Старонка 1288
◀ / 1324 ▶
2. вообще ударить. Ар.; Шсл.; Беліца Сян. (Ксл.). За што ён мяне выцяў? Тм. Выцяў сабаку паленам. Ст. Баба гатуецца, каб качаргой выцяць па галаве. Я. Г-кі: Казкі, Но.2, стр. 18. Вытне ён сабаку палкаю. Сакуны 73. Вартаўнік памог мне, выцяўшы прыкладам у сьпіну. Бацьк., Но. 435-436. Выцяў яго кулаком мяж плеч. Сакуны. Ліквідаца прыгону моцна выцяла па капіталістычнай мануфактуры, падарвала й разбурыла яе. Савецкая краіна, 1931 г., Но. 12, стр. 72. цяцца, тнуся, тнешся, тнецца, тнемся, тніцеся; повел. тніся—удариться сильно. Нсл. Цяўся аб вушак, аж іскры пасыпаліся з аччу. Нсл. Тніся сам галавою аб сьцяну, як ты мяне цяў. Нсл. адцяцца, адатнуся, адатнешся-ецца-немся-ніцеся, 1. соверш. к адцінацца, 1,2. 2. отделаться от нападений и брани. Нсл. 377. Ён зубаты, адатнецца. Нсл. адцінацца-аюся-аешся, 1. отсекаться. Нсл. 383. Сухое сучча цяжка адцінаецца. Нсл. 2. перен., С.—разлучаться. Нсл. Ты, сястрыца, пойдзеш замуж, борзда ад нас адатнешся. Нсл. 3. защищаться(давая меткие резкие ответы или удары, С.) Нсл. Як ні адцінайся ад іх нападкаў, ніяк ня можна адцяцца. Нсл. зацяцца, затнуся, затнешся, соверш. 1. заупрямиться. Дсл. 257. Ты зацялася, кабыла — ня хочаш рабіць. Дсл. Несоверш. зацінацца. 2. долго быть сердитым за обиду. Варсл. Дзядзька зацяўся на Алёксу, што той пры дзельбе яго ашукаў. Варсл. Соверш. нацяцца, татнуся, натнешся, натнецца, натнемся, натніцеся—решительно приняться за что-н. Нсл. Аканом націнаеца, нацяўся сядні дакасіць луг. Нсл. націнацца, 1. решительно приниматься за что-н. Нсл. 2. упорно действовать вопреки. Нсл. Не націнайся рабіць пасвойму! біты будзеш. Нсл. Соверш. нацяцца. Нсл. Конь нацяўся ня йсьці, хоць ты яго пячы. Нсл. працінацца-нацюся, соверш. працяцца, пратнуся—проникаться,-нуться. Макрына раптам працялася безнадзейным спалохам. ЗСД 144. сьцяцца, затнуся, затнешся, 1. покрыться тончайшим слоем льда. Ар. Невялічкі марозік: вада ў лужы сьцялася. Аш. 2. перен.—.... Сьцялося сэрца, вочы засланілі сьлёзы. Сачанка: Ліст да маці(Беларус, Но. 177). Соверш. выцяцца, вытнуся-тнешся-тнецца—ушибиться, Ар.; Нсл. 101. удариться. У поцемку выцяўся лобам. Нсл. Выцяўся аб вугол. Ар. выцінацца—ушибаться. Нсл. 101. Каторы раз выцінаюся аб гэтую абсаду; дзьверы нізка пастаўлены. Нсл. уцяцца, утнуся, утнешся—отрезать, резко ответить. Мужчыны падсьміхаліся з бабаў, зь іх дробнага, няспорнага завіханьня, тыя стараліся ўцяцца, каб мужчын перагнаць, каб асароміць, пасьміяцца зь іх. ЗСД 146. цячы, цяку, цячэш, цячэць, 1.—течь. Ар.; Шсл.; Ксл.; Гсл. Із страхі цячэць брудная вада. Гуліна Сян. (Ксл.). Берка цячэць ізь бярэзіны. Тм. 2.—протекать. Ар.; Шсл. Кадушка ня годзіцца на капусту: будзе цячы. Ст. Вядро цячэць у дне. Ст. Соверш. нацячы—натечь. Ар. Прич. нацёклы, (Нсл.)—натекший. ці, област. чы. Прежде по большей части употреблялось "чы"; теперь решительно преобладает "ці", а в литературном языке есть только "ці". 1. распределительный союз — или. Ксл.; Шсл.; Ар.; МГсл.,—или, при вопросе или без вопроса, когда два или несколько членов предложения взаимно себя исключают. Раст.: Северск. 129; Ар.; Ржэўскі п.(Гринькова: Тудовляне), а) при двух вопросах, взаимно исключающих друг друга: Ці жыў ён, ці памер? Ці пойдзеш ты ці не? Раст.: Северск. 129. Чы мой лепшы, каторы пастыроў сваіх слухаець, ці такія, которыя упорныя, імамаў сваіх ня слухаюць? Кіт. 6665-8. А што, ці будзем біцца, ці мірыцца? Погар(Афанасьев II, 1914, 195). Сядні панядзелак ці другадзень? Не пасьмею ў бабусечкі папытаці, ці тут будзе начаваці, ці да дому паедзе? Водзьвінка Імгл.(Косіч 254). Гэта ці людзі табе казалі, ці ты сам змысьліў? Нсл. 213., б) при сочетании исключающих друг друга понятий: Ці п'яны, ці дурны, ці сусім здурэлы. Раст.: Северск. 133. Ці ты яму кажы, ці сьцяне, дык усяроўна. Ст. Ці куля раніла, ці мо' косьці ўжо стыгнуць. Паперня М.("Нарысы", 333). Ці вілы ў бок, ці сена клок. Астроўна Віц. (Ксл.). ці, област. чы II, частица вопросительная, 1. ли. Ар.; ПНЗ; Ксл.; Шсл.; Раст.: Смоленск 141. Одним из найболее обычных способов выражения вопроса является употребление частицы ці, ставящейся в начале предложения, напр.: Ці няма яго ў нас? Ці ня бачылі вы, куды ён пабег? Ці ня бацька твой здурэў? Раст.: Северск., 129. Татухна мой родненькі, выйдзі за вароты, ці шуміць лес-дуброва, ці стогне дарога, ці едуць баяркі? Бародзінка Стдуб.(Косіч 238). Папытаў: "Ці няма тут Чарнышовага?" Дзяніскавічы НЗ.(Шэйн II, 162). Адаме, ці баляць зубы ў мертвых? Дсл.( под Адам). Ці ня бачылі вы майго хлапца? Ст. Ці трэба табе саха? Семянцова Беш. (Ксл.). 2. разве. Ар.; Ксл. Ці ты ня бачыш? Лужасна Куз. (Ксл.). ці мала—мало ли. МГсл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 1324 ▶