Нсл. 136. Прадаўжы, Божа, табе яшчэ веку. Нсл. даўжэньне-ня, предл.-нню, действие по глаг. даўжыць 1, 2., даўжыцца. 1. удлинение. удлинение. 2. продолжение. Нсл. 136. Адклалі толькі на даўжэньне часу. Нсл. За даўжэньням часу шмат страцілі. Нсл. даўжыцца-жуся, доўжышся—длиться. Нсл. 136. Няхай век твой доўжыцца да праўнукаў. Нсл. Соверш. прадаўжыцца—продлиться. Нсл. 522. Век твой прадоўжыўся, і праўнукаў дажыў ты. Нсл. Соверш. здоўжыцца, каму—показаться долгим. Ар. Здоўжылася нам гэта падарожжа. Ар. даўка, нареч.—терпко. Нсл.; Гсл. Даўка есьці нясьпелыя ігрушы. Нсл. даўкасьць-ці, ж.—терпкость, (Гсл.) вяжущее вещество чего-л. глотаемого. Нсл. 126. Даўкасьць яблыка. Нсл. даўкі-кая-кае, 1. терпкий(на вкус). Гсл.; Нсл. 126. Даўкі яблык. Нсл. Дулькі даўкі. Гсл. 2. (о вони). Хаваецца ў шэрых стаўпох даўкага (ад піпкі) дыму. Лынькоў: Воўчы лог.(Калосьсе, 1935 г., Но. 2, стр. 96). Ён хапіў паветра — яно было даўкае, настоенае смалою. Адамчык: Арж. колас. Казыча ў горле даўкі пыл. Лойка: Л. песьня. 3. (перен.)—о тягостном, мрачном настроении; о тяжелом, неприятном состоянии, в котором находится кто-л. Асела на сэрцу нешта цяжкое, даўкае. ЗСД. 90. Гатова была парваць цяжкі пласт даўкага страху. Тм. 167. даўмяв-аццa-аюся-аешся, несоверш.—додумываться. Юрсл. Ужо не маленькі, пара самому да ўсёга даўмявацца. Юрсл. Соверш. даўмецца, (Варсл.), даўміцца,(Юрсл.; Дсл.; Гсл.)—догадаться, (Гсл.; Дсл.; Варсл.) додуматься, Юрсл. сообразить. Нічога не даўмелася тады Ганутка. Марціновіч(Беларус, Но. 159). Мы даўміліся, што рабіць надабе. Дсл. Даўміўся такою сьцюжаю без паліта выпраўляцца. Юрсл. Я доўга ня мог даўмецца, чаго гэты чалавек ад мяне хоча. Варсл. Соверш. здаўмецца—сообразить. Шсл. Як жа гэта я раней не здаўмелася так зрабіць? Ст. Ягапа здаўмелася, што гэты негаваркі чалавек вельмі галодны, і што яму трэба даць есьці. Дудзіцкі(Бацькаўшчына, Но. 376-377). Гледзячы на яе, Лявон не адразу здаўмеўся, што гэта варушыцца ягоная жонка. Дудзіцкі("Бацьк.", Но. 1-2, 437-438). даўм-ецца-іцца,—см. под даўмявацца. даўна, нареч.—давно. Вось толькі мы яшчэ маўчым, хоць даўна пабойні муляюць. Танк (Калосьсе, Но. 3-20, стр. 133). Даўна, надта даўна...езьдзіў Ярыла. Я.Г-кі: Казкі, Но. 2, стр. 7. Збудзе ў душы абраз даўна пражытага часу. Дзьве Душы, 103. Ср. ст. даўней, Гсл., даўней, Шсл. Даўней — дурней. Послов. Ст. Прев. ст. найдаўней(-ей). даўнамінулы, -лая-лае—давнопрошедший. Гсл. даўнамінулы час, грам.—давнопрошедшее время. даўнасьць-ці, ж.—давность. Шсл.; Ар. На зямлю ўжо зайшла даўнасьць. Ст. даўнейшы-шая-шае—(давний), давнишний. Шсл.; Ар. Ён мае даўнейшыя грошы. Ст. Яшчэ даўнейшы хлеб ямо. Ст. даўнецца-еецца, несоверш.—продолжаться долгое время. Нсл. 126. Доўг твой даўнеецца, задаўнеўся. Нсл. Соверш. задаўнецца, задаўніцца—продолжиться. Нсл. 126. даўніна, (Гсл.; Нсл.), даўніна, (Нсл.; Ксл.; Ар.)—старина. Гсл.; Нсл. 126; Ар.; Ксл.; МГсл. У даўніну ня так было. Нсл. Даўніну ўспамянуў. Нсл. даўніць-ню-ніш-не, несоверш., перех.—затягивать на долгое время(срок, Ксл.). Нсл. 126; Ксл.; Гсл. Ня добра даўніць доўг. Нсл. Што гэта ты даўніш із падачкамі? Ходцы Сян. (Ксл.). Соверш. задаўніць-ню-ніш-не—затянуть на долго. Нсл. 166. Прич. задаўнены—затянутый, существующий долгое время. Нсл. 166. Задаўнены доўг. Нсл. Многократ. задаўняць-яю-яеш-яе:
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 1324 ▶