Старонка 21
 ◀  / 1324  ▶ 
доводзе гэта іхная хвігура. Дубоўка (Узвышша, Но. 1, 1929, 110). У хаце цёмна, ціха, смутна, цяжка а тужліва. Гарун: Казка. х) Союз "а" соединяет сказуемые одинаковой категории значений. Наехаўшы, яго самога зьбіў а зраніў. Гордз. Акты ХУII, 3. У пятніцу сегасьветную работу(рабіць) а дарма сядзець хэрам (араб., грэх). Кіт. 33613. Мяніў, што рэч паспалітую зрадзіць хацеў а на то ся гатаваў. Стт. 69. Вазьмі зброю а паўстань на помач мне. Псалт. ХУІ ст. (Карскі II-3, 214). Прыйдзеце а абачча. Тм. 636. Прыйдзеце а будземся радаваці. Тм. 96. Ня пі, ня еж а з хаты ня лезь. Нос., пр. 164. Абачы ж а памятуй. Катых. 1562 г. Цяпер табе ў старасьці жыць а Бога хваліць. Нсл. 1. Заметка 1: Когда слова противоположного значения не соединяются одной ролью и под., то между ними не может стоять союз "а", а только "і". Например: Увясну надвор'е бывае цёплае й сьцюдзёнае, як калі. Перазь дзьверы ўходзяць і выходзяць. Заметка 2: Когда исчисление в предложении начинается союзом "і", то и далее между исчисляемыми словами будет "і". Например: Быў там і Пётра, і Паўла, і Аляксандра, і Адоль. Но: Былі там Пётра а Паўла а Аляксандра а Адоль. А когда "і", стоя в начале предложения, касается целого предложения, то соединительный союз "а" употребляется так, как в предложениях, которые не начинаются с "і". Например: Я чуў празь цябе, што дух багоў у табе, і асьвета а розум а дасканалая мудрасьць знойдзены ў табе. Данель 5:14. Тоже бывает, когда "і", начинающее предложение, употреблено в значении слова "тады": І адказалі сынове Рувінавы а сынове Гадовы а палавіна ад плямені Манасовага. д) соединительный союз "а" употребляется тоже для соединения отдельных предложений. Плаціці... чым можаць, а што дом маець. Літ. мэтр. РИБ. ХХ, 39, 1570 г. Прэдак мой тыі людзі дзяржаў, а я ныне па таму ж дзяржу. Тм. 735, 1511 г. Прысягні на том, естлі ясі ня зьведам таму, а я хачу тыя пенязі плаціці. Тм., 1215, 1518 г. (Нарысы гіст. мовы, 389). Ідзіце да пашні сваей, адкуль хочаце, а бярыце ўперад імя Божае. Кіт. 7068. Быў у мяне мужык, любіў мяне, а я яго моцна. Пруж. п. (Фед., Шэйн). На вясельлю гралі музыкі, а скакалі дзяўчаты. Столінск. р. (Шэйн). Быў сьлёсар луганскі, а сталь ён каваў. Купала (Нарысы дыялектолёгіі, 328). Не ўважай падупалага а хату яго за баўдыр. Послов. Лепле. Будзь сьмелым, як бура, што крыша дубы, а будзе твой верх, тваё права ўсягды. Купала. а.—союз соединительный; соединяет предложение, связанное смыслом с целой предыдущей речью или с какой-л. раньше выраженной мыслью: и.- А есьлі бы ўкрыўджаны зладзействам хацей шкоды свае даходзіці капою, тады ўсі ў той аколіцы вокам на мілю, з усіх чатырох старон, маюць казаці падданым сваім на капу сходзіціся. А то ся маець разумеці ўперад на тыя месцы, гдзе дагэтуль копы ня бывалі — каторыя каповішча кажны падкаморы ў павеце сваім назначыці і сёла тых. хто ся там станавіці будзець, апісаці маець. А іспаш маець абвесьці людзьмі староньнімі і акопаваці з тымі ж людзьмі. Стт. 467. А чаму, зь якой прычыны, пад брывамі ў дзяўчыны загараюцца агні? Крушына. А сват ходзе, харабруе, як індык. Купіна Віц. (Ксл.). а.—союз соединительно-укрепительный. Употребляется в начале вопросительных и восклицательных предложений для укрепления понятности. А йдзе тая крынічанька, галуб што купаўся? А йдзе тая дзяўчынанька, з каторай кахаўся? Из песни. А хто там ідзе, а хто там ідзе ў вялізарнай такой грамадзе? — Беларусы. А што яны нясуць?--- А каму нясуць гэту крыўду ўсю?.. А чаго ж, чаго захацелася ім? Купала. Бач ты яго, міласэрны які знашоўся — папрацуй у яго дзён колькі... А папытаць бы ў цябе, а колькі ты плаціць будзеш? ЛНч., стр. 11. а.—союз соединительно-изъяснительный. Употребляется для соединения членов предложения и целых предложений, которые дополняют, изъясняют выраженную мысль: же, да. На вялікае княжэньне Літоўска Літва абралі на дзень сьвятога Лукі Евангелістага, а яму ў тот час было дзевяць лет. Лет. Рач., 350, 1580 г. Назаўтрае ў ваўторак абыход быў з марамі, а мар было трыццаць. Тм. См. Нарысы, 389. Гэй, капайце, далакопы, яміну-магілу, а шыроку, а глыбоку, колькі стане сілы. Купала. Наляцелі гусі а з чужое Русі. Бяльсл. 4. союз противодействительный: а) соединяет предложение, связанное смыслом с всей предыдущей речью или с какой-л. раньше выраженной мыслью, и прибавляет некоторый оттенок працівеньня....... Князь Вялікі Вітаўт сядзеў у Крэве за старожаю ў каморы. І княгіню зь ім пасадзілі. А, палажыўшы іх, вон ідуць. А старожа заўжды была... Лет. Рач., 321, 1580 г. А жарабок толькі бегае ды ігага-га! іга-га-га! Ст. Тут во ў нас парня. А тут, калі маеце ахвоту зірнуць, сушня... А тут, маю чэсьць вам паказаць, гатовыя вырабы. Лынькоў: Капля малака
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
94 👁
 ◀  / 1324  ▶