- ці што—что ли. Ар.; Раст.: Северск. 134. Даў бы яму рублі два ці што. Север(Раст.: Северск. 134).
ці-то—то ли. Гсл.
ці тое[ц. т.]—то есть, т.е. Гсл.
- ціха!—тише. Ар.
- ціхамірны, -ная-нае—спокойный(мирный, Ксл.) Нсл. 689; Ксл., мирный(не склонный к вражде; чуждый волнений, С.), безмятежный. МГсл. Ціхамірны чалавек з усімі жывець хораша. Нсл. Ён у нас нейкі надта ціхамірны, быццам дурны. Шыркі Куз. (Ксл.). Нареч. ціхамірна—спокойно, безмятежно. Гсл.; Нсл. 689; Ксл. У нас усе ціхамірна. Нсл. Я люблю жыць ціхамірна. Навікі Віц. (Ксл.).
- ціхамірыць-ру-рыш-ра; повел.-мір-мірма, несоверш., каго-што—усмирять, успокаивать, Нсл. 689. умиротворять. Ціхамір іх, няхай ня сварацца. Нсл.
засьціхамірыць, соверш., каго, сьціхамірыць-ру-рыш-ра; повел. -р-рма, соверш., перех.—успокоить. Сьціхамір дзеці. НК: Старцы 83. Соверш. усьціхамірыць, каго-што—усмирить, успокоить, Нсл. 668. умиротворить. Усьціхамір дзеці, дужа сваволяць. Нсл. Прич. усьціхаміраны—усмиренный, успокоенный, Нсл. 668. умиротворённый. Народ усьціхаміраны. Нсл.
уціхамірыць—успокоить, утишить.
- ціхамірыцца, несоверш., страд. к ціхамірыць. Соверш. засьціхамірыцца, сьціхамірыцца-руся-рышся, 1.—успокоиться. Ксл.; Шсл. Няхай сьціхамірыцца крыху надвор'е. Ст. Ці борзда вы ўжо сьціхамірыцеся? Кузьміно Сян. (Ксл.). 2. присмиреть. МГсл. Соверш. прысьціхамірыцца-руся-рышся—присмиреть. Нсл. 513. Наш гайсун прысьціхамірыўся. Нсл.
усьціхамірыцца, возвр.—успокоиться, Нсл. 668; Ксл. умиротвориться. Ну, усьціхамірыўся; хай высьпіцца. Рыбчына Сір. (Ксл.).
уціхамірыцца—успокоиться, утихнуть. Гсл.
- ціхачом, нареч.—тишком, тихонько, Гсл. втихомолку. МГсл.
- ціхень—слабый гром. чч.
- ціхі-хая-хое—тихий, мирный. МГсл.
ціха, нареч.—тихо. Ласкат. ціханька. Ходзе ціханька, а думае ліханька. Послов. Рапан. Прык. 158.
- ціхман-ана, предл.-ану, зват.-ане; мн. ч.-ныноў-ном-ноў-намі-нох, м.—тихоня. Ар. См. рахманіна.
- ціхманы-ная-нае—тихий, смирный. Ужо заўжды ціхманая — нацеча чырвонай хваляй б'ецца ў берагі. Ар.; Вольскі: Паланянка. Бяз дай прычыны ня ўбрыкнець — ціхманы і рахманы. Г. Кляўко(Ускалось, Но. 13. 24). Ня мог бы я ні дня пражыць, калі б хвоек карагод не хваляваў сонтравой ціхманай. Лойка: Л. песьня.
- ціхмень-ня—тишина, безветрие. Слабодка Куз. (Ксл.).
- ціху! ціхуце! — мн. ч. употребляется при обращению к многим — молчать! тише!. 1г.
-ціхцам, нареч.—украдкой, тихонько. Гсл.
- ціхці-хну-хнеш-хне; прош. вр. ціх, ціхла, несоверш.—становиться тише, слабее; смолкать, затихать.
аціхаць-ае, несоверш.—утихать. Шсл. Соверш. аціхці-не—утихнуць. Шсл. Няхай хоць троху бура аціхне. Ст. Гулі не аціхаючы словы ейныя. Вышынскі: Хата пад ліпою (Беларус, Но. 155).
сьціхаць-аю-аеш-ае, несоверш.—стихать. Соверш. сьціхці-хну-хнеш-не—стихнуць.
- ціж—разве, неужели. Ар.; Шсл. Ціж ты ня чуў, што я табе казаў? Ст. Ручкі белы, шэры вочкі, рабі, рабі, сіротачка, аж да цемнай ночкі. — А, Божа мой мілюсенькі, ціж я не рабіла, чаму мая работанька нікому ня міла? Из песни.
- цікава(цякава, Нсл. 686,)—любопытно. Ар.; Нсл. Цікава ведаць, чым гэта скончыцца. Нсл. 2. интересно, Ар.; Ксл.; Шсл. занятно. Цікава, што з гэтага ўсяго выйдзе? Ст. Цікава дужа пяялі. Бешанкавічы (Ксл.).
- цікавасьць(цякавасьць), 1.—любопытство. Гсл.; Ар.; Нсл. 687. Каб наўчыцца чаго, надабе мець цякавасьць. Нсл. Вось і малую цікавасьць бярэць. Глебаўск Сян. (Ксл.). Адкуль у яго такая цікавасьць бярэцца? Ст.
2. интерес, Шсл.; Ксл.; НК: Дудар, Но. 14. любознательность.
3. диво, удивительная вещь. Нсл. 687. Шмат цікавасьцяў там абачыў. Нсл. Гэта не вялікая цікавасьць. Нсл.
спагнаць цікавасьць—удовлетворить любопытство. Скажы мне, малое! Хачу я пазнаць, а дай залатое, цікавасьць спагнаць. Гарун(ст."Нязнаны госьць").
4. в зн. наречия, а)—удивительно. Шсл. б)—любопытно. Цікавасьць, што цяпер робіцца на сьвеце. г)—интересно.
- цікаваць-кую-куеш-куе, несоверш. 1. любопытствовать, доискиваться, подсматривать. Гсл.
2. следить за кем или чем с интересом, Шсл.; Ксл. любопытствовать. Гсл. Цікуе, што з гэтага далей будзе. Ст. Цікуй курыцу, бо яна зьнясецца няма ведама йдзе. Гуліна Сян. (Ксл.). Л. сустрэў звычайны хітравата-цікуючы блыск яе вачоў. ЗСД 14. Напару ён няўпрыцям кідаў цікуючы пагляд на Ніну. ЗСД 191.
3. на каго—подстерегать кого-л. со злым умыслом. Шсл.; Ксл.; Ар. Цікуе, куды яны пабягуць. Ст. Што ты ходзіш ды ўсё цікуеш? Глебаўск Сян. (Ксл.). На зайцы паляўнічыя з ганчакамі цікуюць. Я. Г-кі: Лемантар, 53. Тыя ж дзервы, быццам зданьні, пазіраюць грозна-срога, бы цікуюць на малога. С. Музыка, 177. Як жа Ён гаварыў ім гэта, фарызэі... пачалі вельмі прыставаць і засыпаць Яго пытаньнямі... цікуючы на Яго і стара-
112 👁