Старонка 157
◀ / 1324 ▶
гарэлы блін, перен.—о вялом, плохом работнике или хозяине. Дсл. 29. Ні то, ні сё, як гарэлы блін. Дсл. бліноўка-ўкі-ўцы, ж.—кадка, в которой приготовляют тесто для блинов. Бешанковічы (Ксл.). См. бліньніца. блінец,—см. под блін. бліньніца-цы, дат., предл.-цы, ж.—квашня для блинов. НК: Очерки. См. бліноўка. бліны-ноў, единств. ч. нет.—представление на "сьвяточным ігрышчу", бьют лопатою по спине. Дсл. 30. бліск-ку, м.—блеск. МГсл.; БНсл.; Ксл. Яна ўжо мае прыгожы бліск. Сянно (Ксл.). Не памірае крылаты дух пры бліску надземным. Салавей(Конадні, Но. 5-6, 12). Гарэшка азірнуўся ў розныя бакі сьпячае, пустое вуліцы пад сонным бліскам месяца. Дзьве Душы, 169. бліскат-ату, предл.-аце, м.—блеск. Вагкім бліскатам зацягнуліся вочы паняволеных. Хмара(Калосьсе, Но. 3/20, стр. 137). См. бліск. бліскавіца, -цы-цы—молния. Нсл. 27; Растсл.; Ксл.; Ар. Бліскавіца як блісьнець, а пярун як грукнуў, дык аж конь спатыкнуўся. Вядрэнь Чаш. (Ксл.). См. маланьня, маланка. 2. зарница. МГсл. бліскаўка-ўкі-ўцы, ж.—молния, Растсл.; Гсл.; Дсл. 30. молнийка. Нсл. 27. Знаць, навальніца будзе — бліскаўка так і бліскае. Дсл. Зрэдку пыхала бліскаўка. Гарецкі: Песьні, 82. См. бліскавіца, маланьня, маланка. бліскацець, -ачу-аціш-аціць-ацім-аціцё -ацяць, несоверш.—тоже что "бліскаць", но мельче и чаще. Пакінем сядні нашы думкі, што, як іскры мітусяцца ў галавах, на імгненьне бліскацяць. М. Вольны(Б. Ускалось, Но. 6, 24) Соверш. забліскацець, (Шсл.)—начать "бліскацець". бліскаць, (Гсл.; Нсл. 27)-аю-аеш-ае; повел.-ай-айма, несоверш. 1. мерцать. МГсл. Шкло бліскае. Нсл. 27. 2. сверкать. Шсл.; Ксл. Вун і маланьня бліскае. Воўсішча Сян. (Ксл.). Аж страх, як маланка бліскае! Ст. Маланка бліскае. Нсл. 27. Отгл. имя сущ. блісканьне-ня, предл.-ню; мн. ч.-ні-няў, а) мерцание, б) сверкание. Однкр. бліснуць—сверкнуть. Шсл. Як маланка блісьнець, так борзда пярэйдзе. Кіт. 25616. Бліснула цяпелца. Ст. Соверш. забліскаць—засверкать. Забліскала маланка. Ст. бліскун-уна, предл.-уне, блішчак-аку, предл.-аку, м.—мёд на дне чашечек сотов, не съеденный за зиму пчёлами. Шсл. Трэба выразаць бліскуну ды зварыць васкавіцы. Амельна Пух. (Шсл.). Аж ля полкі відаць блішчак. Лядцо Пух. (Шсл.). бліскучы-чая-чае—блестящий. Растсл.; ПНз; Гсл.; Нсл. 27; ЗСД; Ксл. Двору ён зьвярнуўся ў бліскучых гузіках. Азярэцк Сян. (Ксл.). Гузікі бліскучыя. Нсл. бліснуць,—см. под бліскаць, блішчэць. блісь, отгл. частица—выражает мгновенное действие блистания огня, молний и другого светящегося, вместо однкр. "бліснуў". Нсл. 27. Голка блісь. Нсл. Маланка блісь. Тм. Соўнечка блісь дый схавалася. Тм. Цяпелца нейдзе блісь дый зьгінула. Ст. (Шсл. под бліскаць). блісьня-ні-ні, ж.—блесна. Янк. І. Зачапіў за галіну й адарваў блісьню. Янк. І. А ці дарагая такая блісьня? Тм. блішчак,—см. под бліскун. блішчасты-тая-тае блестящий. Іг.; Сц.; Калюга,—блистающий. Ксл. У яе блішчастыя барэткі. Доўжа Куз. (Ксл.). блішчэць-чу-чыш-чыць, несоверш.—блестеть. МГсл; Ар.; Нсл. 27; ЗСД 61; Ксл.; Дсл. 29. Мае боты дужа блішчаць. Вулянавічы Сян. (Ксл.). Шклянка блішчыць. Нсл. Пачысьціў боты, аж блішчаць. Ст. Шкло блішчыць на сонцу. Ст. блішчэць ачыма—смотреть с чувством стыда. Блішчэла ачыма. ЗСД. 218. См. Сьвяціць ачыма. блішчэць у вочы—засматриваться из любопытства в глаза, Шсл. засматриваться заискивающе. Блішчыць у вочы людзём, як сабака. Ст. Няма чаго блічшэць у вочы: усяроўна ня дам. Ст. Однкр. бліснуць-ну-нёш-нёць-нём-ніцё—блеснуть. Ар.; Нсл. 27. Штосьць бліснула, ці ня голка? Нсл. Соверш. заблішчэць—заблестеть, Ар. заблестеть от освещения другим источником света. Заблішчэла шклянка на сонцу. Ст. Соверш. паблішчэць—поблестеть. Ар. паблішчэць у вочы—поторчать пред глазами(заискивая, С.). Шсл. Паблішчыць у вачы ды пойдзе. Ст. блішчэцца-эецца—казаться вдали блестящим. Нсл. 27. Царква блішчэецца. Нсл. блішчусты-тая-тае—блестящий. Шсл. Прышыў блішчустыя гузікі. Ст. блішчык-ка, предл.-ку, м.—безделушка. блуд-ду, предл.-дзе, м. 1. блуждание, Гсл. потеря пути, направления. Нсл. 27; Ксл. Стаўся яму вялікі блуд, заблудзіў ён у лесе. Ельн. (Дсл. 30). Блуд на мяне напаў. Высачаны (Ксл.). 2. заблуждение. 3. злой дух, водит пьяных. Дсл. 30. Блуд Івана дні тры вадзіў. Дсл. блудня-ні-ні, ж.—блуждание. блудны-ная-нае—о скоте: блуждающий по чужим дворам. Нсл. 27. Блудная жывёла. Нсл. блудзяга-ягі-язе, общ. —заблудившееся животное. ....больш трох дзён ня маюць у сябе хаваці блудзягі. Стт.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 1324 ▶