Старонка 329
◀ / 1324 ▶
5. безлич. здаецца—кажется. Нсл. 204. Мне здаецца, што ты мяне гукаў. Нсл. Здаецца, я гэтага не казаў. Нсл. Соверш. здалося. Нсл. 204. Каму здалося, а мне збылося. Послов. Нсл. падавацца, несоверш. 1. несколько подвигаться с места. Ар.; Нсл. 438. Шула троху падаецца назад. Нсл. Ні туды, ні сюды не падаецца. Нсл. 2. делаться слабее, говоря о натягивании чего. Нсл. 438. Вяроўка падаецца, падалася, расслабла. Нсл. 3. подступать. Нсл. 438. Не падавайся к імне, толькі падасіся, дык і трэсну. Нсл. 4. брать направление, Гсл. отправляться куда-л., уезжать, уходить. 5. поступать на службу или в учебное заведение. Шсл. падацца, падамся, падасіся, падасца, падамося, падасьцёся, пададуцца, соверш. к падавацца 1, 2, 3, 4, 5. Падайся з возам троха напёрад. Ст. Падаўся на Украіну. Гсл. Скончыў вучэньне ў Сьмілавічах ды падаўся вучыцца яшчэ да Менску. Ст. 6. безлич. падасца, прош. вр. падалося —покажется, показалось. Загаварыў ты, а я ледзь не абамлела: думаю — падалося. Адамчык: Арж. колас. См. здасца, здалося. паддавацца, несоверш. 1. уступать в борьбе; поддаваться, оказываться под воздействием чего-л. Рабы дуж, а Лысы не паддавайся! Крычэлі пастушкі, як валы баліся. Ар. Лявона пачынаў марыць сон, але ён не паддаваўся. Дудзіцкі("Бацьк.", Но. 1-2, 437-438). 2. подчиняться, МГсл. уступать. паддацца, -дамся-дасіся-дасца-дамося -дасьцёся-дадуцца, соверш. к паддавацца 1,2. Не паддавайся ягонай хітрыні, паддасіся, зьгінеш. Нсл. 440. выдавацца, несоверш. (к выдацца)—давать до последнего. Нсл. 80. Соверш. выдацца, выдамся-дасіся-дасца-дамася -дасьцёся -дадуцца—израсходоваться. Ня выдасіся, калі даеш убогім. Нсл. 80. Дары, гаспадару, слаўны мужу, гэтым ты дарам ня выдасіся. З валачэбнае песьні, Нсл. •даведаньне-ня, предл.-ню; мн. ч.-ні-няў, 1. (да каго)—посещение(здорового, С.). МГсл.; Ар.; Ксл.; Нсл. 136. Якое там даведаньне — прабыла дзянёк. Пажарышча Беш. (Ксл.). 2. (каго)—посещение больного, заключенного. Даведаньне хворага. Нсл. 136. 3. опыт. Нсл. 136. Даведаньня ня маючы, як пераносіць не пагадаеш па другім. Нсл. •даведаньнік-іка, предл.-іку, зват.-іча, м. 1. (да каго-чаго, куды)—посетитель(здоровых людей или местности), 2. (каго)—посетитель больных, заключенных, пленных. •даведаньніца-цы-цы, ж. да каго-чаго —посетительница(здоровых или местности). 2. (да каго)—посетительница (больных, заключенных). •даведацца-аюся-аешся, соверш. 1. (да каго)—посетить(здорового). Ар.; Ксл.; Доры. Даведайцеся там к цётцы Настулі. Рыбчына Сір. (Ксл.). Чаму да нас ніколі даведацца ня прыдзеце? Доры. Выбраўся даведацца да Зосі. Шакун: Сьлед. 2. (каго)—навестить(больного, заключенного). Ар.; Доры; Сакуны 46; Ксл. Даведацца хворага. Доры. Даведаешся цёткі другім разам. Ант. 77. Домна, даваецца цябе(хворую) прышлі. Тм. Парадзіхі даведацца трэба. Нсл. 474(под парадзіха). (Арыштаваны)Мікола быў нязвычайна рады, што Ігнат даведаўся яго. Дзьве Душы, 180. Трэба даведацца хворае суседкі. Сохана Імсьц.(Бяльсл.). Брахніку майго прашу даведацца мяне. Нсл. 33. Накажыце там, дзядзька, нашай Ганначцы, што татулька хварэе, каб прышла даведацца. Гсл. Барысе! Даведайся свае кумы, бо яна сягодні памрэць. Сакуны 46. 3. (да чога)—посетить что. Там Дняпро робе вялікую луку, траха на вярсту разганяецца ў бок, быццам забыўся, што трэба даведацца да сяла. ЗСД 62. Дай, Божа, табе даведацца да тога месца, куды ты мяне пасылаеш. Дсл. давядацца-аюся-аешся; повел.-айся-аймася, несоверш. да каго-чаго, куды, 1. посещать(здоровых или местность, С.). Ксл.; Ар. Давядайцеся да нас, калі ласка. Ар. 2. (каго)—навещать(больного, заключеного). Хворых надабе давядацца. Ар. •дав-едавацца-едацца, —см. под ведаць. •даведка-дкі-дцы; мн. ч., род.-дак(-дкаў), ж.—справка. Акін. 191. С. Баркоўскі: Пра зялезную прамысловасьць на Беларусі(гістарычная даведка). Савецкая краіна, 1931 г., Но. 12, стр. 59. •даведкі-дак(-дкаў), единств. ч. нет.—посещение, визит. Як пашлі ўчора ў даведкі, і сядні няма. Юрсл. •даведнік, -іка, предл.-іку, зват.-іча, м. —справочник. Аканамічна-статыстычны даведнік(назоў кнігі, выданае ў Менску 1930 г.). •даведку, нареч.—навек, до конца жизни. Гсл. •давер-ру, предл. и зват.-ру, м.—доверие. Варсл. Гэты чалавек мае давер у нашых селакоў. Варсл. •даверліва, нареч.—доверчиво. Варсл. З куста зьвярок даверліва зірнёць. Крушына: Творы, 41. Ён даверліва ставіцца да майго бацькі. Варсл. •даверлівасьць-ці, ж.—доверчивость. Гэты пагляд раптам абудзіў у Л. цёплую даверлівасьць. ЗСД. 301. •даверлівы-вая-вае—доверчивый. Варсл. Даверлівага чалавека часта ашукуюць. Варсл. Даведлівая надзея. ЗСД. 167.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 1324 ▶